Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Загасцінец». Краткое содержание книги:

Загасцінец — хутар каля сасонніку праз гоні ад вёскі Біскупцы. Тут прайшло дзяцінства Дануты Бічэль-Загнетавай, таму i хочацда ёй сюды вяртацда — да маці, да прыроды, да памяці. Гасцінец — шлях, які злучае мінулае i будучае, вядзе да людзей, да чалавецтва.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 17
Перейти на страницу:
НА АДНАСЕЛЛІ
У вёсцы на аднаселлі ўгамоніцца хваляванне у сэрцы, нібы ў музеі прад іконай замілавання.
Бачу абраз бабулі праз сівую кудзелю гурбы, якую прадзе на шпулі. Сон праллю цалуе ў губы.
Матулі няма калі прасці на вераценцы словы — сячэ на дрывотніку дровы, частуе зіму ў нашай хаце.
Здаецца, сціхае вецер. Просіць Марыю матуля: — Прагай да беспрытулля заваблены ў свет мае дзеці.
Я — вечна твая даўжніца. Пакуль намяце сняжніца на стрэхі сумётаў латы, вярні ix здалёк дахаты.
ХАТА
Ружы здзічэлі: калючыя, нібы шыпшына. Крэкча таполя — раматус ёй круціць сукі. Хату піхае вятрыска, да змораных працай глухі; зляцелі вароты — падбіла машына...
Але жыве наша хата. У хаце —- сям'я. Дзверы пяюць, усміхаюцца ясныя вочы. — Мамачка, вырвуся з працы, на свята заскочу! Смутку слязіну змахнулі хата i я.
Куры, i певень, i кошка ад золку да смерці могуць чакаць непаседы-дачушкі зварот. I распластанае цела з ног збітых варот... Але ў матулі i ў хаты хворыя сэрцы.
Тахкае болем сцяжына ад ix да мяне, торгае частка душы маёй — родная хата. З-пад валасоў пасівелых глядзіць вінавата. Ноччу да цёплай сцяны прытуляюся ў сне.
ПАСТУХ
Жыццё штодня падкідвала гасцінцы — вайну, каросту... Іржавы грош. Падбрыквала маленства на гасцінцы бычком, які гізуе басанож.
Але бадзёрылі здароўем золкі. Калолі ногі, як іголкі, зёлкі. I не было спачынку каля статку — штоміг ад шкоды кідаешся ў схватку.
Цішэў настрой мурожнага закутка, падобнага да старажытнай казкі, дзе, сонейкам накрыўшыся, Падласкі жавалі жвачку i драмалі пудка. Пастух быў не падобны да ляніўца, гатовы ў бой з лапчывай чарадой. Яго старание білася ў дайніцах. Яго прыпеўкі пеніў сырадой...
Сярод праднавальнічнай глухаты над вухам стрэльне успамінаў пужка: — Ca шкоды думкі выганяй, пастушка! Ледзь не праспала поўдзень залатьг.
НА ЖЫЦЦЁ
Ты тут вандроўнік, лірнік i ратай, i можаш на цымбалах буры граць, i колькі хочаш спаць... Матулін край! I за яго не трэба паміраць.
Шумі з сябрамі шчырай талакой — з дубровай, з паўнаводнаю ракой. Ідзі, куды надумается,, едзь. I можна тут ад шчасця анямець!
I радасці ў дванаццаць верадён тут напрадуць, пакуль ты маладзён, на ўсе тры тысячы шэсцьсот шэсцьдзесят дзён, ад продкаў перададзеных жыццём.
Ці ёсць адвага, каб сябе знайсці? Як сонейку за лесам не зайсці? З душою лёгкай не паліць кастры i не згарэць бяздумна да пары?
Я ведаю, што долі не шкада. У маладосці любім гарачэй. Шугае нафта колеру вачэй... I мова, бы крынічная вада.
I гускі гагаюць не за гарой. I дзэкаюць авечкі i бакас. Акцэнт наш як радзіннае таўро — перад людзьмі гавэнда выдасць нас.
ГАЛЁШЫ
Па хісткай кладцы абы-куды пабег, абы дабегчы да канца. З нядобрым свістам птушкі ca свінца, сасмягнуўшы, дапалі да вады.
Не разумеў ты гэты свіст варожы. Заплакаў, бо згубіў свае галёшы.
Ды кладку з-пад здубелых ног не страціў i дапамог знясіленаму брату. Убачыў маці. Расказаў пра страту. Ды за галёшы не ўшчувала маці.
Ад возера паміж кустоў прагалы. Прыпаў да бору шчыльнага сцяны — знясілены, разгублены i сталы пад змрочнай таямніцаю вайны.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)