Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Знак бяды
Знак бяды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Знак бяды

Электронная книга - «Знак бяды». Краткое содержание книги:

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 114
Перейти на страницу:

Немцы выйшлі ўсе разам на двор, фельдфебель трохі аддзяліўся ад іншых, нешта наказваў Свянткоўскаму, які вельмі ўважліва яго слухаў. Затым ён звягліва крыкнуў штосьці на кухара, той адразу прутка выцягнуўся, кінуў у адказ адно толькі «яволь!». Што фельдфебель казаў ім — добрае ці благое, яна не ведала і падумала: каб вы перадохлі ўсе разам!

Іншыя тым часам звалаклі з машыны і саставілі пад страхой на прызбе некалькі жоўтых драўляных скрынак, накладзеных чымсьці цяжкім і грувасткім, мяхі з чорнымі клеймамі на баках; там жа на прызбу паставілі дзве караткаватыя вінтоўкі з жоўтымі раменнымі почапкамі. Напэўна, усё гэта заставалася тут, з кухняй, а машына збіралася выязджаць, — малады, з выстрыжанай патыліцай шафёр ужо сядзеў у машыне, і тая, завёўшыся, аж трэслася ўся ад натугі.

Фельдфебель ускочыў з другога боку ў кабіну, машына грузна адкацілася назад, збочыла тупым задам у бульбу і, разгрэбшы там цэлую канаву ў мяккай зямлі, вывернула на дарогу.

У двары засталася кухня і пры ёй двое — тонкі злы кухар і пажылы, з рабым тварам немец. Яны ўзяліся цягаць з калодзежа ваду, а Пятрок з нейкім вінавата-шкадлівым выразам у вачах прытэпаў да жонкі.

— Вой, вой! — сцішана сказаў ён. — Доўга кватараваць будуць.

Яна маўчала, хоць ад тых яго слоў ёй стала і зусім млосна. Але ўжо яна здагадвалася, што гэта — не на кароткі час, мусіць, цяпер надоўга. Пятрок азірнуўся, быццам іх мог хто падслухаць.

— Сказалі падлогу вымыць. Лішняе павыцягваць.

— Куды павыцягваць?

— Сказалі, у істопку. Нам тожа.

— Што гэта, лета — у істопку? Удумалі…

— Сказалі. Каб к вечару ўсё. Іхні галоўны прыедзе.

— Хай прыбіраюць! Хай усё прыбяруць. Хай падавяцца, — зазлавала яна, успамінаючы, як Пятрок кінуўся ім дагадзіць. Але ўсё марна: во, выганяюць.

Было ўжо не рана, воглае неба па-ранейшаму нізка вісела над мокрай зямлёй, але дождж перастаў, вецер таксама, здаецца, улёгся; у падворку драў горла дым, які абвалок хату, істопку, шызай пеляной расцягнуўся ўздоўж па бульбянішчы, над гародам. Сцепаніда рашуча расчыніла вароты хлява, забратала карову. Хай робяць, што хочуць, — ёй трэба выганяць карову на пашу, годзе той стаяць у хляве. Каб лішне не назаляць немцам, яна павяла карову цераз дрывотню ў гарод — наўпрасткі па бульбянішчы ў поле. Бабоўка разы два трывожна азірнулася на чужых у двары, Сцепаніда са злосцю тузанула яе — хутчэй прэч з падворка.

Яна вяла карову па ўзроўку ўніз, куды збягала бульбянае поле. Роў гэты падступаў да самага канца гарода і быў глыбокі, з ручаём і крыніцай на дне, ягоныя схілы густа зараслі алешнікам і маладымі елкамі. Па той бок высіўся навідавоку ладны гаёк. На выпадак чаго ў рове можна было б адседзець дзень-два, а то і даўжэй, схавацца ад вайны, ад бяды, ад чужога нядобрага вока. Але каб не жывёла. З жывёлай доўга не выседзіш, яе трэба карміць. Зноў жа шкада сядзібы з яе якім-ніякім набыткам, якога з сабой не возьмеш, — а без яго якое жыццё ў лесе? Тым болей увосень, калі ўжо ліе за каршэнь і падбіраецца сцюжа. Мусіш трымацца жытла. Але во гэтае жытло спатрэбілася і ім. Ці другога тут не знайшлося? І ўсё, мусіць, пракляты той мост, дужа ён стаў ім патрэбны, і з ім разам спатрэбіўся гэты хутар.

Карова згаладнела хапала з-пад ног мокрую дзяцеліну, ірвала з рукі вяроўку, і Сцепаніда падумала: хай! Ведама, што карысці злаваць на гэтага дурня Петрака, што ён цяпер можа? Як ні круціся, а калі загадалі, дык мусіш выконваць. Канешне, падлогу Пятрок не памые, і будзе бяды абаім. Мусіць, ёй трэба вяртацца на хутар.

На невялічкім травяністым лапіку пры ўзроўку яна прывязала канец вяроўкі да камля алешыны і, паназіраўшы трохі, як Бабоўка ўзялася скубці траву, пайшла краем поля назад.

Было ёй да гаркоты крыўдна ў душы і боязна, і чула яна: магчымасці яе людскага жыцця ўсё вузелі-змяншаліся. З кожным днём на свеце ўсё горшала, вайна ўчэпістай лапаю падбіралася ўсё бліжэй, а цяпер дык і зусім улезла ў хату, на самы покуць, пад абразы. І што было рабіць, апроч як бедаваць, лямантаваць, плакаць? Але слязьмі ды крывёю і так набрыняла зямля, што з таго шкоды вайне? Тады што ж — трываць усё моўчкі, чакаць лепшай часіны? Чула яна сваім сэрцам: за меншай бядой заўжды дыбае большая, тады заякочаш, але хто паможа?

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)