Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Жураўліная пара
Жураўліная пара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жураўліная пара

Электронная книга - «Жураўліная пара». Краткое содержание книги:

У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998-2000 гадах. У іх — засяроджаны восеньскі роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 20
Перейти на страницу:
***
Карычневага не люблю Hi на палянах, Hi ля плота, Калі злятае на зямлю Ужо аджылая лістота.
У завірусе залатой Яно крадзецца непрыкметна I нішчыць Разам з чарнатой Вясёлую раскошу лета.
Яно выстуджвае датла Ружовыя кастры чабору. I ў свеце менее святла. I ў свеце менее прастору.
Услед старому жураўлю Яно гразіцца сцюжай ранняй... Кар ычне вага не люблю. Яно — Як метка вымірання.
***
Сяргею Законнікаву
Каля бяроз, таполяў і калінаў За далягляд скіроўвае шаша... Пасля Варшаў, Парыжаў і Берлінаў У Глыбачку спяшаецца душа.
Ад плошчаў, сквераў, авеню і стрытаў Ты паімчацца стрымгалоў гатоў Да ўзмежкаў, крушняў, баравін і рытвін I пачарнелых ад дажджоў платоў.
Засумаваў без сажалкі і рэчкі, Без студні з камяністым цёмным дном, Без шнура жыта і без поля грэчкі, Без лугавых рамонкаў пад вакном.
Яшчэ ў вушах не ўспела сціхнуць скерца, Гучаць салонных скрыпак галасы, А ўжо табе жаўрук чаруе сэрца I радасць дорыць ранні звон касы...
Здалёк цыгарка бацькі свеціць знічкай. Бяжыць насустрач згорблены сусед... Абмыеш вочы полацкай крынічкай — I ўбачыш раптам іншым цэлы свет...
***
Я горка вінаваты, Што рваўся так, Прасцяк, 3 вясковай цеснай хаты На гарадскі прасцяг.
Я так наіўна верыў, Што толькі там Знайду У свет нязнаны дзверы — На шчасце ці бяду.
Ну што ж — Набыў вядомасць I нейкі дабрабыт I прыязджаў дадому У госці ды ў грыбы.
Ішоў на луг нясмела, Як нёс валун даўгоў. I ўсё душа балела Забытаю тугой.
I ўсё яе цягнула На даўнія шляхі, Да баравога гула I ў цёмны сад глухі.
I ўсё яна шукала Дзіцячы тайны след. I ўсё было ёй мала I згадак, і прыкмет.
Як быццам апраўдання Хацела зноў і зноў За боль расчаравання I за нязбытнасць сноў...
Ды час мінаў — Я марыў Паехаць ад крыніц Да плошчаў і бульвараў, Да шэрых камяніц.
I зноў падслепавата Мне пазіралі ўслед Мая старая хата I мой сівы сусед.
I рваў душу мне одум, Што, Як ні гамані, Удрэва ёсць заўсёды Не толькі карані...
***
Чакаю светлага наступства, Як рэдкіх зорак уначы, А навакол так многа глупства, Хоць крыкам на ўвесь свет крычы.
Так многа хамства і паганства, I балбатні, I мітусні, I п'янства дзікага, I чванства, I інтрыганства, I хлусні...
I ўсё на самы верх імкнецца, Да ўлады рвецца напрасткі, У праўды вырывае лейцы I страх наймае ў ямшчыкі...
Я ў гневе праведным згараю, Бунтую ў нераце прычын, А не магу ўсю гэту зграю Хаця б на міг перамагчы...
***
Гэты свет, здаецца, збіўся з тропу: Бляск рэкламы, Мітульга машын... Хочацца ўцячы хутчэй з натоўпу, Адпачыць у векавой цішы.
Каб вакол — Hi пляжаў, Hi гатэляў, Hi вакзалаў з шумнай мітуснёй, Каб цябе Hi радыё, ні тэле He глушылі джазам і хлуснёй.
Дзе знайсці той астравок спакойны, Той прытулак мудрай цішыні, Дзе маўчаць I зоркі, I іконы I праклёнаў не чуваць ані? ...
Ды навокал — Крыкі і грымоты, Танкі, Самалёты, Караблі... I мы ўсё бліжэй да адзіноты — Аж да той, апошняй, Што ў зямлі...
***
Хоць навокал хамства расцвіло, Не збірайце для душы атруту I нікому не рабіце зло Нават і ў адчайную мінуту.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 20
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)