Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ
Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ

Электронная книга - «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ». Краткое содержание книги:

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы шэсьць i восем, каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе заўтра, а сёньня мы заўважаем, што дзядулевы гiсторыi апошнiм часам робяцца ўсё больш кароткiя i ўсё часьцей паўтараюцца, яны ўжо зусiм не такiя захапляльныя, як колiсь, i ад гэтага нам лезуць у галаву ўсялякiя недарэчныя думкi пра тое, што наш дзядуля зусiм састарэў i не распавядзе нам ужо больш нiчога -- ён пазiрае на нас сваiмi сумнымi вачыма, у якiх стаяць сьлёзы, нiбы вiнавацiцца перад намi.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 26
Перейти на страницу:

Сонная вулiца блiжэй да вежы робiцца ўсё больш напружанаю - усё, што тут ёсьць, усё творыць гэты псыхоз: самотныя лiхтары адкiдаюць марнае сьветлiва, рэдкi дождж блiшчыць на каменьнi дзiкага бруку, крывыя муры ўсьмiхаюцца цi рагочуць цi крычаць чорнымi бяззубымi ратамi сваiх выгбаў, нiбы квазiмоды, - iхны жах памнажае iхная старажытнасьць. Вусьцiш вечнага гораду зноў нагадвае мне сказ пра пачвару, што колiсь хавалася ў сутарэньнях пад вежай.

Пачвара забiвала людзей паглядам. I пагляд яе быў падобны да безданi чорнага неба - прыцягальны й сьмяротны. Шмат людзей загiнула ад яе забойчых вачэй. Але аднойчы людзi паслалi ў сутарэньнi злачынцу-сьмяротнiка. Ён марудна iшоў цёмным каменным праходам. I калi пачвара выскачыла з-за павароткi, каб забiць яго сваiм жахлiвым паглядам, ён павярнуўся да яе сьпiнаю. А на сьпiне ў яго было прымацаванае люстэрка. Пачвара сустрэлася вачыма сама з сабою. Жудасны лямант разарваў цiшыню ночы. I ўсё скончылася...

Ад успамiну мяне працяла халодным потам. I тут у першым паверсе аднае з камянiц я ўбачыў асьветленае вакно. Лiшне казаць, як я гiдзiўся самога сябе, калi памкнуўся быў зазiрнуць усярэдзiну.

Зараз, - думаў я, - варта мне толькi наблiзiцца, як яны адчуюць i, апрануўшы свае мiлiтарныя фрэнчы, свае недарэчныя капелюхi, свае пухавiкi, - выйдуць на вулiцу ў гэтую пустату, пад гэты дождж. I размашыстым крокам рушаць у цемру...

Мне стала халодна. Я зусiм прамок. Я адчуў гэта толькi цяпер, калi скончыўся дождж.

Магчыма, я прыйшоў сюды, каб зразумець сваю бездапаможнасьць? Але я ведаю, што ад разуменьня ня стане лягчэй. Ня сёньня дык заўтра яны наваляцца на мяне. Яны сядуць мне на галаву. Яны будуць кпiць зь мяне й абплёўваць усё, што маё. Не, яны не палезуць у бойку. У бойцы перамагае дужэйшы. А такiя перавялiся ў нашым горадзе. Прыцягальны жах касьмiчнае безданi перабраўся цяпер у вочы нiкчэмнасьцяў i дробных паскуднiкаў.

Недзе ў iншых умовах я сказаў бы, што я - дасьледнiк, якi хоча зразумець свой страх. Але гэта ў iншых умовах, дзе мы заўсёды ўсё можам патлумачыць i зьiмправiзаваць сабе апраўданьне. I тыя, хто ў iншых умовах скiдае зь сябе аблiчча начнога маньяка, - гатовыя выслухаць i зразумець нас i паверыць нам.

Божа, куды ўсё тое дзяецца на пустэльнай начной вулiцы! Мая пэўнасьць i iхнае разуменьне...

Я падкраўся да асьветленага вакна i, прыпаўшы да мокрай сьцяны будынка, асьцярожна зазiрнуў туды.

За шыбамi безь фiранак я ўбачыў дваiх. Маладая жанчына з татарскiм тварам, седзячы на ложку, цыравала шкарпэтку. А лысаваты мужчына абапёрся задам на край стала i, гледзячы перад сабой, жаваў пустым ротам, пэўна, пасьля вячэры. "Дзiбiлы, - сказаў ён нязлосна й прыўзьнята, - я iх ненавiжу!" "Самец", - падумалася мне. На iм былi чырвоныя спартовыя нагавiцы й такая ж пажарная саколка. Пульхны твар пакрывала шчацьцё, а на тлустым чале адбiвалася сьвятло незацененай лямпы. Я ўслухаўся ў iхную гаману.

- Ты панiмаеш, адна мыша папалась сразу, - казаў мужчына. - Я толькi паставiў. Мышалоўка перабiла ёй морду, блiн... Сразу. Бац i ўсё!.. А кiлбасы няма. Ты панiмаеш? Я дажа сам нi знаю. Яна не пасьпела б сажраць!.. Дзiбiлка.

Гаворачы, ён распаляўся ў нейкiм нянавiсным захапленьнi.

- Не-е, я iм больш кiлбасы ня дам! Iдзiоты. Я iх нагамi душыць буду. Так хоць выкiнуў i ўсё, блiн. А тут яшчэ выкалупывай з мышалоўкi ейные мазгi.

- Пачакай, - сказала жанчына. - Можа гэтую ўбiла сразу, а пакуль тое, прыхадзiла другая ды зьела.

Нейкi час у iхнай размове цягнецца пярэрва.

- У мёртвай сажрала! Дзiбiлы, я iх ненавiжу! - крыва ўсьмiхаецца мужчына, гледзячы проста на мяне.

Мабыць, на якуюсь хвiлiну я скамянеў. Аж пакуль не адчуў за сьпiнаю нечае частае дыханьне. Патроены вулiчны жах скалануў мяне. Я рэзка азiрнуўся. Твар у твар зь вясёлай нянавiсьцю ў шкляных вачох на мяне пазiраў чалавек.

- Ты што, блiн! - кажа ён гучна i ўладарна. I я адчуваю, як кожнае гэтае слова сьцiрае ў нiшто маю iснасьць.

Што я магу адказаць яму?! Магчыма, я мушу адразу ўдарыць яго па твары цi крыкнуць яму ў вочы штосьцi яшчэ больш зьнiшчальнае. I я магу! Я магу зрабiць гэта, сьцяўшы ў кулак сваю знэрваванасьць, перасiлiўшы свой страх.

Другое выйсьце - ўцякаць. I дзеля яго я таксама мушу перасiлiць сябе. Дзьве перасiлы змагаюцца ўва мне ў сваёй агiднасьцi - i нiводная ня можа перамагчы.

Гэты чалавек - той, у чырвоных нагавiцах. Ён глядзiць на мяне непрыступна й абыякава - бяз думкi цi пачуцьця ўваччу.

Хутчэй за ўсё я выглядаю перад iм вiнавата й спалохана, недзе ў глыбiнi сэрца разумеючы, што гэтым толькi распальваю ягоную нянавiсьць. О, як мне хочацца быць абыякавым - дэманстратыўна больш абыякавым за яго, перамагчы яго ў абыякавасьцi! Але я не магу. Я засынаю.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 26
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)