Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Тутэйшыя - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тутэйшыя

Электронная книга - «Тутэйшыя». Краткое содержание книги:

П'еса завершана ў 1922 г. Упершыню твор апублікаваны ў часопісе Полымя ў 1924 г., потым у 3-м томе Збору твораў (1927 г.) і больш пры жыцці паэта не друкаваўся.
Аўтар выступае як супраць нацыянальнага рэнегацтва, так і супраць польскага і велікарускага шавінізму, едка высмейвае людзей, што здрадзілі народу, адарваліся ад нацыянальнай глебы, гатовы прыстасавацца да любога рэжыму ўлады.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 29
Перейти на страницу:

МІКІТА. Меджду протчым, мамаша, вы крыху не ў тых колерах адмалявалі ўсю гэтую трагічную гісторыю. Уся бяда была ў тым, што я не ўгадаў, на якую, меджду протчым, стануць пляцформу, дзеля гэтага паслізнуўся і быў змушаны прымусова зыйсці з трыбуны. I гэтае, меджду протчым, здарэнне пераканала мяне, што кроў свабодных профэсій у маіх жылах яшчэ не цячэ і што маё праўдзівае прызванне вось у гэтым (хлопаючы па партфелях): паперы, паперы й паперы. Цяпер я, пане профэсар, маю шаснаццаць дзенных і восем вячэрніх, меджду протчым, пасадаў рэгістратара ў розных Менскіх Губэрнскіх Саўхозах, Нархозах, Комхозах, Домхозах і іншых аддзелах, пададдзелах і напаўпададдзелах, дзе, меджду протчым, сяджу сабе і сяджу сабе, пішу сабе і пішу сабе. На маю пільную працу нават начальства, меджду протчым, звярнула ўвагу і да маёй рангі рэгістратара дабавіла ганаровую падрангу, якая па-нашаму завецца «Совбур». Бяда толькі, меджду протчым, што вось новая, па ліку трэцяя, політычная сытуацыя спыняе на няведамы час гэту маю рэгістратарска-совбурскую кар'еру.

Уваходзяць з дваіх праціўных дзвярэй ВУЧОНЫЯ.

З'ява IV

Тыя ж, Заходні вучоны, Усходні вучоны.

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (стукнуўшыся з Усходнім). Пся крэв!

УСХОДНІ ВУЧОНЫ. Чорт подзеры!

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ. Пшэпрашам пана!

УСХОДНІ ВУЧОНЫ. Ізвініце, судар!

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ. I пан ту?

УСХОДНІ ВУЧОНЫ. I вы здзесь?

Кланяюцца самі сабе і прысутным.

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (да Янкі). Бардзо на часе, жэ пан обэцным ест. Для взбогацэня нашэй ведзы польскей потшэбнэ сон ешчэ нектурэ шчэгулы о нібы вашым краю. Можэ, шановны пан поінформуе цось о пшыродзе так званэй по-вашэму Бялэй Русі і цось о тэм, яке собе закрэсляце граніцэ політычнэ.

ЯНКА. Прырода наша, пане вучоныя, прыродная. Маем поле і лес, горы і даліны, рэчкі і вазёры, нават мора мелі — называлася Пінскае, — але акупанты змяшалі яго з гразёй, дык засталося толькі Пінскае балота. А граніц політычных не маем, бо і політыкі сваёй не маем — на чужой політыцы пакуль што ездзім.

УСХОДНІ ВУЧОНЫ (запісваючы ў нататнік). Прырода в Русском Северо-Западном крае веліка і обільна — есть суша і водныя басейны, дажэ морэ собственное імелось, но благодара врэдным клімацічэскім веяніям с Запада поіменованное морэ утонуло в Пінском болоце. Что касается поліцічэскіх граніц обласці, то оне в представленіі здзешніх обшчэрускіх людзей очень туманны. Всё жэ прымечается стрэмленіе расшырыць эці граніцы на Запад.

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (запісваючы ўперамежку з Усходнім). Пшырода на Польскіх Крэсах Всходніх надзвычай буйна і богата; эгзыстуе лёнд і водозбёры; край тэн посядал навэт можэ, але, завдзенчаёнц шкодлівым вплывом зэ Всходу, можэ тэ пшэісточыло сень в Пінске блото. Цо сень тычы граніц політычных краю, то взглендэм іх у месцовэй людності вшэхпольскей пшэдставене барздо не яснэ. Еднак, спостшэга сень донжэне розшэжыць овэ граніцэ на Всхуд.

УСХОДНІ ВУЧОНЫ. Ешчо одзін маленькій вопрос: вашы землякі не собіраются в будушчэм прыобрэсці себе морэ вместо утонувшего, чтобы со временем пробіць себе куда-нібудзь окошко — в Европу ілі Азію?

ЯНКА. Нам і без мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасцяй праз усходнія ці заходнія «акошкі».

УСХОДНІ ВУЧОНЫ (запісваючы). О Дарданелах, о Індзійскіх морях і о какіх-лібо окошках не помышляют і помышляць не жэлают, ібо, по іх жэ словам, і без того імеют гдзе топіться, когда повеет сквознякамі із Запада.

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (запісваючы ўперамежку з Усходнім). О розшчжэнню своіх граніц од можа до можа не мажон і мажыць собе не жычон, поневаж, як самі твердзон, маём гдзе топіць сень і бэз можа, гды повеён пшэцёнгі зэ Всходу.

УСХОДНІ ВУЧОНЫ (скончыўшы пісаць). Благодару вас!

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (скончыўшы пісаць). Дзенькуен пану!

ВУЧОНЫЯ кланяюцца і выходзяць кожны ў праціўныя дзверы, якімі прыйшоў быў.

З'ява V

Гануля, Гарошка, Аленка, Янка, Мікіта.

ЯНКА (да Мікіты). Ну і дурыгаловы гэтыя вашы вучоныя!

МІКІТА. Усё гэта, меджду протчым, тутэйшыя людзі: адзін дзякавы сын, а другі — арганіставы.

АЛЕНКА. Хоць яны і вучоныя і тутэйшыя, а ўсё ж такі надта смешныя.

МІКІТА. Для асоб з глухой вёскі, мамзэль, можа, яны і смешныя, а для менскай рускай, меджду протчым, інтэлігенцыі яны зусім сур'ёзныя вучоныя.

ЯНКА. Такія сур'ёзныя, пане совбур, як і сягонешні выгляд вашай хаты, асабліва гэтыя хвасты ад шпалераў ды абразы задам наперад.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)