Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пан Лес - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Лес

Электронная книга - «Пан Лес». Краткое содержание книги:

Пан Лес
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20
Перейти на страницу:
Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Бо я маю рахункі з сабой. Не кахайце мяне! Не любіце! Бо каханьне для дурняў — сымболь.
Вы мяне цалавалі — плаціце! За мінутную слабасьць маю, Вар’яцейце над прорвай у жыце, Вось лязо! Я вам шанец даю.
Не будзіце мяне! Не будзіце! Не сачыце за мной, калі сплю. Я у сьне — на вайне, як над прорвай у жыце, Ці Хатынь, ці бацькоўскую хату палю.
Вы мяне спакушалі — плаціце! Але ёй вырак — за шчасьце для Вас. Не хачу быць сымболем! Ідзіце У царкву, там ёсьць файны абраз.
I, хоць трэсьніце, ногі цалуйце Хоць Марыі Сьвятой, хоць Хрысту,
Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Я ў жыцьці, як у шторме ладдзя. Не судзіце мяне! Не судзіце! Знаю, што і ў мяне ёсьць суддзя…
Але ж я заблуджуся ці згіну, Ну й… зь ім! Згіне д’ябал са мной, А вас, мілая, кіну ды рыну! Вось такі я, Радзіма, гэрой.
Не ганіце мяне! Не ганіце…

*** Пад вакном журба зьбірае мяту…

Пад вакном журба зьбірае мяту, А расьціла радасьць яе тут. Калі Бог пашле паэта ў хату — Пасадзіце на чырвоны кут.
З абраза сьвятою павуцінай Павучок, як Дух, чало кране… За паэтам я зайду ў хаціну — Не пускайце да яго мяне.

*** — З чаго пачаць?

— З чаго пачаць?.. Пачну з Радзімы. Так абавязаны пачаць. — Але ў яе ты не адзіны, Навошта пра любоў крычаць?
— Няхай, няхай я паўтаруся Ў любові тысячу разоў, Затое шчыра ў ёй клянуся, Бяз фальшу, без падробных слоў.
— Што ж, пачынай. Сам выбраў долю… Й нядоля знойдзецца сама. Перад табою поле бою — Тут не адзін паэт сканаў.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)