Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Час second-hand - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Час second-hand

Электронная книга - «Час second-hand». Краткое содержание книги:

“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў.
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”
1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185
Перейти на страницу:

«…Думаеце, што на страху ўсё трымаецца? На міліцыі і дубінках? Памыляецеся. Кат з ахвярай можа дамовіцца. Гэта засталося ў нас з камуністычных часоў. Існуе маўклівая згода. Кантракт. Вялікая дамова. Людзі ўсё разумеюць, але маўчаць. За гэта яны хочуць атрымліваць прыстойны заробак, купіць хоць бы патрыманую «Аўдзі» і адпачываць у Турцыі. Паспрабуй загавары з імі пра дэмакратыю, правы чалавека… Кітайская грамата! Тыя, хто жыў у савецкі час, адразу пачынаюць успамінаць: «Нашыя дзеці думалі, што бананы растуць у Маскве. А паглядзі, што цяпер… Сто гатункаў каўбасы! Якая яшчэ свабода патрэбная?» Шмат хто і сёння хоча ў Савецкі Саюз, але каб каўбасы было поўна».

«…А я выпадкова сюды трапіла… Апынулася на плошчы з сябрамі за кампанію, захацелася патусавацца сярод плакатаў і шарыкаў. А калі шчыра… мне адзін хлопец там спадабаўся. На самой справе, я абыякавы глядач. Выкінула з галавы ўсякую палітыку. Блін, надакучыла гэтае змаганне дабра і зла…»

«…Загналі нас у нейкі барак. Ноч стаялі на нагах тварам да сцяны. Раніцай: «На калені станавіся!» Стаялі на каленях. Каманда: «Устаць! Рукі ўгору!» То рукі за галаву, то сто прысяданняў. То стаяць на адной назе… Навошта яны гэта рабілі? Для чаго? Спытайся ў іх — не адкажуць. Ім дазволілі… яны адчулі ўладу… Дзяўчынак ванітавала, прытомнасць гублялі. Першы раз выклікалі на допыт, я смяялася следчаму ў твар, пакуль ён не сказаў: «Я цябе зараз, дзетачка, адтрахаю ва ўсе дзіркі і кіну ў камеру да крымінальнікаў». Я не чытала Салжаніцына, і следчы, думаю, яго не чытаў. Але мы ўсё ведалі…»

«…Мой следчы — адукаваны чалавек, скончыў той жа ўніверсітэт, што і я. Высветлілася, што мы адны і тыя ж кніжкі любім: Акунін, Умберта Эка… «Адкуль, — кажа ён, — ты ўзялася на маю галаву? Я займаўся карупцыянерамі. Мілая справа! З імі ўсё зразумела. А з вамі…» Неахвотна ён робіць сваю справу, саромеецца, але робіць. Такіх тысячы, як ён: чыноўнікі, следчыя, суддзі. Адны б’юць, іншыя хлусяць у газетах, трэція арыштоўваюць, выносяць прысуды. Так мала трэба для запуску сталінскай машыны».

«…У нашай сям’і захоўваецца стары агульны сшытак. Дзед напісаў для дзяцей і ўнукаў гісторыю свайго жыцця. Распавёў, як перажыў сталінскі час. Яго пасадзілі ў турму і катавалі: апраналі процівагаз на галаву і перакрывалі кісларод. Распраналі і жалезным прэнтам або дзвярной ручкай у анус… Я вучылася ў дзясятым класе, калі мама дала мне гэты сшытак: «Ты ўжо дарослая. Мусіш гэта ведаць». А я не разумела — навошта?»

«…Калі вернуцца лагеры, вертухаі знойдуцца. Ды іх будзе валам! Аднаго добра памятаю… Гляджу яму ў вочы — нармальны хлопец, а ў яго пена з рота. Як у сне яны рухаліся, у трансе. Малацілі налеванаправа. Адзін мужчына ўпаў, яны накрылі яго шчытом і танчылі на ім. Амбалы… пад два метры… Восемдзесят ці сто кілаграм у кожным, іх гадуюць да баявой вагі. АМАП і спецназ — гэта адмысловыя хлопцы… як апрычнікі Івана Жахлівага… Не хочацца думаць, што яны робяць гэта добраахвотна, намагаюся так не думаць. Да апошняга намагаюся. Ім есці трэба. Хлопец… У яго за плячыма толькі школа і войска, а ён атрымлівае больш, чым універсітэцкі выкладчык. Потым… гэта будзе, як заўсёды… гэта абавязкова… Потым яны будуць казаць, што выконвалі загад, нічога не ведалі, яны ні пры чым. Яны і сёння знаходзяць тысячу апраўданняў: «А хто маю сям’ю будзе карміць?», «Я даваў прысягу», «Я ж не мог выйсці з шыхту, нават калі б хацеў». З кожным чалавекам можна гэта зрабіць. Ва ўсякім выпадку, з многімі…»

«…Мне толькі дваццаць гадоў. Як жыць далей? Мне здаецца, што я выйду ў горад і буду баяцца падняць вочы…»

«…гэта ў вас там рэвалюцыя, а ў нас савецкая ўлада»

Выпусцілі нас уначы. Журналісты, сябры — усе чакалі каля турмы, а нас вывезлі ў аўтазаку і раскідалі па ўскраінах горада. Мяне пакінулі дзесьці ў Шабанах. Каля нейкіх камянёў, каля новабудоўляў. Рэальна было страшна. Пастаяла ў разгубленасці і пайшла на агні. Грошай няма, мабільнік даўно сеў. У кашальку ляжала толькі квітанцыя, нам усім выдалі такія квітанцыі, каб мы аплацілі сваё ўтрыманне ў турме. Гэта мая месячная стыпендыя… Нават не ведаю… Мы з мамай ледзь перабіваемся з грашыма. Тата памёр, калі я вучылася ў шостай класе, мне было дванаццаць гадоў. Айчым сваю зарплату прапівае-прагульвае. Алкаш. Я яго ненавіджу, ён сапсаваў нам з мамай жыццё. Я ўвесь час стараюся падпрацаваць: разношу па паштовых скрынках усялякія рэкламкі, летам садавіной з латка гандлюю або марозівам. Ішла з гэтымі думкамі… Нейкія сабакі бегалі… людзей нідзе не відаць… Страшэнна ўзрадавалася, калі побач спынілася таксі. Назвала адрас свайго інтэрната, але кажу: «У мяне грошай няма». Таксіст чамусьці адразу здагадаўся: «А-а-а, «дзекабрыстка» (арыштавалі нас у снежні). Сядай. Ужо адну такую падабраў і адвёз дадому. І чаму гэта вас ноччу выпускаюць?» Вёз і вучыў жыць: «Дурнота ўсё гэта! Лухта! Я ў дзевяноста першым вучыўся ў Маскве і таксама бегаў на дэманстрацыі. Нас было болей, чым вас. Мы перамаглі. Марылі, што кожны адкрые фірму і стане багатым. І — што? Пры камуністах я працаваў інжынерам, а цяпер кручу стырно. Адных свалачэй прагналі, іншыя прыйшлі. Чорныя, шэрыя, аранжавыя — усе яны аднолькавыя. У нас улада кожнага сапсуе. Я — рэаліст. Веру толькі ў сябе і ў сваю сям’ю. Пакуль чарговыя ідыёты ладзяць чарговую рэвалюцыю, я батрачу. У гэтым месяцы трэба дочкам на курткі зарабіць, а ў наступным — жонцы на боты. Ты — дзяўчынка прыгожая. Знайдзі добрага хлопца і выходзь лепей замуж». Заехалі ў горад. Музыка. Смех. Парачкі цалуюцца. Горад жыў, нібы нас не было.

1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 185
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)