Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пан Лес - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Лес

Электронная книга - «Пан Лес». Краткое содержание книги:

Пан Лес
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 20
Перейти на страницу:
Куды вядзе мяне дарога? Каго спытаць пра гэты шлях? Хіба што званара старога, ён будзіць нашых продкаў прах,
ён атрасае гучным звонам расу ў краіне верасоў, і перад гэтым цуда-громам капелюхі ляцяць з галоў,
капелюхі ляцяць далоў, калі званар, як птах магутны, нібыта крыльлем, да званоў рукамі і душой прыкуты.
Куды вядзе мяне дарога, я ведаю, каго спытаць, ісьці нямала і нямнога, ісьці — пакуль званы зьвіняць.
Так, будзе цяжка, пеклам здасца бальшак да ісьцінаў зямных, здалець яго — такая ж праца, як з чорнай медзі ліць званы.

Маналёг Рамуальда Жакоўскага

Рамуальд Жакоўскі — малады беларускі артыст. Пачаў працаваць у трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, якое было створана Ф.Ждановічам пры ўдзеле І.Буйніцкага і У.Фальскага ў 1917 годзе. Выконваў ролю старца ў «Раскіданым гняздзе», стварыў глыбока псіхалагічны вобраз. Пекна дэкламаваў. Пісаў зграбныя, настраёвыя вершы. Дваццацідвухгадовым юнаком 1 студзеня 1919 года скончыў жыццё самагубствам, паўтарыўшы лёс Сяргея Палуяна.

Беспрытульная птушка прыстанку ў аблоках шукае, на убогай зямлі ёй нябесных вятроў не стае, сьпее ў небе маланка, і скроні мае адчуваюць, як сьмяротным агнём наліваюцца вены яе. I аднойчы сябрам я скажу, што ідзе навальніца, абдыму іх, адзіных, і скронь прытулю да грудзей, і так блізка ля скроні іх сэрца жыцьцём будуць біцца… Толькі я з навальніцай пайду ў іншы сьвет ад людзей. Гэта лёс. Вы ня верце, што гэта стыхія, пэўна ж, трэба камусьці вось так расказаць пра жывых, каб пачулі глухія, відушчымі сталі сьляпыя дый убачылі — зоркі ўзыходзяць таксама й для іх. Вось і ўсё — маланка ля скроні шугае. Перадайце наступніку: хай у народзе сваім праз стагодзьдзе зімы, на Сьвята, мой твар адшукае, і мы — вочы у вочы, шчасьлівыя — стрэнемся зь ім!

Маналёг Уладзімера Жылкі

Дваццаць рэчак — дваццаць стагодзьдзяў — шукаюць свайго акіяна, зьбіраюць у рэчвы вякоў разводзьдзі ад самых часоў Траяна.
Замест маякоў — берагі ў бажніцах ды ў зыркіх вагнёх Купальля, і поўня княжною ў ваду глядзіцца у зорных сваіх каралях.
Ці вечныя зоры? Ці вечныя рэчкі? Ці вечныя мае словы? Сьціхотна у сьвеце. Бажніцы, як сьвечкі у Бога… у Бога ў галовах.

*** Злачынцы брыдуць на споведзь…

Злачынцы брыдуць на споведзь, як коней, вядуць грахі, між імі нямая повязь — ня вырваць аброць з рукі…
А з вуснаў ня вырваць слова. — Ну што ж вы, прыйшлі маўчаць? Здыміце хоць шапкі з галоваў, Ня бачыце — сьвечкі гараць!
То вашых ахвяраў душы… Замрыце! Бо нават рух сьвятло іх навек патушыць, і ў цемрыве зьнікне дух.
Маўчыце! Запозна кленчыць. …Сьвяты — для сьвятых абраз… Ідзіце! Ахвяры енчаць — балюча ім бачыць вас.

*** На скрыжаваньні сьцяжын…

На скрыжаваньні сьцяжын воўчых і чалавечых крывёй набрыняў бурштын і лютасьцю сярэднявечча,
і смокчуць бурштын смаўжы, каўтаюць смаўжоў гадзюкі, аб косткі каля сьцяжын гайвораны гойстраць дзюбкі.
Адсечаная галава — пакоціцца долу поўня, ваўкоў прывядзе сава, ахрышчаная Ваўкоўняй.
Насустрач з глухіх сьцяжын людзей прывядзе паходня: драпежных на кроў жанчын, на славу мужчын галодных.
Патушыць паходню жах, завыюць ваўкі і людзі, і ў іхніх шкляных вачах людскога цяпла ня будзе —
На скрыжаваньні сьцяжын воўчых і чалавечых крывёй набрыняў бурштын і лютасьцю сярэднявечча,
і смокчуць бурштын смаўжы, каб выжыць — гадуюць рогі, і косткі, нібы нажы, вандроўнікам раняць ногі.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 20
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)