Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Каханне [Кніга лірыкі]
Каханне [Кніга лірыкі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каханне [Кніга лірыкі]

Электронная книга - «Каханне [Кніга лірыкі]». Краткое содержание книги:

Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы.
На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай. 
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 25
Перейти на страницу:

РАЗВІТАННЕ

Што задумвалася — не збылося. Год прайшоў, як праплыў па сцяне, i ўсміхаецца блізкая восень гронкай горкай рабіны ў акне. I над полем будзённай работы невясёлае мары туман, ні чакання, ні слёз, ні пяшчоты, толькі злога бяссоння дурман. I пакуль маладзік не патоне ў прыбярэжных зялёных вірах, стану ярасна мыць падваконне, пыл з пакрэсленых стосаў сціраць. Каб жа выжыла дужае сэрца, стану піць дзівасіл з гладыша, a няўцямны сусед рассмяецца: «Бач, пяе ў маладзіцы душа».

* * *

Не дастаткам, a сэрцам расла. Я да шчасця сябе рыхтавала... Ты не помні тых слоў, што сказала не падумаўшы,— з гневу, ca зла... Гэта слабасці прыкрай начынне, ты дакорам пустым не ўкалі i жанчыну пазнай у жанчыне, бы ў дзяўчынцы дзяўчынку калісь...

ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ

Які пейзаж... як страшна восень плача. Хоць шчодры, хоць бязбожны эгаіст у днях сырых нічога не зыначаць,— апошнім прывітаннем б'ецца ліст... А мне дык добра праз выццё i стогны ісці ў імжаку — свету не відно... Мігцяць слатой захуканыя вокны, як кадры шматсерыйнага кіно. Сцяну дажджу i ветру завыванне наматвае на мокры ствол імгла, i столькі ў голлі стылым шкадавання... Я гэта ўсе раней перажыла.

* * *

Спадзе раса, i адшуміць калоссе: раса пад сондам, колас пад сярпом... Усяго даўжэй — з абложнай скрухі восень, ўсяго цяжэй — згінацца пад гарбом надзей, чакання ці расчаравання... То ўніз, то ўгору хваля пачуцця,— i гэта ёсць пачатак шчыравання душы ў будзённым рэчышчы быцця.

* * *

Жыву з жыцця, i можна было б лепей, мудрэй, святлей, але вазьму дачку, i, як дыхнуць, у два старанні злепім снегавіка на снежным пятачку. Парадуемся, сядзем, памяркуем, фантазіі дае крыло — запал, i вось ужо не лепім, а будуем, бы на аблоках, з аблачын квартал. Мы садзім лес, вяртаем рэчкам воды, мы думкамі імкнём за небакрай i ў свет далёкі пад сцягамі згоды пускаем поўны шчырасці трамвай. Хтось прыадкрые звыклай позы маску (адкрыты твар мільгае ўсё радзей),— а мы хутчэй!.. А мы ствараем казку: свет новы i не новы для людзей. Балотца, гай i журавель над гаем,— чутно, як трызніць казкаю зіма... I мы яе вясёлаю ствараем, а сумная народзіцца сама.

СУСТРЭЧА

Час для Вас не лекар, не грымёр... Дзверы насцеж,— Вам, як ветру, рада, толькі клён за шыбкаю замёр, бы рысак пад пугай канакрада. Памяць наша — бездані сувой... Дзе ж сасна, што слухала, як плачам разрывала крокаў Вашых шво ў спадзяванні, што змагу зыначыць Ваш прысуд: ад сэрца адарваць... Адарвала. Дзякую. Не помню ні сасны, ні спробы дараваць... Засталіся толькі словы-промні у радках збалелых сумаваць. Словы — промні... I туга — радзей... Смутак губ i адзінота локцяў прытулілі лета да грудзей, вернутае гронкай белых флёксаў. Ix прынёс... Ці варта, хто прынёс? Выпілі бабулі нашы гора, i ўсміхнуцца вырашыў мне лес, ды пра гэта гучна не гавораць. Што маё?.. Пра Вас хачу найперш чуць цяпер, далёкі мой i светлы... Ціха як... Я ж рада Вам, як ветру... Боль той даўні — мой найлепшы верш.

САЛАМЕЯ

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)