Споведзь струны
- Автор: Нераток Юрась
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Год: А. М. Вараксін
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Споведзь струны». Краткое содержание книги:
У зборнік “Споведзь струны” ўвайшлі вершы беларускага пісьменніка Юрася Нератка, напісаныя ў перыяд з 2003 па 2010 год.
Перейти на страницу:
І экстрым ім будзе, і абсурд:
Выстраіць у п’яную калону
І прагнаць разбэшчаны той гурт,
Каб не бачыць больш яго да скону!
Хай ляцяць…
Ды душа вярэдзіцца ізноў:
Хай мяне анёлы выбачаюць!
Не люблю старых я ведуноў –
Ледзьве ходзяць, а правы качаюць!
Я культурны і не б’ю пад дых.
Мару ў межах такту і маралі:
Эх, саслаць бы на балоты іх,
Хай бы там спакойна паўміралі!
Хай ляцяць…
Не для славы, не для барышоў,
Толькі для спакою і парадку!
Не люблю пісклявых малышоў:
Нуль – карысці, спрэс адны выдаткі!
Не лічыце, што пару фігню:
У мяне спагада ёсць і міласць!
З мамамі збяру ўсю смаркатню,
У аўтобус – і пакуль бензін ёсць!
Хай ляцяць…
Як жа дачакацца той пары,
Каб праблему вырашыць за суткі?
Шызікі, злачынцы, махляры,
Наркаманы, геі, прастытуткі…
Між бетонных блокаў і цаглін
Разважаю сам з сабой употай:
Эх, сабраць бы ўсіх нягодных, блін,
І саслаць на кіламетр соты!
Хай ляцяць…
Ды няма для радасці прычын.
Пешчу ў сабе мару як хімеру:
Быў бы толькі я і пяць жанчын.
Я б кахаў, курыў і піў у меру.
Хай бы мае дзеці падраслі
і сваіх дзяцей узгадавалі,
а калісьці (кім бы ні былі!)
І мяне ў пашане пахавалі!
А зарыюць у пясок ці глей –
Траплю я да Д’ябла ці да Бога:
Палячу далей ад вас, далей…
Скажаце: “Туды яму й дарога!”
Перейти на страницу: