Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Тутэйшыя - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тутэйшыя

Электронная книга - «Тутэйшыя». Краткое содержание книги:

П'еса завершана ў 1922 г. Упершыню твор апублікаваны ў часопісе Полымя ў 1924 г., потым у 3-м томе Збору твораў (1927 г.) і больш пры жыцці паэта не друкаваўся.
Аўтар выступае як супраць нацыянальнага рэнегацтва, так і супраць польскага і велікарускага шавінізму, едка высмейвае людзей, што здрадзілі народу, адарваліся ад нацыянальнай глебы, гатовы прыстасавацца да любога рэжыму ўлады.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 29
Перейти на страницу:

МІКІТА. Ды ўсё аб тым самым, меджду протчым, хэрувімская мамзэль Наста: аб вас мае думы ўпалі ў глыбокую задуму.

НАСТА. I глупства робяць гэтыя вашы думы. Я ж вам ужо цяперся забараніла думаць аба мне, пакуль не зробіцеся асэсарам! Значыцца, і не маеце права думаць.

МІКІТА. Не магу вытрываць, сэрафімская, меджду протчым, мамзэль Наста, аніяк не магу вытрываць! (Становіцца на лаўцы перад Настай на калені, засланяючы збольшага яе й сябе распушчаным парасонам.) Мадоністая мамзэль Наста! Каханне маё, меджду протчым, вульканічнае! Падаруйце ж мне, нарэшце, сваю абымальную руку і сваё трапятлівае сэрца. Асэсарам буду я, вось пабачыце, што буду! Ужо я стаю на вялікай дарозе да славы, да славы знамянітага, меджду протчым, аратара. А там як піць даць атрымаю асэсарства. Меджду протчым, чырвоным асэсарам буду! Толькі прымеце мяне, жыватворнакрынічная мамзэль Наста, у пакорныя і вечныя слугі вашага, меджду протчым, сіньёрыстага сэрца.

НАСТА. Хапун вас не схопіць, мусье Нікіці, калі яшчэ крыху пачакаеце на мае рукі і на маё сэрца. Толькі тады з гэтага квасу будзе піва, калі я з пэўных крыніц напэўна даведаюся, што вы не рэгістратар толькі, а ўжо асэсар. А іншых залётаў ды іншых каханняў мой організм не прымае. Пакіньце кленчыць на лаўцы, а так сабе на зямлі чакайце. Будзьце здаровы! Мушу збегаць у вадну пэўную крыніцу. (Выходзіць.)

Мікіта (яшчэ кленчачы і працягнуўшы з парасонам рукі ўслед Насце). О, ранга мая асэсарская! О, кляса мая бонтонная, беспардонная!

З'ява XII

Мікіта, Абарванец.

АБАРВАНЕЦ (ўвайшоўшы з таго боку, куды Наста выйшла, ды кленчачага з працягнутымі рукамі Мікіты). Пажэртвуйце, таварыш, безработнаму!

МІКІТА (зышоўшы з лаўкі, набок). Пачынаецца! Падумаеш, таварыш! (Да Абарванца.) Выбачайце, я не таварыш, а, меджду протчым, буржуаз, а як вам хіба ведама — буржуазія нічым не жэртвуе. (Сярдзіта адварачваецца набок.)

Абарванец (патросшы кулаком, набок). Пачакай! Заўтра ты ў мяне йначай запяеш! Заўтра ты ў мяне папросіш пажэртваваць. (Забірае пакінутае на лаўцы партманэ і выходзіць.)

З'ява XIII

Мікіта.

МІКІТА (да праходзячай з чырвоным сцягам групы грамадзян і грамадзянак). Мо, шаноўныя мадамы і мусьі, патрабуеце купіць марак? (Мацаецца па кішэнях.) Новенькія... Але, новенькія... Дзе ж яны? (Прыглядаецца на зямлю, на лаўку.)

Грамадзяне і грамадзянкі, пырснуўшы смехам, пайшлі.

Сцягнуў нехта! Апошнія грошыкі сцягнуў, меджду протчым, і рускія і нямецкія. Заўтра не будзе за што і рук зачапіць. (Апускаецца з уздохам на лаўку, кладзе на паруччы рукі, звешвае на іх галаву і ўпадае ў глыбокую напаўсонную задуму.)

Паўза.

Пачынаецца танец Ценяў пад музыку шарманкі. Пасля некалькіх мінут раптоўна ўрываюцца зыкі вайсковай музыкі, граючай цырыманіяльны марш, і крыкі: «Ура! Ура!» Танцуючыя Цені нікнуць.

Мікіта (ускаквае і пад тахт музыкі топчацца на адным месцы. Пасля быстра выцягвае з кішэні чырвоную хустачку, прывязвае да парасона, становіцца на лаўку і, таксама маршыруючы пад музыку на адным месцы, махае каля галавы парасонам з хусткай і крычыць.) Хай жывуць свабодныя профэсіі! Хай жывуць чырвоныя асэсарскія рангі!

3аслона

ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ

Той самы, што ў першай дзеі, Мікітавы пакой. У беспарадку накідана ўсякіх хатніх рэчаў, як бы яны сабраны былі з некалькіх пакояў. Люстра, грамафона і мяккіх крэслаў няма. Шпалеры павыдзіраны і кускамі звісаюць к долу. Абразы і малюнкі — тыя самыя, што ў першай дзеі, — перавернуты тварам да сцяны. Па ўсіх свабодных мясцох расклеены па сценах друкаваныя ўрадавыя пастановы, дэкрэты, лозунгі, загалоўкі тагачасных газет, плакаты. Вісіць балалайка. Калі падымаецца заслона, ГАНУЛЯ, закасаўшы рукі, мые бялізну ў начоўках, непадалёк сядзіць ГАРОШКА і пыхкае люльку.

З'ява I

Гануля, Гарошка.

ГАРОШКА. Аб чым жа, тое-гэта, хацеў я казаць?

ГАНУЛЯ. А нешта нейкае аб высяленні была ў цябе, сваток, гутарка напачатку.

ГАРОШКА. Ага, успомніў! Дык вось, як нашы гэткім чынам апошні суд з князем прайгралі, пачалося тое высяленне. Але як, свацейка, пачалося?! Нашы ўсё роўна не хацелі пакідаць сваіх загаспадараных сяліб. Ну, што ж? Нагналі гібель казакаў, сам нават спраўнік з Менску прыехаў. Тады ўсе мужчыны і ўсе кабеты, найболей старэйшыя, паклаліся ўпоперак вуліцы. «Хай высяляюць! — сказалі сабе гэтак. — Хай праз нашы галовы ўвойдуць у нашы родныя хаты!» Ну, разумеецца, казакі не спалохаліся гэтага. Рынулі ўсёй гурмай на конях праз ляжачы народ, а за імі прыстаў на сваёй вараной тройцы. На капусту людзей зрэзалі і на кашу з зямлёй змяшалі. Бацька й маці мае таксама там засталіся.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)