Беларуска [эратычная аповесць]
- Автор: Пиньска Марта
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Год: Villa Sokrates
- ISBN: 83-913706-2-3
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Беларуска [эратычная аповесць]». Краткое содержание книги:
Абое ўпадаем у хвілю манатоннага спазму, які набліжае нас да вяршыні асалоды. Паварочваюся, зноў бяру яго чэлес і кончыкам языка даводжу яго да эякуляцыі. Перша моцны ўдар спермы прымаю ў вусны. Пасля рэзка вымаю, і чарговыя кроплі белай плазмы ападаюць мне на губы, нос, лоб і валасы. Тулю яго мужчынскасць да твару, нібы хочучы прыхіліцца да нутра асалоды і ўвайсці ў рытм спаду ўзбуджэння.
Яшчэ хвіліну мыемся, спалоскваючы сляды раскошы і рэшткі мыла. Марк выцірае мяне свежым ручніком. Выходзіць, калі я яшчэ ўбіраюся і расчэсваю валасы.
Пазней я стаю ў дзвярах пакоя, поўная прамяністай разрадкі. Ён ставіць нактурны Шапэна. Кладзёмся поруч, і толькі тады пачынаю расказваць яму пра ўражанні з майстэрні Дзмітрыя.
Ён усміхаецца з маіх бабскіх фліртаў, а я пераконваю яго, што тое, што сёння дзякуючы Ёй я пабачыла, адкрыла мне вочы на сілу эмоцый, у якіх раней зусім не разбіралася.
Відаць, пад канец гэта яго зацікавіла. Нейкая блізкасць паміж выклікам, парнаграфіяй і адкрываннем найменш вядомых закуткаў чалавечай псіхікі.
Пасля, ужо засынаючы, напаў на думку, каб мы купілі тую карціну. Я падклала руку пад ягонае плячо і, тулячыся да раскалыханых валасатых грудзей, апусцілася ў глыбокі сон.
XVIII
Яна патэлефанавала мне з самага рана, у самы непрыстойны час. Праціраю вочы. Палова восьмай. Але ж і здароўе ў цябе, дзеўка. І хуценька пахвалілася, што звоніць, уласна, з басейна па тэлефоне калегі. Яны выбіраюцца ў Ракаў. Калегу завуць Віктар, месяц таму назад ён атрымаў грант у Польшчы на пераклад адной з кніг Сэргіюша Пясэцкага.
Памятаю захапленне калегаў па вучобе «Запіскамі афіцэра Чырвонай Арміі», калі я рашыла замахнуцца на «Багам ночы роўныя» і на «Каханка Вялікай Мядзведзіцы». Кніжкі не зрабілі ня мяне грамавога ўражання. Прачытаўшы некалькі самых цікавых раздзелаў, адклала на паліцу. І ўжо толькі калі выбіралася ў Менск, пастанавіла сабе паўтарыць чытанне з пачуцця абавязку перад тым светам, які даўно адышоў і запрапаў. Альбо ж перабраўся на накалькі сот кіламетраў на захад. На іншую граніцу, па іншыя тавары, на іншую кантрабанду і іншыя легенды, ярка расказваныя за багата застаўленымі сталамі.
Я адзелася. Зашпіляючы спадніцу, пацягнулася, сонна адкінуўшыся безуладным целам на ложак, дзе загорнуты ў коўдру прыгнечана енчыў Марк. Пацалаваліся. Пасля чаго я павалаклася на кухню рабіць каву.
Я некалькі разоў праязджала міма Ракава, але ніколі неяк не знагодзілася завінуць туды. Мне заўсёды было цікава, як жа выглядае гэта авантурнае і рамантычнае мястэчка, якое ў трыццатыя гады віравала кантрабандным жыццём.
Гатуючы каву, я спрабавала пераказаць Марку змест буйнага жыццёрыса Пясэцкага, але ён глядзеў на мяне заспанымі вачыма і з недаверам на твары. Думаю, што ў іх у Латвіі цяжка з верай у рамантычныя гісторыі - зладзейскія і разбойніцкія.
Я ўкінула ў свой скураны заплечнік тэрмас з кавай, бутэльку мінералкі, печыва і некалькі яблыкаў.
Глянула ў акно. Пад'ехаў мясцовы «Suzuki», з якога мне энергічна махалі рукамі.
Дарога недалёкая. Пазнаёмілася з двума яе калегамі. Зусім нічым не падобныя. Віктар - вытанчаны літаратар, інтэлектуал і майстар шліфоўкі слова. Андрэй - пануры тып ахоўніка, багаты маетнік добрай машыны і мабільніка. У чорнай скуранцы выглядае як член тыповай «расейскай банды» ці чагосьці, што ў Польшчы з нядомыслу называюць мафіяй.
Андрэй і Віктар - два шчырыя сябры яшчэ са школы, яны трымаюцца лаяльнасці і шануюць розныя вартасці сістэмы.
Яна коратка расказвае, як Віктару прапанавалі пераклад з Пясэцкага, калі ён апублікаваў артыкул у «Фрагмэнтах» пра жыццё малых гарадоў на польска-савецкім памежжы ў трыццатыя гады. Атрымаў на працу салідны грант і поўны захаплення «Каханкам Вялікай Мядзведзіцы» бярэцца за працу. Пачаў са шматразовага наведвання Ракава. Сёння, дарэчы, гэта яшчэ адна спроба пагутарыць з некалькімі старажыламі гарадка. Спроба сягнуць у час, з якім хоча пазнаёміць усіх нас.
Едзем шырокай двухпалоснай дарогай. Віктар паказвае, дзе праходзіла польска-савецкая граніца. Да сёння людзі з Менска, едучы на рыбалку ці ў лес у гэтыя мясціны, з'едліва альбо са смуткам кажуць, што едуць у Польшчу.
Мы з'язджаем з гасцінца на Горадню і Вільню. Лясны пясчаны прасёлак даводзіць да могілак. Віктар просіць Андрэя спыніцца. Выходзім з машыны. Белая капліца і свежа высечаныя дзікія дрэвы і кустоўе. Тлумачыць нам, паказваючы навакол рукою, што толькі цяпер у хвойніку бачыцца рука гаспадара, які як бы вярнуўся сюды праз прорву гадоў. Шмат магіл сярод выносных соснаў пазападала. Чытаю польскія прозвішчы на старых замшэлых камянях.