Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 40
Перейти на страницу:
22 Хто зажадае сабе пакуты, Калі магчымая ўцеха? Хто накладзе на сябе лахманы, Калі мае шаты? I хто Аддасць перавагу страце, Калі кладзецца Да ног набытак?
Разам з усімі з чараў П'еш хмельную слодыч, А сам — атруту.
I свет Табе адкрывае свае таямніцы, Iадчыняе Табе свае скарбы
Смерць.
23 Вядзе цябе перамога Ласкава Ў палаты Славы,
Аднак заставацца Ты ў ix Не хочаш.
Накрэслівае на тваім Жыццяпісе Параза Свае пісьмёны жалезам,
А каб адужаць цябе — Не можа.
Зрошчаны з целам, Апе не цела, Зроднены з духам, Але не дух, Зямлёю баронішся Ад нябёсаў, Нябёсамі — Ад зямлі.
24 Уклалася ў чалавека Таемная моц — I ёю, Што ён захоча, Разбурыць можа, І што захоча — стварыць... Але ён Блукае знадворку, Але яна Замкнёна ў святліцы,
I смерць Трымае ключы.
25 Плывуць, Як заўсёды, Аблокі I свеціць сонца.
I, як заўсёды, Людзі Не пільна бачаць I разумеюць не дасканала.
Аднак Тое, што хоча здзейсніцца, Абірае I ставіць свой знак на тым, Кім яно здзейсніцца можа,—
На незаўсёдным, На прыналежным да вечнасці Невядомай, На неспатольным, Пакутным, Жывым
Т а б е.
26 Нешта парушылася — i парушэнне Уклалася ў звычаі i ў абавязкі.
З паходу Варочаешся дадому З багатым палонам: Нашто ён табе? I слава — Нашто яна, калі маеш Большае адпачатку? Але бадзёра Гамоніць дружына, Але маляўніча Разгортваюцца краявіды...
Так шмат усяго, Што ўсяго ўжо мала, I кліча Нястачу лішак.
27 Табе запярэчаць Адпрэчаныя табою Старыя багі — I ўзварушаны люд Абкружыць твой двор, Iстрэлы Запаленыя паляцяць У твой дом...
Цяпер Маліся свайму Ўкрыжаванаму Богу, Кліч Замовы на дапамогу!..
Быццам спружына, Сціснецца ў сілу адпору Твой лес, I лівень раптоўны Ўсе дзверы адчыніць
Насцеж.
28 Гэта не ты, А твае адбіткі, Не ад'яднаныя ад цябе, Як цені Ад постаці, i гэтаксама, Як з постаццю цені, З табой не з'яднаныя...
Назіраеш, Як самі сябе Абхітроўваюць хітруны, Пабраўшы Усмешкі на вусны, Як ганьбяць, Павыстаўляўшыся напаказ, Самі сябе ганарліўцы, Як самі з сябе, З рукава Сеючы звягу ды абгаворы, Зласлівяць зласліўцы, Як самі сабе, Натыкаючыся на нажы, Помснікі помсцяць.
29 Хмара, Маланкамі апавітая, Над табой Спыніцца, i ты ўбачыш У ёй дзяўчыну-ваярку — З дзідай у левай I з крыжам у правай руцэ; Затым Хмара ў дзівосны палац Пераменіцца раптам...
Усёю сваёй Істотаю Ты запомніш Тэты свой сон,
А С в я т а я С а ф і я , Якая паўстане На беразе стромкім Дзвіны, Пачне Яго тлумачыць Стагоддзям.
30 Куды б ні заходзіў Далека — Усё адно Прыходзіў адтуль дадому, I як бы куды Hi ўздымаўся высока — Усё адно Вяртаўся i абдымаў Родных i блізкіх.
І ўсякі раз Прыносіў з сабой Ca свайго падарожжа Айчыне i людзям айчыны Дарунак — Скібу Самое далечыні І вышыні самой лусту.
31 Усе перашкоды Мусіш адолець сам, Перацярпець усе крыўды, Развеяць Усе сумненні,
I ў перамозе Сябе не згубіць, I ў паразе Сябе не страціць.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)