Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Адам Клакоцкі і ягоныя цені
Адам Клакоцкі і ягоныя цені - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Электронная книга - «Адам Клакоцкі і ягоныя цені». Краткое содержание книги:

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 34
Перейти на страницу:

Адно гэтая кавярня. Штоночы зь дзiўнай наканаванасьцю яна поўнiцца прывiдамi. Штоночы тут адбываецца кававая цырымонiя. Штоночы сюды прыходзяць i сыходзяць людзi. Тут спраўджваюцца няспраўджаныя памкненьнi, тут ткуцца вялёны шчасьця. Усе мы тут — пэрсанажы ў чаканьнi Аўтара. Аўтар заснуў, ня трэба яго будзiць. Значыцца, мы ўначы? Сярод уцёкаў?

* * *

Пайсьцi самотнаю сьцежкай — туды, дзе вечная восень рассыпаных хрызантэмаў...

III

Я сядзеў i чакаў Шостага Патрыярха аднаго са шматлiкiх сярэднеэўрапейскiх адгалiнаваньняў школы чань, Вiктараса М. Субмарына цiха варушылася сярод водарасьцяў, стыла кава. I якраз у гэты момант увайшла здань самотнага манаграфiсты

Фiнегана Зялёнага. Ейныя рухi былi дакладныя, вочы блiшчэлi. Сьвет разьлягаўся перад ёй у няпэўную колькасьць аб’ектаў, якiя зь неабходнасьцю пераўтваралiся ў прадметы досьледу.

Маё левае абсечанае вуха заняло пачэснае мейсца перад яе пытлiвым розумам.

— Брат Tэа, — закрычаў я, — tu viens chez moi, et je me reveille...

— Плятон любiў каву, — сказаў я ёй. — Я хацеў бы напiсаць пра гэта манаграфiю. Падрабязна рэканструяваць цырыманiял паводле старагрэцкiх крынiцаў. Цi будзеце Вы рэцэнзэнтам?

— Гэтае вуха, — сказаў я ёй, — ёсьць сымболем абсечанасьцi Вашага жыцьця. А Вы пра гэта нават ня ведаеце. Больш за тое, Вы ня ведаеце нават пра тое, што Вы пра гэта ня ведаеце.

— Рэчы, — сказаў я ёй, — анiколi ня ёсьць чыстымi аб’ектамi веды, яны проста ЁСЬЦЬ. Мусiм гэта прыняць як дадзенасьць i не рабiць непатрэбных варушэньняў.

— You are crazy guy, — закрычаў я нарэшце, — I like you, and your own way of life, really.

* * *

Ах, Шосты Патрыярх школы чань. Ён заўсёды спазьняўся, сядаў у куток, да кружэлак, пачынаў ад Малера й сканчаў шалёна-халодным джазам трох вiленскiх гэбраяў. Ён заўсёды быў ня тут i ўрэшце заўсёды зьяжджаў у свае вiленскiя лябiрынты, пакiдаючы нас на гэтым жахлiвым мэтафiзычным скразьняку, што завецца Менскам, дзе немагчыма за нешта зачапiцца, дзе цябе зьдзьмувае проймай, дзе не ратуюць рытуалы, а калi ты аднойчы наважысься паверыць, што сапраўды iснуеш — дык аднойчы знойдзеш сябе «ў кнiжцы бяз вокладкi i без апошнiх старонак, дзе вы, адмыслоўцы шалёнага часу, жылi».

А потым ты аднойчы прачнесься сярод утопii, што завецца Беларусяй, і зразумееш, што ў гэтым сьвеце толькi засынаць можна ўсiм разам, а прачынацца — адно паасобку. Калектыўнага выратаваньня не iснуе.

IIIa

— Ведаеш, як гэта адбываецца. Маленькае шкельца, нябачны крышталiк лёду. Табе чатырнаццаць, ты толькi зьбiраесься ўдыхнуць напоўнiцу гэтае паветра. Гэтую атрутную, жахлiвую магму чалавечага жыцьця. I тут — Кай глыбока ўздыхнуў i пераўладкаваўся ў старой абшарпанай фатэлi, шукаючы гармонiю мiж сваiм целам i гэтым апрацаваным кавалкам дрэва, — i тут у адным з кiнатэатраў, на позьнiм сэансе, «Салярыс». Вядома, сьмерць асьцярожна зазірнула з-за экрана ў тваю душу...

І далей, паранены вечнасьцю, ты ўсё жыцьцё грукаеш у сьляпую сьцяну часу.

IV

Не азiрайся, хлопча Што там, за сьпiнаю?

Купалiнка, МакДоналдз, Самота, Альба?

Ты iдзеш па адпалiраваных прыступках гарадзкога раю

Жалейка сiпла гучыць

выплятае

цёплыя гукi

Не азiрайся

V

А вось і Акадэмiк. Ён сёньня птушка — ён на гэта заслужыў.

Усё сваё жыцьцё ён быў падобны да даўгалыгага, разумнага бусла, якi прызвычаiўся хадзiць па зямлi, грунтоўна рыхтуючы свае будучыя ўцёкi ў неба. Гэтыя ўцёкi плянавалiся й абвяшчалiся штогод у адным з выдавецтваў, але абставiны складвалiся такiм чынам, што не дазвалялi непасрэднага ўзьнясеньня.

Я ветла ўсьмiхнуўся яму абсечаным вухам.

— Вы сёньня Ван Гог, — сказаў ён з высокiм, ледзь заўважным сарказмам.

— Гэта неiстотна, — перарваў я, — я напiсаў Вам лiста, з усёй бязьлiтаснасьцю маладосьцi, я напiсаў Вам пра Неба. Праўда ня можа быць падрыхтавана, яна ня можа рыхтавацца гадамi, тым больш стагодзьдзямi. Вы мусiце адчуць гэты пах, ён у паветры, яго хопiць на ўсiх.

— Наш друг Гайдэгер, — сказаў я яму, — Ваш былы студэнт, перадае Вам прывiтаньне. Ён узначалiў аддзел супрацiву, на Шварцвальдшчыне, змагаецца за вызваленьне мовы на больш пракаветную прастору...

* * *

Усялякая цырымонiя нараджаецца з прастаты, усялякая да яе прыходзiць. «Ускiпяцiце ваду, пейце гарбату», — апiсваў напрыканцы жыцьця гарбатавы цырыманiял Рэкю, дзэнскi майстра. Але здаралiся часы, калi нават за высакародную прастату мусiў плацiць пэўнай колькасьцю жыцьцёвых згодаў i кампрамiсаў. У такiя часы я не цураўся складанага.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)