Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У пошуках слонімскіх скарбаў
У пошуках слонімскіх скарбаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У пошуках слонімскіх скарбаў

Электронная книга - «У пошуках слонімскіх скарбаў». Краткое содержание книги:

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае штогод каля 25 тысяч чалавек… Некалькі гадоў таму сустрэў у цэнтры Слоніма чалавека сярэдніх гадоў з фотаапаратамі... (фрагмэнт)
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 50
Перейти на страницу:

1999-2005

Мае землякі ў свеце

Па розных прычынах і абставінах пакінулі Слонімшчыну мае землякі. Найбольш з іх эмігрыравала ў адышоўшым ХХ стагоддзі. Некалькі тысяч слонімцаў сёння пражывае ў Польшчы, Ізраілі, Германіі, Амерыцы, Канадзе, Бельгіі, Францыі, Аўстраліі і ў іншых краінах. Я ўжо не лічу былой вялікай дзяржавы СССР, асабліва Расіі, дзе пражывае шмат выхадцаў са Слонімшчыны. Яны там займаюць вялікія пасады ў дзяржаўных і навуковых установах, выдаюць свае навуковыя працы, займаюцца мастацтвам і літаратурай.

Слонімцы ў свеце — бясконцая тэма. Пошукі іх слядоў патрабуюць тэрміновай даследчай працы. Бо кожны пражыты год, дзесяцігоддзе, стагоддзе губляюць звесткі пра тых слонімцаў, якія пакінулі нашу радзіму 50-70 гадоў назад. Трэба шукаць сляды папулярнага ў 20-30 гадах беларускага паэта Сяргея Дарожнага са Слоніма, які загінуў у сталінскім засценку, будуючы Камсамольск-на-Амуры. Дзесьці ў горадзе Йашкар-Ала знаходзіцца магіла Івана Бялькевіча з вёскі Варонічы Слонімскага раёна — беларускага мовазнаўцы, лексікографа і лексіколага, аўтара “Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны” (1970), які таксама быў рэпрэсіраваны, і многіх іншых.

У 1921 годзе памёр забыты ў Здалбунаве Ровенскай вобласці, што на Украіне, беларускі драматург, паэт, празаік Кандрат Лейка з вёскі Збочна Слонімскана раёна. Запушчаная і закінутая яго магіла знаходзіцца ў Здалбунаве. На шыльдачцы, якая прымацавана да жалезнага крыжа, напісаны тэкст:

Нуда яго зваліла На чужому полі, У чужую зямлю палажыла — Такая яго доля.

Такая доля спаткала і выдатнага слонімскага паэта Гальяша Леўчыка, які загінуў у Варшаве ў 1944 годзе.

Некаторыя знакамітыя слонімцы назаўсёды знайшлі свой спачын у Санкт-Пецярбургу. Сярод іх — Канстанцін Пушкарэвіч — доктар філалагічных навук, перакладчык, педагог, Уладзімір Хлябцэвіч — родны брат Яўгена Хлябцэвіча, беларускага крытыка, бібліёграфа, перакладчыка і іншыя.

Вялікая Айчынная вайна зрушыла са Слонімшчыны сотні яе жыхароў. Пакінуў родную зямлю беларускі рэлігійны, а таксама вайскавы дзеяч з вёскі Сурынка Тодар Данілюк (1877—1960). Ён у свой час скончыў духоўную се-мінарыю пры Жыровіцкім манастыры, працаваў настаўнікам, псаломшчыкам. У снежні 1918 года Тодар Данілюк быў абраны старшынёй беларускай валасной рады ў Ваўкавыску. А праз месяц становіцца афіцэрам Першага Беларускага Гродзенскага палка, прымае ўдзел у Слуцкім паўстанні.

У 1922—39 гадах Тодар Данілюк служыў настаяцелем прыходаў на Слонімшчыне, а ў жніўні 1942 года, як прадстаўнік Нава-градскай епархіі, удзельнічаў у Саборы беларускага духавенства ў Мінску, на якім была абвешчана Беларуская аўтакефальная права-слаўная Царква (БАПЦ).

З 1950 года Тодар Данілюк жыў у ЗША. Там стварыў і быў на-стаяцелем парафіі БАПЦ св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Йорк). На ўстаноўчым з’ездзе епархіі БАПЦ у ЗША і Канадзе ў траўні 1960 года быў абраны ў епархіяльную ўправу, прызначаны кіраўніком царкоўна-судовага аддзела епархіі. Праўда, на гэтай пасадзе доўга пабыць не ўдалося, бо гады ўсё ж бралі сваё. 27 ліпеня 1960 года Тодара Данілюка не стала. Ён пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансвіку каля Нью-Йорка.

У ЗША сёння жыве яго сын Барыс Данілюк з сям’ёй, які нарадзіўся, як і бацька, у вёсцы Сурынка Слонімскага раёна. Барыс працягвае рэлігійную справу бацькі. Ён з’яўляецца сакратаром БАПЦ, перакладае на беларускую мову псалмы і выдае газету “Царкоўны Пасланец”. У 2000 годзе рыфмаваныя пераказы выбраных псалмоў і пабожных вершаў пад загалоўкам “Душыныя пасьпевы” Барыса Данілюка выйшлі з друку асобнаю кнігаю.

У ЗША пражывае сёння яшчэ адзін былы жыхар Слонімшчыны Іван(Джон) Вішнеўскі. Гэта адзін з багацейшых слонімцаў на эміграцыі.

Упершыню родную Беларусь наш зямляк наведаў восем гадоў назад. Пра яго візіт у Мінск паведамляла тады рэспубліканская прэса. “Я думаў, што прыеду ў несучаснае — бруднае мястэчка. А калі ўбачыў родную Беларусь, то быў проста ўражаны. Я зразумеў, што любоў да Радзімы за-станецца ў маім сэрцы да самай смерці”, — гаварыў тады Іван Вішнеўскі. Але гэта быў не проста эмігрант, які ад настальгіі і тугі завітаў на Бацькаўшчыну. Іван Вішнеўскі — кіраўнік буйной амерыканскай фірмы “NDII” па інвестыцыях і продажу нерухомасці, мільянер.

У свой час сям’я Вішнеўскіх эмігрыравала ў ЗША. Там наш зямляк і стаў бізнесменам. Яго фірма мае штогадовы абарот у 165 мільёнаў даляраў. Яна займаецца таксама будаўніцтвам офісаў і жыллёвых будынкаў.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 50
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)