Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » У горадзе валадарыць Рагвалод
У горадзе валадарыць Рагвалод - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У горадзе валадарыць Рагвалод

Электронная книга - «У горадзе валадарыць Рагвалод». Краткое содержание книги:

Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры i вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы i ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы,— адлюстроўваецца космас эпасу.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 21
Перейти на страницу:

Яна мяняе скрыгат на рогат, а рогат — на супакой, прасякнуты музыкай Грыга,— i ўсё больш супадае з новаю цэласнасцю — з ракой.

Наўкруг крыгі віруе плынь, несучы яе, быццам квадрыгу — коні.

На крыгу ўскокваюць, каб пакатацца на ёй, хлапчукі — мясцовыя «крыганаўты».

З юліянскага — старога — календара крыга ўплывае ў грыгарыянскі.

Аб крызе спрачаюцца крызіс i адраджэнне.

I, можа, тая скрыжаль, у якую сэнс упісаў схаваныя ад «Рыгведы» гімны,— крыга?!.

Перашкода

Гэтакі код перашкоды: адоленая — яна шкадуе чалавека, неадоленая — шкодзіць яму, адоленая — яна «шакалад», неадоленая — шок, адоленая — дух згоды, неадоленая — дух варажнечы, кадук.

Перашкода засяроджвае на сабе чалавечыя намаганні i чалавечую ўвагу, якія ў «роўных» абставінах змарнаваліся б i расцярушыліся б, збірае ix у «кош» i ў «кадушку», i пакуль «кош» i «кадушка» не напоўняцца дарэшты, яна не ўступае чалавеку дарогі i не дае перадышкі, але як толькі напоўняцца — адчыняе браму ў шырокі абшар.

Перашкода не ашуквае чалавека, а дашукваецца ў ім да прычыны, што растлумачыла б яе самую,— i няма ад яе іншай мікстуры, іншых таблетак, іншага парашка, як толькі перажыць яе ўсёю душою: ад — да.

У гонар перашкоды не складаюцца оды, аднак яна — школа, што запрашае чалавека расці вышэй за сябе, i толькі таго, хто прайшоў першы клас, яна пераводзіць у ДРУгі.

Дзверы

Дзверы адчыняюцца ў два бакі, у дзве веры: у прыход i адыход, у прыйсце i выйсце.

Яны робяцца з жывой матэрыі — з дрэва, з дзерава, i адгукаюцца табе тваім жа стукам: асцярожным — на асцярожны, бадзёрым — на бадзёры, усхваляваным — на ўсхваляваны...

Дзверы аддзяляюць унутраную прастору ад знадворнай, i той, хто ўваходзіць у дзверы, уваходзіць у новае становішча, у новую веру: з «нідзе» — у «дзе», з дня — у «дзень добры», з двара — у «дзяржаву».

Дзверы — перагародка, але «дзіравая», рубеж — але схільны да «дэзерцірства», забарона — але не зацвярдзелая: раз-пораз яна «рэвізуецца», i тады замест яе зеўрыць прахон.

Падмазаныя — дзверы маўчаць, непадмазаныя — верашчаць, цвярозыя — разважаюць, нецвярозыя — вярзуць лухту, разнасцежаныя — высцюжваюць хату, зачыненыя — берагуць яе дух, яе мары, яе вярозы.

Каля дзвярэй ляжаць лапці-кавярзні, ляжыць дзяркач.

Да дзвярэй нахіляецца калодзежны журавель — асвер.

У дзверы дзярэцца сівер.

I звер недаверліва спыняецца перад дзвярамі, вынюхваючы ў іхнім двувер'і ерась.

*
Калі ўсё наўколле я ведаў на памяць, тады ўзяў у павадыры незнаёмага чалавека — i сцежкі скрануліся i павялі ў невядомасць.
*
На адну шалю вагаў паклаў я хлеб, на другую — камень, але калі яны ўраўнаважыліся, не змог паверыць, што важыць хлеб гэтулькі ж, колькі камень.
*
Сцежка па-над абрывам: па ёй прывабна ісці, на ёй кожны крок змястоўны.
*
Парастак, што прабіўся праз пласт асфальту,— усе пешаходы табе саступаюць дарогу, быццам вялікаму дрэву.
*
Дрэмле на летнім дажджы спутаны конь — спутаная прастора.
*
Праехаў з канца ў канец у весь горад. Трэба вяртацца. Прыпынкі адлічваюцца наадварот.
*
Телефонная будка у звечарэлым завулку. Колькі людзей пабыло ў ёй за дзень, настолькі яна самотнейшай стала.
*
Над небакраем акрэсліўся жоўты ветах — вушная ракавіна нематы.
*
Думаў аб вечнасці. Чорна-чырвоны матыль прыляцеў, сеў мне на руку, стаў думаць разам ca мною.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 21
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)