Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 264
Перейти на страницу:

Так мінулі два тыдні. Са спіны Стаброўскага сышлі сляды пакарання, але шнары з душы знікаць не жадалі. Яшчэ і цудоўны вобраз пані Марыяны ўпарта стаяў перад вачыма. Прыслухоўваючыся да чутак пра сямейнае жыццё Саковіча, якімі цяпер поўніўся княжацкі палац, Самуль ведаў, што Адам з’ехаў у Зембін, пакінуўшы жонку адну. Вядома, каб не мінулыя падзеі, ніхто б на гэта і ўвагі не звярнуў, але цяпер усе плеткары ўсцешана абсмоктвалі яго ад’езд, не баючыся помсты. Ілжывае пачуцце бяспекі, выкліканае доўгай адсутнасцю ворага, сыграла і з Самулем злы жарт: ён рашыўся на тое, пра што ў іншых абставінах не пасмеў бы нават думаць…

х х х

…У тую ноч Ян Невяроўскі спаў дрэнна. Варта было яму задрамаць, як перад вачыма з’яўляўся Саковіч і, насмешліва ашчэрыўшыся, дэманстраваў скрываўленую шаблю. Шляхціц прачынаўся заліты халодным потам. Стаміўшыся ад непрыемных сноў, ён ужо хацеў будзіць Стаброўскага, але, кінуўшы погляд на яго пусты ложак, успомніў, што таварыш разам з князем паехаў на хрэсьбіны да Кахлеўскіх.

— Нічога, — суцешыў сябе Ян. — Калі ў мяне неяк удаецца даваць рады жывому Саковічу днём, паспрабую прымірыцца і з яго начным ценем.

Падумаўшы так, ён павярнуўся на другі бок. Але не паспеў крануцца галавой падушкі, як на вуліцы апантана забрахалі сабакі, а трывожны стук у акно адагнаў прэч яго нетрывалы ранішні сон. Вылаяўшыся, шляхціц сеў на ложку, чакаючы, ці не здагадаецца хтосьці са слуг выйсці на вуліцу. Але слугі, напэўна, спалі. Ян, пазяхаючы, падняўся і, блытаючыся ў доўгай кашулі, пабрыў адчыняць, услых ганячы дурня, што замкнуў на ноч дзверы ў гасцявыя пакоі. Раздражнёна адкінуўшы засаўку, ён убачыў Стаброўскага. Нечаканае вяртанне таварыша не магло варажыць нічога добрага. Невяроўскі адчуў, як чыясьці халодная рука сціснула сэрца, што неспакойна білася ў грудзях, і душу апанаваў трывожны холад.

— Што здарылася? — ускрыкнуў ён. — І дзе князь?

Самуль, хістаючыся, увайшоў у пакой і цяжка апусціўся на лаву. Глядзеў перад сабой, нібы не заўважаючы таварыша, які стаяў проста перад ім.

— Багуслаў цяпер там, дзе і павінен быў быць — у Кахлеўскага, — нарэшце адказаў ён.

— А ты чаму не з ім?

— А я… — тоўстыя губы Стаброўскі дзіўна задрыжалі. — Быў у пані Марыяны.

Ян з гучным стогнам апусціўся на лаву.

— Расказвай, — сказаў ён, і Самуль пачаў расказваць.

— Калі мы з князем былі ў Кахлеўскіх, туды прыбыў пасланец ад Саковіча. Вядома, каб павіншаваць пана Пятра з нараджэннем сына, але перш за ўсё — пагаварыць з князем. Пра ўсё, што ён там гаварыў з Багуславам, не ведаю, бо падслухаў толькі адно: пані Марыяна прагнала мужа з вачэй і цяпер пагражала абдарыць яго такімі рагамі, каб на ўсю Літву было відаць… Князь вельмі смяяўся з тых пагроз, не верыў, што знойдзецца самагубца, які падступіцца да Саковічавай бліжэй, чым на даўжыню шаблі яе мужа… Калі я гэта пачуў, мне бы заслона з вачэй спала, і сказаў я сам сабе: «Калі той дурань не шануе, што мае, і, грэбуючы Госпадам, які з ласкі сваёй узнагародзіў яго такой жонкай, утаптаў у бруд яго дарунак, дык я — чалавек не ганарысты: гэты брыльянт ад балота адмыю і на сэрцы схаваю…»

Ён цяжка ўздыхнуў і асцярожна ўзняў вочы на таварыша. Невяроўскі глядзеў на яго, як на вар’ята.

— І што? — з’едліва пацікавіўся ён. — Яна табе вельмі ўзрадавалася?

— Узрадавалася, — Стаброўскі горка засмяяўся. — Як пачула пра маё вялікае каханне да яе, ледзьве галавы мне не знесла мужавай шабляй. А калі не ўдалося, яшчэ і слуг паклікала на дапамогу…

— Літасцівы божа! — Невяроўскі, які спадзяваўся, што гэту справу яшчэ ўдасца неяк залагодзіць, схапіўся за галаву. — Цябе нехта бачыў?

— Вядома. Амаль уся Саковічава чэлядзь. І літоўскі крайчы, што якраз гасцяваў у сястры, таксама прыбег на яе крыкі. Ледзь вырваўся ад іх… — Самуль задрыжаў, успамінаючы жах, які яму давялося перажыць. Затым дадаў, вінавата зірнуўшы на прыяцеля: — Ведаеш, сябар, а яна яму ўсё ж такі падыходзіць! Чорт сем ботаў стаптаў, пакуль да пары сабраў…

— Што ты нарабі-і-іў? — са слязамі на вачах усклікнуў Ян і, схапіўшы таварыша за плечы, ад адчаю пачаў трэсці яго як грушу. — Ты ўяўляеш, што цяпер Саковіч з табой зробіць? Уяўляеш ці не?

Ён адпусціў Стаброўскага і заліўся слязьмі. Здавалася, той таксама зразумеў, што яго чакае, бо ў шкляным поглядзе праглянуў адчай.

1 ... 198 199 200 201 202 203 204 205 206 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)