Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паўночны вецер для спелых пладоў
Паўночны вецер для спелых пладоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паўночны вецер для спелых пладоў

Электронная книга - «Паўночны вецер для спелых пладоў». Краткое содержание книги:

Паўночны вецер для спелых пладоў
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 34
Перейти на страницу:

— А, добра што падказаў. Тут зазірнула неяк Конкіна. Пакінула табе канверт. Толькі, дзе ён? Я зараз успомню, чакай…

Студэнт Ігнат Мазур падхапіўся з ложка.

— Шукай. Мне трэба. Ды хутчэй думай, што ты корпаешся!

— Знойдзем, чаго так усхваляваўся? Ага, вось ён.

Дзяніс Маркін выцягнуў з-пад нейкіх пажухлых папак і лістоў даволі ўжо змяты канверт і аддаў нецярпліўцу.

— Нешта я не разумею. Ты ж быццам з Мараковай «прыкурваеш», а тут Конкіна. Яна ганарлівая, кручаная нейкая, які ў ёй інтарэс? Можа, патлумачыш? Але, бадай, твае справы. Маўчу, маўчу.

Студэнт Ігнат Мазур ужо не слухаў яго. Выскачыў у калідор, пасунуўся да акна і ўскрыў канверт.

Ігнат!

Першакурсніцы і клапы дасталі мяне напоўніцу, і я ўсё больш і больш хачу заставацца адна. Ну, хіба толькі яшчэ з табой. Апошняга сама не чакала, і вось так адбылося.

Айчым завочна зняў мне пакойчык у прыватнай кватэры. Тут недалёка, на першым паверсе. Калі апынуцца тварам да фасада, то злева трэцяе акно.

Я практыкуюся ў абласной газеце. Урэшце, мне ўсё роўна.

Разам са мной, толькі ў іншым аддзеле, наш калега Вінцук Кішчык. О-о, які гэта прадбачлівы і хітры калгасан! Ён вылазіць са скуры, каб застацца тут па размеркаванні. Нават у мясцовай партарганізацыі стаў ўжо на ўлік. Ды зашмат гонару пра яго пісаць, бо лічу дні, калі ўсё гэта скончыцца, і можна будзе неяк змяніць свой лёс.

Я вось часта думаю, што чалавек — гэта проста нейкая нікчэмнасць. І сябе з гэтага шэрагу не выключаю, бо за мной шмат усялякіх брыдкіх учынкаў. Хочаш — раскажу, калі пабачымся?

Днямі прачытала «Чуму» Альбера Камю (я цяпер шмат чытаю) і проста абалдзела ад таго, як ён апісвае каханне. Бо яго, кахання, прысутнасці (фізічнай) у тэксце зусім няма, але яно схавана ў глыбіні, па-за кантактам. Так кранальна. Гэта супер!

У мяне, пэўна, дэпрэсія. Не хачу падрабязнасцяў, бо яшчэ хто дадумаецца прачытаць, а гэта вельмі непажадана. А калі ты апынешся ў Мінску раней, то мой адрас: зав. Зароўскага, д. 6. кв. 8.

Астатняе — потым, потым.

Святлана К.

Студэнт Ігнат Мазур таропка прывёў сябе ў парадак. Памыўся, пагаліўся, рукі яго пры гэтым дрыжэлі, апрануўся і на пытанне Дзяніса Маркіна, калі вернецца, адказаў:

— Не ведаю.

Вахцёрка ўнізе паведаміла яму, калі спытаў, дзе завулак Зароўскага, што сама жыве непадалёк. Патлумачыла, дзе і як туды дайсці бліжэйшым шляхам.

Неба ўжо там-сям пакрылася дробнымі зоркамі. Па тратуарах у святле ад ліхтароў кудысьці спяшаліся заклапочаныя людзі. Асабліва людна было ля бліжняй, нядаўна пабудаванай гасцініцы «Планета», дзе месціўся і рэстаран. Студэнт Ігнат Мазур ледзь не спартыўнай хадой прайшоў далей, збочыў у патрэбным напрамку і неўзабаве знайшоў дом, на вуглавой сцяне якога ўбачыў адтрафарэчаную лічбу «6». Дом быў звычайны, пяціпавярховы, з няўклюднымі балконамі, шэрымі цаглянымі сценамі і невялікімі вокнамі.

Ён вылічыў патрэбнае яму трэцяе злева акно — адтуль выпраменьвалася слабая паласа святла, узняўся на муравы парэбрык і ціха пастукаў у шкло. Праз некалькі секунд святло пагасла, акно прыадчынілася. Знаёмая ўскудлачаная галава дзяўчыны з’явілася над падваконнем.

— Ты, Ігнат?

На нейкі міг адчуванне поўнага шчасця цалкам авалодала ім.

— Я зайду? Адчыні дзверы!

— Пачакай, гаспадыня, пэўна, спіць. Лепш яе не турбаваць. Ты зможаш сюды залезці? А то я вымушана буду сама адчыняць. Дык яна можа пачуць.

Замест адказу студэнт Ігнат Мазур падцягнуўся на руках, злаўчыўся і ўціснуўся ў расчыненае акно.

Моўчкі яны накінуліся адно на аднаго… І калі на канапе ён моцна прыціснуў да сябе яе гарачае цела, адчуў усё тое ж пачуццё шчасця, раптам падумаў, што раней з ім такога ніколі не было.

Гадзіны праз дзве студэнтка Святлана Конкіна прыадчыніла дзверы з пакойчыка і крадком прынесла з халадзільніка ўсё сваё, што там было: некалькі звараных крута яек, шакаладку, ліманад, кавалак кілбасы і палавіну бохана сітніка.

Перагаворваючыся шэптам, абое прагна паелі, а потым, абняўшыся, на кароткі час заснулі.

На досвітку дзяўчына разбудзіла яго, і студэнт Ігнат Мазур апрануўся, развітаўся з ёй да абеда — так дамовіліся — і вылез праз акно на падворак.

* * *

Да самага канца практыкі, праз дзень-два, пасажырскі самалёт «АН» прымаў яго на борт, а на наступны дзень забіраў з аэрапорта назад. Сцюардэсы пазнавалі ўжо яго і лагодна ўсміхаліся, быццам разумелі, чаму ён лятае так часта ў сталіцу і назад.

Неяк у самалёце студэнт Ігнат Мазур разгарнуў кішэнны нататнік і запісаў туды:

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)