Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА
АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА

Электронная книга - «АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА». Краткое содержание книги:

Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца» — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам.
1 2 3
Перейти на страницу:

***

мой мерны ложак не далічваецца тваёй паловы інгрэдыентаў для прыгатавання добрага сну

***

мой ход канём: з я1 знікае твая фігура

***

а помніш мы з табой вызвалілі дваіх вязняў сумнення?

гімнастыка

глыбокае дыханне ногі разам рукі на шырыні тваіх плеч

***

адклаў заўтра на чорны дзень каб яно ўсё ж такі настала калі што

***

апусціцца яшчэ ніжэй няма куды нагружаюся сорамам каб скрозь зямлю праваліцца

***

заблукалым дзіцём шукаючы выйсце са свайго лядашчага лесу ўжо чую як асцярожна зачыняюцца дрэвы

***

вось і дажыў да вясны перажыць бы

***

тэорыя новае магілы у аснову пакладзены я

***

адзінота разліваецца па зямлі растуць хвалі новага сусветнага патопу сыходзячы пад ваду бласлаўляю ўсіх хто збудаваў свой каўчэг і знайшоў сабе пару

***

ноч выпівае бутэльку белага святла — і становіцца днём я выпіваю бутэльку чырвонага і ванітую

***

хвароба
запаленая галава круціцца вакол сваёй восені зрываецца на плячо падае пад ногі згарае ад чакання тваіх зімных рук якія вернуць усё на свае месцы

***

на ўваходзе ў маё становішча вытры аб мяне ногі я толькі што вымыў падлогу

***

ніводная сістэма мераў і вагі не прадугледжвае вымярэнне майго стану — каму патрэбныя мае цяжкасці?

***

згубіў лагічны ланцуг жыцця
больш нішто не трымае

Хайку

1. Верасень. Тыя, што не лятуць у вырай, ідуць у школу.
2. Спыніўся сярод восені. Засыпала лісцем дарогу.
3. Лістапад. Вецер вырывае ў мяне з рук твой апошні ліст.
4. Гнуцца дрэвы. Ім нельга пайсці ні з ветрам, ні супраць яго.
5. Выпаў першы снег. Сусед пабег з дываном хутаць немаўля.
6. Вярнулася на дзень сонца. Паглядзець, як мы тут без яго.
7. АДЛІГА Зіма спускае за сабой ваду ва ўні- тазе горада.
8. Вясна. На дрэвах лопнулі пупышкі ад такога шчасця.
9. На шашы затор. Побач — адзін камбайн на цэлае поле.
10. Хрыстос прызямліўся між тваіх грудзей. Вас дваіх цалую.

***

вецер падымае фіранку нібы спадніцу пад ёй бачна неба

***

гісторыя неба багатая на маштабныя буры і гучныя навальніцы якія змяняліся перыядамі суцэльнай або пераменнай воблачнасці але з-пад увагі даследчыкаў часта выпадалі этапы калі на небе абсалютна нічога не адбывалася і гэта нягледзячы на тое што менавіта ў такія моманты ясна бачна што за ўсім гэтым стаіць
1 2 3
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)