Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Знак бяды
Знак бяды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Знак бяды

Электронная книга - «Знак бяды». Краткое содержание книги:

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 114
Перейти на страницу:

— Добры дзень, пані Багацька, — з дзіўнаватай нязвыкласцю павітаўся настаўнік, тоячы загадкава-салодзенькую ўсмешачку на вастраносенькім твары. — Гуж распарадзіўся прыняць на кватараванне нямецкую каманду. Ну і — каб усё было добра.

Сцепаніда, аднак, маўчала, няўцямна пазіраючы на машыну, брызентавы верх якой падпіраў нізкае голле ліп. І сапраўды, у той жа момант бразнулі жалезам дзверы, і на падворак адразу сіганулі двое. Яшчэ не згледзеўшы ні іхняй адзежы, ні твараў, па чымсьці няўлоўна-насцярожаным, што ішло ад іх постацяў, Сцепаніда зразумела, што гэта — немцы. Толькі калі тыя скіравалі да яе па падворку, яна адзначыла сабе ў думках, што яны ходзяць, як людзі, на дзвюх нагах і, здаецца, нават без зброі — той, што саскочыў з гэтага боку машыны, быў у цеснаватым, з мноствам гузікаў на грудзях мундзірчыку; на маладым белым твары яго за круглымі акулярамі ў чорнай аправе блукаў зусім нязлы — звычайны хлапечы выраз, на галаве з высока падстрыжанай патыліцай сядзела нейкая растапыраная, без казырка, шапачка-пілотка, і з кароткіх рукавоў мундзірчыка звісалі тонкія рукі. Але другі, што неяк порсценька выкаціўся з-за машыны, быў зусім інакшы — кругленькі, таўставаты чалавек з надта жвавым, нават мітуслівым позіркам, якім ён умомант ахапіў падворак, хлеў, хату і штось буркнуў ёй — незадаволенае і патрабавальнае. Але яна не зразумела яго і сама не свая стаяла з даёнкай на сярэдзіне падворка.

— О, млеко!

Толькі цяпер да яе свядомасці дайшло, што заехалі немцы сюды не так сабе, а кватараваць, як сказаў настаўнік, і пытаюцца пра малако, — хай яны падавяцца ім — ёй не шкада было малака. Але яны не кінуліся па малако, настаўнік загергетаў штось да гэтага вёрткага і кругленькага, і яна, ніколі не чуўшы такой гаворкі, аж з цікавасцю і здзіўленнем услухалася, ды не зразумела ніводнага слова. Мусіць, Свянткоўскі добра ўмеў па-нямецку, а немец па-нашаму не ўмеў нічога і таму штось сказаў па-свойму настаўніку. Свянткоўскі павярнуўся да Сцепаніды.

— Пан германскі фельдфебель пытаецца, ці очэнь свежае гэта малако?

— Свежае, чаму ж не, — сказала яна і паставіла на край муравы даёнку, ля беражкоў якой яшчэ не ўлеглася — гойдалася малочная пена.

Яны нядоўга пагергеталі нешта, маладзейшы подбегам вярнуўся да аўтамабіля і прынёс адтуль белую пляскатую кварту. Свянткоўскі асцярожненька зачэрпнуў поўную кварту сырадою і ўслужліва падаў пану фельдфебелю. Той спаважна ўзяў і, угнуўшыся, каб не абліць выпнуты жывоцік, выпіў малако і абярнуў у паветры кварту.

— Іст гут!

Настаўнік аж весялей неяк зачарпнуў яшчэ маладому, у акулярах. Выцягшы рукі з караткаватых рукавоў мундзірчыка, той таксама выпіў. Затым кварту ўзяў прысадзісты, немалады немец з рабым, як ад воспы, тварам і таксама ўсё выпіў. Але чацвёрты, высокі, як жардзіна, апрануты ў нейкі балахоністы камбінезон, толькі паспытаў з кварты і тут жа пляснуў малако на траву; зялёная мурава на пяць крокаў забялелася, нібы ўзялася цвіллю. «Не спадабалася, каб ты прапаў», — падумала Сцепаніда. Сама не свая, яна пакорліва стаяла каля даёнкі, азіраючы нечаканых заезджых, сэрца яе дужа калацілася ў грудзях, але, здаецца, якой пагрозы на іхніх тварах ці ў рухах не было відаць. «Можа, нап'юцца і паедуць далей», — падумала яна, неўпрыцям ціхенька паўтараючы: «Добрае малачко, добрае». Немцы, аднак, не звярталі на гэтыя словы ніякай увагі, як і на яе таксама. Пакуль іншыя пілі, фельдфебель пасноўдаў сюды-туды па падворку, яна падумала: заверне ў хату, аж не — павярнуў да хлява, затым падышоў да калодзежа. Свянткоўскі, сморгаючы ў роснай траве новымі ботамі, падаўся за ім, і яна чула, як яны там гергеталі штось незразумелае для яе па-нямецку.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)