Каханне [Кніга лірыкі]
- Автор: Баравікова Раіса
- Год: 1987
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Каханне [Кніга лірыкі]». Краткое содержание книги:
Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы.
На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай.
На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай.
Перейти на страницу:
* * *
Казаў мудрэц: яно — i нараканне,
i сонца, i пякучай цемры сплаў...
«Якія вочы мне дало каханне!»,
але... спярша душу яму аддаў.
Гляджу на ўсе вачамі маладымі,
i гнеўнымі, i добрымі ўдвая...
Каханне i прынізіць, і... узніме,
пакуль у ім жыве душа мая.
* * *
Пры горкіх днях усе добразычліўцы.
Калі ж удача?.. Колькі вас, сябры?
Змяркаецца, a ў шклянцы чарнабрыўцы,
як россып промняў з далані зары.
Настрой мой адпаведны інтэр'еру,
а на тваім абліччы жалю цень...
Прыйшоў. Глядзіш вачамі недаверу,
нібы ў суседа ўкрала гэты дзень.
Да цемрадзі — ахвочая макрыца,
a сэрцам шчырых любіць адзінота...
У кутку таршэр, як прывід Дон-Кіхота,
i ен адзіны сёння ў доме рыцар.
* * *
Вазьмі і зразумей, дзе шчырасць,
а дзе прывычнае ныццё:
абкрадзены — пяе пра вырай,
пра боль — аблашчаны жыццём.
I ты, каму я ўслед глядзела,
як богу...
Дыхаць не магла.
Заняўся мітуснёй здрабнелай
з пыхлівым выглядам арла...
КУЛЁМА
Была вятрам бязлітасным знаёмай.
Ніхто не ведаў — хто яна? Адкуль?
Ішла сялом, шапталі ўслед: «Кулёма!
Не дзеўка, а саломы мокрай куль».
На тое й слова —
ўсцешыць i параніць,
калі ж клявалі зябліва гракі,
у сажалцы знайшлі яе пад ранне
скупыя на размовы рыбакі...
Хавалі,— сонца выбліснула ясна
на дрэвы, на зрудзелую траву,
i нехта з цётак у далоні пляснуў:
«Ба-а, людцы, як жа, бедную, завуць?»
З часоў тых, кажуць,
ля жытоў нязжатых,
дзе дзікае шалее васаўё,
Кулёма супыняе нежанатых,
пытаецца: «Дзе прозвішча мае?»
* * *
Перажыла адліжны тыдзень,
як быў увесь — да драбязы...
Хто не прыйшоў — ужо не прыйдзе,
яму не згрозяць маразы.
Ільды ізноў бяруць у ковы
вады рачное акаём,
i хтось чужы i выпадковы
на мэце мой трымае дом.
A ў гэтым доме без астачы
усё аддадзена, як ёсць,—
мой горкі плён, мае няўдачы,
журба, пяшчота, весялосць...
Усё аддадзена дарэшты,
нязвыкла пуста стала ў ім,
i недаказанае нешта,
як лёгкі дым, як лёгкі дым...
АДЗІНОТА
Кастрычнік па дарозе ў лістапад
з цікавасцю лістком у фортку гляне...
Яна даўно прыйшла ў дзіцячы сад,
даўно яна працуе ў садзе няняй...
Як дзетак корміць!
Потым ім пяе,—
цяпло з душы выспеўвае да грама,
і ёй здаецца, кожнае яе,
але ніхто з дзяцей не скажа: «Мама...»
* * *
I ў рыфмы лёгкай ёсць свае кантрасты,
да слова «боль» прыпала «алкаголь»,
а недзе побач думкамі фантасты
ляцяць праз астэроідную золь.
Хлапчук-акселерат, мне сімпатычны,
ў запале прэч адкідвае пенал,
расказвае: ён бачыў сон касмічны,
сузор'е Рыб нам падало сігнал...
Прыдумаць можна хоць якую з'яву,
ды па-зямному разважае век:
так доўга з мары мы рабілі яву,
што дзе-нідзе згубіўся чалавек.
На чэрствасці прапаў ці на выгодзе,
я ўсё ж яму як брату напішу,—
перш чым зірнуць у новае стагоддзе,
пільней зірнём ва ўласную душу...
ПТУШАЧКА
Бабіна дарога ад печы да парогa.
Перейти на страницу: