Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Дзед Манюкін і ўнукі
Дзед Манюкін і ўнукі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзед Манюкін і ўнукі

Электронная книга - «Дзед Манюкін і ўнукі». Краткое содержание книги:

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 65
Перейти на страницу:

У цырку нас хораша стрэлі. Пасадзілі з бабай на першым радзе. Той барадаты купец сам правёў да месца. Быў ён апрануты ў чорны дарагі касцюм, пры белай кашулі, а пад шыяй нейкая стужка завязана. Я спытаў у суседа, што гэта такое. «Бабачка», — пажартаваў ён. I тут з нас, вяскоўцаў, смяюцца. Думае, што мы ніколі тых бабачак не бачылі. Вунь у нас на лузе іх тысячы, калі не болей.

Зайграла музыка, барадаты выйшаў наперад, нешта аб'явіў. Выскачылі на арэну дзяўчаты без спадніц, у нейкіх шараварах, і давай такія хвокусы вырабляць, што мы з бабай ледзь з тых крэслаў не зваліліся. А тут барабан б'е трывогу, дзяўчаткі скачуць, лезуць па вяроўках угару, гайдаюцца, старая аж вочы заплюшчыла. «Я здагадалася, чаму яны без спадніц, — кажа, — заблыталіся б у спадніцах, разбіцца можна». Ужо я да чаго не дурань, але мудрэй за маю бабу — абыдзі ўвесь свет — кабеты не знойдзеш.

Адскакалі тыя дзяўчаткі. Усе ў ладкі плешчуць. Мы з бабай таксама. Тыя пакланіліся і пабеглі з арэны. I тут, верабейчыкі мае, музыкі вальса зайгралі. Баба мая аж закруцілася на крэсле. Каб яе воля, выскачыла б на круга. А музыка іграе, і раптам выбягае наш Свінтус-грандыёзус. Вялікі. Сыты. Хіб тырчыць. Стаў пасярод арэны, прыпаў на калені. Пакланіўся, значыць. Пасля давай кружыць пад той вальс. Хутчэй музыка іграе, ён хутчэй кружыць, цішэй — і ён запавольвае тэмп. Божа літасцівы, скажы каму ў нашай вёсцы, нізавошта не паверыць, смяяцца будзе. Маўляў, хутчэй курыцу плаваць навучыш, чым свінню танцаваць.

Тым часам музыка заціхла. Наш дзік упаў на пярэднія ногі. Крыкі «біс», гром апладысментаў. А дзік хутчэй за кулісы. Дарэмна барадаты тры разы падымаў руку, прасіў цішыні. Хіба стрымаеш людзей? Давялося зноў дзіка выпускаць. Толькі на гэты раз ён не адзін выступаў. На ім ехаў карлік. Малы, як дзіця, а з барадой. Спыніўся на сярэдзіне, і тут мая баба, як забылася, што не ў сваёй вёсцы, давай зваць дзіка: «Дзю-дзю-дзю, ідзі сюды, мой родненькі, я цябе прасначком пачастую, з вёскі прывезла, дзю-дзю-дзю…» Свінтус-грандыёзус натапырыў вушы, ступіў наперад. Карлік назад за лейцы цягне, дзік не слухае. А баба дастае праснак, і зноў за сваё: «Дзю-дзю-дзю». I тут наш Свінтус-грандыёзус як ірване з месца, карлік у каўпаку зваліўся, усе рагочуць, думаюць, так задумана… А парсюк ужо каля нас. Баба чухае яго, праснаком частуе… Маланкі бліскаюць, здымаюць нас. Бедны карлік так-сяк падняўся, да нас кульгае, крычыць, размахвае рукамі, злуе, а ўсе за жываты трымаюцца. I тут барадаты са стужачкай пад шыяй аб'явіў на ўвесь голас: так і так, гэтага дзіка выгадавалі дзед Манюкін і баба Аўдоля. Сёння па запрашэнню адміністрацыі цырка яны прыехалі ў госці. Мы з бабай павярнуліся тварам да людзей, давай таксама кланяцца. Трэба ўжо наступны нумар паказваць, а наш Свінтус-грандыёзус не адыходзіць, дарэмна карлік і барадаты цягнуць яго назад. I тады мы з Аўдоляй пералезлі цераз верх на арэну, пайшлі за кулісы. За намі подбегам кінуўся дзік. Людзі паўскаквалі з месц. Што там рабілася! Баба думала, што канец свету. Гэта ж гуляшчыя, няма чаго рабіць, дык яны такі гвалт справілі.

Нам абяцалі прыслаць фатаграфіі, адвезлі на старэнькай «эмцы» ажно да вакзала. Мы ж паабяцалі таму карліку жалудоў з аказіяй прыслаць для нашага дзіка.

Больш, дзеткі, мы не бачылі Свінтуса-грандыёзуса. Кажуць, ён за мяжу паехаў выступаць. Там газеты надрукавалі фатаграфію. Баба корміць дзіка праснаком, а побач я, Манюкін. Увесь свет дзівіцца. Яно і зразумела, са звычайным дзедам такіх прыгод не здараецца. У Манюкіна і свіння вальс танцуе, і карова польку скача. Ну, то я пайшоў, трэба парасятам есці даць, баба да родзічаў паехала. Дарэчы, парасяты не абы-якія — прапраўнукі Свінтуса-грандыёзуса.

Дзіўны кот

Усе вы, канешне, ведаеце, што наш саўгас незвычайны. Ён вырошчвае не толькі збожжа і бульбу, але і травы. Цуд-зелле — жэньшэнь, рамонкі, васількі, галаўню… Можа, тысячам людзей вярнулі здароў'е нашы травы. Адзін святаяннік ад добрай сотні хвароб памагае. У народзе кажуць: «Як без мукі нельга хлеб спячы, так без яго хваробу вылечыць…»

Нават звяры і хатнія жывёлы травамі лечацца. Відаць, і вы бачылі, як сабака шчаўе есць, а кот нейкія карэньчыкі жуе. Значыць, патрабуе арганізма. Я сам ніколі не лячыўся таблеткамі і ўколамі, усё настоі з траў піў, можа, і жыву таму так доўга. Яшчэ і цяпер на работу выходжу…

Не так даўно мяне на злёт перадавікоў выклікалі, каб досведам падзяліўся, расказаў, як мы травы вырошчваем.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 65
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)