Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Загасцінец». Краткое содержание книги:

Загасцінец — хутар каля сасонніку праз гоні ад вёскі Біскупцы. Тут прайшло дзяцінства Дануты Бічэль-Загнетавай, таму i хочацда ёй сюды вяртацда — да маці, да прыроды, да памяці. Гасцінец — шлях, які злучае мінулае i будучае, вядзе да людзей, да чалавецтва.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
* * *
Хай выбухне усмешлівая міна у знічцы, што скацілася з вачэй, дзе ты дваіўся, грэўся, дзе яшчэ блукаеш, нібы шчасная правіна.
Нічога, што было, не будзе болей... Не выйду золкам з маладой ракі. Але прыкутая якой няволяй мая слязіна да тваёй шчакі?
* * *
Мы напалохалі плоткаў у звечарэлым возеры. У кутку працавітых продкаў ленаваліся аж да восені.
Выгнуў спінку бярозавы цень. За денем ганяўся прамень, такой жа сонечнай масці, як лагодная маці.
Хлапчанём куляўся з пагорка i цень надвячорка. Дзень за лес уцёк праз платы... I возера цемнаты.
Каршачок пацалункаў драпежны сачыў за намі... Розвіт, як мрок, непазбежны. Мы разлучыліся самі.
* * *
Любоў знянацку апаліла сэрца. Спяклася, нібы яблык на кастры. Абвугленая костачка ўнутры... Як прысак выстыне, а дзе пагрэцца?
Узнікнуў, нібы гром, што коціць грэймы на голым небе смутку наўпярэймы. А неба блізка, як яго рукамі не кратаеш... грымотныя плады — любоў, нібыта ўбор з рачной вады. I слёзы ліць па ёй, што грызці камень.
* * *
Ужо мы не наловім зораў у студні досвіткаў на дне. Яшчэ ў паўзмроку калідораў ты не праходзь каля мяне.
Пара інтымнае навукі мінула... Глухне сэрда стук. Ты не шкадуй слабыя рукі, што не ў абдымках дужых рук.
Знясіленая да астатку, шкалой нацешыцца не дам. Яшчэ я выйграваю схватку з паўночным небам сам-насам.
* * *
Слоў, вясёлых паслоў, не стрымаў. Як вярыг, нашых сцежак дзічыцца. Засталася ў сябе я сама, i з сабою мне трэба лічыцца.
Хай вясновае сонейка ў хату! Волі сэрцу, вачам не даваць, каб яшчэ нешчаслівым дзяўчатам не прыйшлося мяне шкадаваць.
Запрашу свае песні: — Сяброўкі! Адчыняйма акенца на двор! Выганяйма журботныя слоўкі. Будзеш госДем, залётны гумор.
Свет снуецца не намі праўдзіва. Пасярод гаманы сумяцця разгуляўся паглядны прыдзіра па спякотнаму кругу жыцця.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)