Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Споведзь струны
Споведзь струны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь струны

Электронная книга - «Споведзь струны». Краткое содержание книги:

У зборнік “Споведзь струны” ўвайшлі вершы беларускага пісьменніка Юрася Нератка, напісаныя ў перыяд з 2003 па 2010 год.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 26
Перейти на страницу:

Наканаванасць і непазбежнасць – моцнае выпрабаванне для любога разумнага чалавека. Для паэтаў – тым больш. Ад’язджаем…

ПАРА
Як ні нацягвай лейцы – Час апантана бяжыць, А ўсведамленне смерці Перашкаджае жыць.
Форсу хапае і фарту На віражы і віры. Толькі чацвёртую карту З прыкупа лепш не бяры.
Раптам адчуеш без жаху, Як безраздумны герой, Сумесь іглічнага паху З пахам зямліцы сырой.
Жартам нуду супакоіш, Выціснеш сум з-пад пяра… Глянеш – наўкола ўсё тое ж. …Толькі сыходзіць пара.

Арыгінальны рытуал вуду прыходзіць на ўспамін, калі адчуваеш здароўе не па сімптомах болю, а па набліжэнні да мяжы. А боль – усяго толькі пэўны (або няпэўны) сігнал, якому можна нават радавацца: усё ж пачуцце…

ЛЯЛЬКА-ВУДУ
Я быў і ёсць. Аднак ці доўга буду? Находзіць часта: згіну ў адзін міг. Сабе даўно здаюся лялькай-вуду Ў руках спрактыкаваных і чужых, Што патыхаюць спіртам і карболкай, Не выпускаюць суткі напралёт І працінаюць востраю іголкай То галаву, то грудзі, то жывот.
Ні болю, ні жуды – я толькі лялька. Мае пачуцці – між дабром і злом. Я – чучала, муляж, адбітак, калька, Што створана нямым пачварным сном.
Я – суржык, трафарэт, эрзац, падробка. Няшчыры, як усё, што ад людзей. Я – копія, пустая абалонка, Якую коле хмуры чарадзей.
…Сваю калісьці выканаю ролю І скончу шлях у сметніцы-труне. І зразумець не здолею ніколі, Каго ахвяравалі праз мяне.
“ЛіМ” (жнівень 2008)

Каб не ўпасці ў занураны песімізм – наступны верш, які дае аўтарскую пазіцыю да творчага працэсу. Ніколі не мог злёту напісаць ні паэтычнага радка, ні празаічнай мініяцюры.

ХІРУРГ
Як супаставіць будзённасць з паэзіяй? Як параўнаць кіламетр і ампер? Як растлумачыць блізкасць адгезіяй? Рознасць субстанцый, складу і мер: Як іерогліфы ў сплаве з лацінаю, Як на адмостцы разьбяны канёк…
Аркуш паперы – белай прасцінаю, Вострым лязом – самапіскі шпянёк.
– Дзе там анамнез, дыягназ, аналізы? Ёсць? І нармальна, глядзець не хачу. Зноўку запозна? Нічога, управімся: Я аперырую, а не лячу.
Сто каньяку – я хірург, а не п’яніца. – Эй, асістэнтка, прыцішце фальцэт! – Болей святла! (зрок з узростам зніжаецца) – Скальпель! – Нажніцы! – Тампоны! – Пінцэт!
…Зняў рэспіратар, пульс прывідны мацаю. Думка банальная: “Дзе барышы?” Я не пісаў – я рабіў аперацыю Па выдаленні верша з душы.
“ЛіМ” (жнівень 2008): “Літара” – літпраект “СБ Беларусь сегодня” (снежань 2010)

Грэх скардзіцца на жыццё: як склалася, так склалася. Ды часам агледзішся – нешта, што павінна быць, цябе абмінула. А можа, так і трэба было? (SC)

АЛЁ?
За зялёнай ракой ружавее туман, Сонца гасне надзеяй слабому, У арыйскім вітанні стралу ўскінуў кран… А куды падавацца? Дадому.
На развілцы завужанай знак “пяцьдзесят”. “Дацягну, падаецца…” – адзначу. І жадання няма азірнуцца назад: Хоць зламлюся – нічога не ўбачу.
Са сваёй галавой, пры руках, на нагах – Хоць бы з гэтым сябе павіншую! На пачатку – пакуты, у выніку – крах, У працэсе – амаль па фэньшую.
Не пішчыць увушшу, не цямнее ўваччу. Раўнавага здзяйсненняў і бедаў! Ды здаецца, чагосьці яшчэ не адчуў, А чагосьці наогул не зведаў.
Вызначаюцца лічбы – танчэе злучок… (Звягне выбухам трэль на мабіле!) А, успомніў: не меў ні сясцёр, ні дачок, І ніколі мяне не любілі. Алё?

Чалавек не настолькі самасны, якім сябе ўяўляе. Ён у значнай ступені раствораны ў іншых людзях. А калі сыходзіць, менавіта тая частка, што захавалася ва ўспамінах, ад яго і застаецца. І хацелася б застацца ў жыцці тых, каго кахаў…

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 26
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)