Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 207
Перейти на страницу:

– Гэты камень я дала сваёй дачцэ, Келебрайн, а яна – сваёй, а цяпер ён твой – як сымбаль нашай надзеі. У гэты час прымі ж імя, прадказанае табе: Элесар, Смарагд з роду Элендыля!

Тады Арагорн прыняў камень і прычапіў фібулу на грудзёх, і ўсе вакол зьдзівіліся: бо не заўважалі раней, які па-каралеўску высокі й велічны ён, і падалося, што мноства гадоў цяжкіх змаганьняў спалі зь ягоных плячэй.

– Я дзякую вам, панна, за вашыя дарункі, – адказаў ён. – О гаспадарыня Лорыйну, ад якой прыйшлі ў гэты сьвет Келебрайн і Арвэн Вечаровая Зорка! Ці ж магчыма ўхваліць вас болей?

Панна пакланілася яму й павярнулася да Бараміра. Яму дала залаты пас. Піпіну ж і Мэры – срэбныя папружкі з спражкамі – залатымі кветкамі. Ляголасу – лук галадрымаў, даўжэйшы й мацнейшы за ліхалескі, ды з струною зь пераплеценых эльфавых валасоў. Разам зь ім і сагайдак з стрэламі.

– Табе, мой маленькі садоўніча, аматар дрэваў, – зьвярнулася да Сэма, – у мяне невялікі падарунак.

I паклала ў ягоныя рукі маленькую скрынку з гладкай шэрай драўніны, зусім неўпрыгожаную, апрача адзінай срэбнай руны на вечку.

– "Г" – азначае "Галадрыель", але на тваёй мове можа азначаць і "гаспадарку", і "гарод". У скрынцы зямля з майго садка, дый тое добраславеньне, якім Галадрыель яшчэ здольная надзяліць зямлю. Яно не дапаможа табе вытрываць твой шлях ці ўратавацца ад небясьпек, але ж калі ты захаваеш гэтую скрынку й нарэшце вернесься на родную зямлю, тады, магчыма, яна ўзнагародзіць цябе. Хоць ты знайшоў бы ўсё навакольле запустэчаным і панішчаным, няшмат якія сады ў Міжзем'і расквітнеюць лепей за твой, калі ты толькі пасыплеш яго гэтай зямлёю. Тады мо ўзгадаеш на Галадрыель і перад табою праблісьне далёкі Лорыйн, які ты бачыў толькі зімою. Бо вясна нашая й лета даўно мінулі й аніколі ня вернуцца на зямлю – хіба толькі ў памяці.

Сэм пачырванеў да вушэй і прамармытаў нешта няўцямнае, сьціснуўшы скрынку й намагаючыся пакланіцца як мага прыстойней.

– А якога ж падарунку пажадае гном ад эльфаў? – павярнулася Галадрыель да Гімлі.

– Аніякага, мая панна, – адказаў той. – Для мяне дастаткова пабачыць панну галадрымаў і пачуць яе добрыя словы.

– Слухайце, усе эльфы! – усклікнула яна, зьвяртаючыся да ўсіх побач зь ёю. – Няхай аніхто болей ня скажа, што гномы прагныя й няветлівыя! Але ж, упэўненая, о Гімлі, сын Глойна, ты жадаеш нечага, што ў маёй моцы падараваць? Агуч сваё жаданьне, калі ласка! Ты не застанесься адзіным госьцем без падарунку!

– Нічога, зусім нічога, спадарыня Галадрыель, – вымавіў Гімлі, пакланіўшыся нізка дый запінаючыся. – Анічога, апроч хіба... ну, калі б мне дазволілі папрасіць... папрасіць адзіны ваш волас. Бо вашыя валасы пераўзыходзяць усё золата зямлі, як зоры пераўзыходзяць усе падгорныя дыяманты. Я не прашу такога падарунку. Але ж вы загадалі мне агучыць маё жаданьне.

Эльфы заварушыліся, загаманілі зьдзіўлена, і Келебарн зірнуў запытальна на гнома, але панна ўсьміхнулася.

– Кажуць, майстэрства гномаў у іх руках, а не ў языках, але ж гэта гаворыцца, відавочна, не пра Гімлі. Бо аніхто яшчэ не прасіў мяне гэтак дзёрзка – і гэтак ветліва. I як цяпер мне адмовіцца, калі сама загадала табе гаварыць? Аднак скажы мне, што ж ты зробіш з такім падарункам?

– Захаваю як найвялікшую каштоўнасьць, мая спадарыня, у памяць вашых словаў да мяне падчас нашай першай сустрэчы. I калі мне толькі пашчасьціць вярнуцца да кавальняў маёй радзімы, я закрыю яго ў беззаганны крышталь, каб ён зрабіўся родавай каштоўнасьцю маёй кравіны, закладам дабрачыну паміж Гарой і Лесам да скону дзён.

Тады панна распляла адзін з доўгіх кудзераў, адрэзала тры залатыя валаскі дый паклала ў далонь Гімлі.

– А да падарунку яшчэ й такія словы, – дадала. – Я не прадказваю, бо цяпер усе прадказаньні марныя. Леваруч ад нас цемра, а праваруч – толькі надзея. Калі ўсё ж надзея выведзе нас, тады, Гімлі, сын Глойна, я запавядаю табе: з тваіх рук паплынее золата, але жулады над табою яно не атрымае.

– Да цябе, Ахоўнік Пярсьцёнка, – павярнулася яна да Фрода, – я зьвяртаюся апошнім, хоць ты далёка не апошні ў маіх думках. Для цябе я падрыхтавала вось што.

Яна працягнула яму маленькую крышталёвую шклянку, што бліснула, калі панна варухнула яе, і зазьзяла зь яе рукі промнямі белага сьвятла.

– У гэтай шклянцы – промні зоркі Эярэндыля, заключаныя ў ваду майго вадаграю. Чым змрачнейшая ноч вакол цябе, тым зырчэй зазьзяюць яны. Няхай ён асьвятляе твой шлях там, дзе згасьне й саслабне іншае сьвятло. Узгадай тады на Галадрыель і яе люстэрка!

Фрода ўзяў шклянку й на імгненьне, калі сьвятло зіхацела між імі, зноў пабачыў панну каралевай, вялікай і захапляльна прыгожай, але ўжо ня вусьцішнай у сваёй моцы. Хобіт пакланіўся, не знайшоўшы словаў, каб падзякаваць.

1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)