Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паўночны вецер для спелых пладоў
Паўночны вецер для спелых пладоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паўночны вецер для спелых пладоў

Электронная книга - «Паўночны вецер для спелых пладоў». Краткое содержание книги:

Паўночны вецер для спелых пладоў
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34
Перейти на страницу:

Імжыла. Паўночны вецер павольна гнаў па небе сіне-шэрыя хмары. Чарада падужэлых маладых шпакоў вялізным чорным ценем прашамацела крыламі над яго галавой і знікла. Птушкі рыхтаваліся ў вырай.

Студэнт Ігнат Мазур расціснуў далонь. Ключ з біркай — нумар пакойчыка, дзе часова пражываў узводны, быў цяпер яму як нейкі талісман, знакам дабра і ўдачы.

Ён рушыў далей, але ўжо праз некалькі крокаў яго пераняў пасыльны з кантрольна-прапускнога пункта, радавы тэрміновай службы.

— Ты з другой роты? — спытаў ён.

— З другой.

— А Мазура ведаеш?

— Гэта быццам я, — сказаў Ігнат Мазур.

— А, ну дык да цябе дзяўчына прыехала. У адведкі, кажа. Ідзі, забірай.

Студэнт Ігнат Мазур спыніўся. Тое, што да іншых з іх прыязджалі сваякі, бацькі альбо дзяўчаты, не было дзіўным. Такое дазвалялася. Ён жа нікога не чакаў.

Але раптам успомніў пра ліст Ані Балтас, і з палёгкай уздыхнуў: прыехала, — ну, можа, гэта і добра.

Ён павярнуў на шляху. Ісці было недалёка. Шырокая ўтаптаная сцежка напрамую вяла да КаПэПэ. Ігнат ішоў туды.

Неўзабаве ён убачыў знаёмую чырвона-зялёную браму, дзверы і як з гэтых дзвярэй насустрач яму бегла дзяўчына.

Ён спыніўся на міг, ашаломлены, а потым кінуўся насустрач.

Святлана Конкіна імкліва абняла яго за шыю, і ён прыўзняў яе, абхапіў рукамі і ўткнуўся тварам у да болю знаёмую ўскудлачаную галаву, адчуў пах яе валасоў, парфумы, і пачуццё шчасця, магчыма, самага неспадзяванага і неверагоднага, ахапіла яго.

І толькі цяпер, у гэты момант, студэнт Ігнат Мазур нечакана для сябе раптам зразумеў, што ў яго жыцці магло і можа здарыцца ўсякае, але такога ўжо не адбудзецца і не паўторыцца ніколі.

Чэрвень 2014 г.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)