Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 100
Перейти на страницу:

— Гэй, ты, гіцаль[5]! Шкаляр! Табе кажу, не лужыне. Падыдзі. Фартуну[6] сваю лаві!

Ага, фартуну… Такі чырванатвары хіба кулаком у пысу адорыць.

Але Пранцысь асцярожна наблізіўся, гатовы ўвобмірг адскочыць.

— Што, у езуітаў вучышся? — слізгануў падарожны позіркам па Пранцысевай апратцы. — Шляхціц?

— Шляхціц! — ганарыста адказаў Пранцысь, паклаўшы руку з сыкгнетам на ўяўную шаблю.

— А грошы маеш, лабідуда? Стаяць! — раўнуў, заўважыўшы, што Пранцысь пры недалікатным пытанні пра грошы адскочыў на тры лужыны.

А Пранцысь у сваю чаргу заўважыў самае прыкрае, што пабачыць можна на пустэльным восеньскім гасцінцы, а менавіта рулю настаўленага на яго пісталета. Тут не пабегаеш надта… Ды і фурман вунь які пагрозны, і таксама з пісталетам за пасам — гэты не прамарудзіць пагнацца па гаспадарскім загадзе.

— Ты што думаеш, пан Агалінскі рабаваць цябе будзе? Я прадаць адну каштоўную рэч жадаю. Ну хоць які ламаны паўгрош маецца?

Пранцысь неахвотна палез у кішэню.

— Вось… Шэлег…

— Матка Боска Чанстахоўска! Цэлы шэлег! — пісталет затросся ў руцэ чырванатварага — так зарагатаў. — Чуеш, зоркавед? Я прадам цябе за цэлы шэлег! — дадаў ён, павярнуўшыся да кагосьці ў карэце.

Потым зноў запытаўся ў падарожнага:

— Як цябе завуць? Імя скажы!

— Пранцысь Вырвіч, са слаўнага роду Вырвічаў з Падняводдзя, герба «Гіпацэнтаўр»!

— Няхай будзе Вырвіч… Запісвай… — апошняе зноў было сказана да невядомага ў карэце.

Пранцысь тужліва пазіраў па баках, выглядаючы ратунку. Раптам дзверцы з захляпаным гразёй гербам расчыніліся, і князь Агалінскі вывалак з карэты хударлявага немаладога тыпуса ў доўгай чорнай апратцы, падобнай да мантыі выкладчыка калегіюму, з паголеным па нямецкім звычаі тварам. Спадар паглядаў калючымі цёмнымі вачыма з-пад адрослых чорных пасмаў гэтак ненавісна, што Пранцысю падалося, што зараз пачуе звыклы вокліч: «Гэта самы лянівы студыёзус ад Тыбру да Барысфену! А розаг бярозавых яму…» Між тым пан Агалінскі ледзь не адарваў магутнай рукою тыпуса ад зямлі за каршэнь, хоць той быў вышэй пана на паўгалавы, і штурхнуў яго проста пад ногі шкаляру, у бруд.

— Давай шэлег, васпан!

Пранцысь працягнуў на далоні сваю апошнюю каштоўнасць… Агалінскі ўзяў двума пальцамі:

— Вось! Неба сведка, слова шляхціца: ад гэтага часу паскуднік Бутрымус належыць табе, рабі з ім, што хочаш, — і палез ізноў у карэту, выкрыкваючы на развітанне насмешна. — Ото, шчасце, хлопча, займеў. Гэта муж вучоны, алхімік. Ён табе золата наварыць, засыплешся! Не забывайся толькі бакі яму падпраўляць калацінай, чарнакніжніку праклятаму!

З карэты вылецеў папяровы скрутак проста ў твар Пранцішу, той ледзь паспеў яго схапіць.

Фурман таксама падарыў ашалеламу Пранцысю на развітанне надта брыдкую ўсмешку, тузануў лейцы…

Толькі калі карэта аддалілася на адлегласць свісту, Пранцысь трохі ачомаўся і перавёў позірк на сваё новае ўладанне.

Чалавек моўчкі ўзняўся на ногі і абтрос доўгую чорную світку. Ягоны нос нагадваў дзюбу драпежнай птушкі, вусны пагардліва падціснутыя… Так што Пранцысю падалося, што гэта не ён купіў валасатага прайдзісвета, а зусім надварот. Ці не варта ўцячы падалей ад гэтага тыпуса, пакуль не позна? А раптам ён і праўда чараўнік… Пранціш разгарнуў звітак: гэта была аформленая, як належыць, папера на ўладанне слугою мужчынскага полу Баўтрамеем Лёднікам, майстрам навук таемных, доктарам ды талмачом, які з прычыны немагчымасці выплаціць доўг у дзвесце дукатаў даў прысягу служыць свайму пану пажыццёва, без платы і права сысці, і пан можа распараджацца ім, як яму заўгодна. Імя Пранціша крыху крыва ўпісалі на належнае месца, атрамант яшчэ не прасох, і апошняя літара прозвішча мела размазаны хвосцік, нібыта яе затрымалі, калі збіралася ўцякаць з падазронага аркуша.

вернуться

5

Гіцаль — памочнік ка́та, слова ўжывалася як лаянка.

вернуться

6

Фартуна — улюбёны вобраз куртуазнай літаратуры, удача.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)