Беларуска [эратычная аповесць]
- Автор: Пиньска Марта
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Год: Villa Sokrates
- ISBN: 83-913706-2-3
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Беларуска [эратычная аповесць]». Краткое содержание книги:
Віктар праводзіць мяне за капліцу, дзе да сцяны прымацавана пад канец мінулага альбо на пачатку гэтага стагоддзя салідная металічная табліца. Польскія надпісы, польскія прозвішчы. Мне ўспамінаецца падарожжа ў Ніжні Слёнск, дзе я недаўмёна адкрывала сабе чужы, але разам з тым і блізкі свет, які ўжо адышоў, але і пакінуў па сабе шматлікія сведчанні ў гатычных надпісах.
З могілак асфальтавай дарогай кіруем у бок касцёла, куды, як піша Пясэцкі, на нядзельную мшу кантрабандысты наогул не хадзілі перапрашацца ў Пана Бога за многія грахі, хадзілі ж бо, каб проста пафарсіць у новым гарнітуры і прыгледзецца да маладых дзяўчатак, з якімі ўжо папалудні выгульваліся вакол мястэчка.
Раптам з летуценніцкага замроення мяне вырваў нечаканы відок. І толькі Яна адразу змеціла бляск у маіх вачах. Паперадзе нас шыбаваў чорны лімузін - «Масквіч» трыццатых гадоў. На фоне драўляных даваенных дамоў гэта глядзелася як сцэнарый фільма тых часоў. Мы ўсміхнуліся самі сабе, а яна памахала камусьці знаёмаму за кіроўцай. Усё зрэжысеравана? Я жартую, што гэты яе досціп меў дужа чаго каштаваць. Віктар, відаць, найбольш задаволены, бо нечакана ўсе мы разам апынуліся ў сітуацыі, якое самі хацелі. Чацвёра нас, нібы статыстаў, сталіся часткай краявіду ўжо нежывога пісьменніка. Так, нібы сам Пясэцкі пакпіў з нас, падкраўшыся, як шпіён і кантрабандыст, і нябачна спыніўся за намі. У ягоным стылі.
Потым едзем да Янушкевіча ў саўну. Найперш старамодныя перагуды з Язэпам і яго братам Феліксам, у якога рот не закрываецца і які хваліцца новымі набыткамі з нейкіх раскопаў. Скудзельны посуд, кафлі, фігуркі міфічных зверанят з неіснуючых ужо халуп жыдоўскіх купцоў і рамеснікаў. Потым папіваем самагонку з мясцовых лясоў. Слізка п'ецца ды хутка развозіць. Калі браты Янушкевічы ад'язджаюць, мы застаемся адны ў гасподзе. Даржнік - падворак з зялёным травяністым дзядзінцам замкнуты будынкамі з усіх бакоў. У куце ўжо дыміцца расейская «баня».
Раздзяваемся і ўскокваем усярэдзіну. У гарачай атмасферы поўнай пары і алкагольнага чаду прыгадваем сабе балады і кантрабандысцкія гісторыі. Віктару ў гэтым супернікаў няма.
Крадком паглядаю то на Яе, то на хлопцаў, якія весела ўгоньваюцца вакол стала. Драўляная вялікая расейская лазня ўжо набрала жару, ля сцен велізарныя бочкі з ледзяной вадой з ракі. Настрой і гамонкі неяк успасобілі нас абедзьвюх усё больш і больш збліжацца, нібыта праз дакрананні мы маглі знайсці ўзаемную халодную бяспеку нашым целам. Пазіраю на яе з адценнем фіглярнага запыту, яна на мяне глядзіць замглёнымі вачыма з распаленымі губамі. Бачым сябе ў ролі вясковых дзевак, якіх багатыя спадары кантрабандысты запрасілі на оргію, каб расслабіць стурзаныя нервы і не думаць, што, можа, ужо заўтра, мо, праз тыдзень каторы з іх загнецца ў засадзе на савецкім баку альбо жыўцом гніцьме ў суровай вязьніцы. Яны запрасілі нас, каб мы дакрануліся да іх цяжкай долі і сваімі целамі ўступілі ў садружнасць вялікага грэху.
Яе разгарачаныя вочы патрабуюць, каб я проста задала пытанне - ці была б ты гатовая. Яна згодна ківае галавой. Глядзім на хлопцаў, на іх абвіслыя паміж ног прычындалы. Так. Трэба прыцьміць святло і схавацца ад нечаканых цікаўных раззяваў...
XІX
Сёння першы дзень траўня. «Жалезныя браты» адкрываюць сезон. Палова мірскай моладзі будзе з зайздрасцю назіраць за кавалькадай бліскучых «Harley», «Honda», «Yamaha», што праедуць праз горад.
Я дамовілася, што чакацьму пад Макдональдам а дзесятай, а пасля паедзем у метро да Колі ў далёкі пасёлак.
У бляшаным гаражы Коля разам са сваімі прыяцелямі ўжо шыкуюць машыны на старт. Яна кінула ў мой бок шлем, і я ўжо не ведаю, калі я апынулася на заднім высокім сядзенні аднаго з байкераў. Такіх пасажыраў называюць нажопнікамі.
Шалёная дарога, поўная зласлівых і зайздрослівых вачэй забапал. Дабраліся да Раўбічаў. Алімпійскі цэнтр, прыстасаваны да скачкоў з трампліна з лыжнымі трасамі. Яшчэ дзе-а-дзе на пагорыстай зямлі пляміцца снег. Крыху як у гарах. Хоць ва ўсім гэтым рашуча больш штучнага блізіру.
Калі разміналіся на маторах, я бачыла яе светлыя развеяныя валасы пад шлемам. Усміхалася мне, махаючы рукою і паказваючы нешта вакол сябе.