Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрэва энталіпт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрэва энталіпт

Электронная книга - «Дрэва энталіпт». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі апавяданні і вершы аўтаркі, у тым ліку творы з цыклаў  “Кім быць”, “Уклясыкі”, “Без атраманту”, “Трыпціх” ды іншыя. Ілюстрацыі да кнігі зрабіла мастачка Наталля Зямчонак (Гарачая). Электронная версія кнігі ўтрымлівае на два тэксты больш, чым папяровая, але менш малюнкаў.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:

Цяпер вы бачыце, што кветка вельмі рызыкаваў, застаўшыся сам-насам з такой гаспадыняй, як я. І вы адначасова бачыце, як пашанцавала з кветкам мне, бо ні разу ён не паспрабаваў адпомсціць мне за кепскае абыходжанне, а наадварот рос сабе і рос. І калі Алена зазірнула да мяне ў госці, то заўважыла, што я добра-такі яго разгадавала, і што вось гэтых галінак з лісцем не было, і вось гэтых.

Перажытыя разам цяжкасці збліжаюць, так здарылася і з намі. Цярпенне і ўзаемаразуменне я лічу прыкметай моцных стасункаў любога роду. Як для расліны кветка паказаў сябе з самага лепшага боку, і я паважаю яго за гэта, таму ў нашых адносінах няма змушанасці. Толькі з тым, каго паважаеш, можна сябраваць. Калі б я раптам даведалася, што кветка мяне не паважае і не цэніць, я, не вагаючыся, выкрасліла б яго са свайго жыцця, то бок сама завезла б яго да Алены. Але кветка не такі.

Алена Пятровіч збіраецца забраць у мяне кветку. І гэта правільна. Кветкі павінны жыць з тымі, хто іх ну хай не нарадзіў, але завёў. Кветку Алене падарыла сяброўка на дзень нараджэння, і таму сумленне не дазволіць мне сказаць, што мяне няма дома і што Алена не можа забраць кветку. Магчыма, я нават буду наведваць кветку, калі ён пераедзе.

Цяпер я ўсур’ёз пачынаю думаць пра тое, каб і сапраўды завесці сваю ўласную пакаёвую кветку, з якой мы будзем жыць доўга і шчасліва.

Трыпціх

Левы бок
Жэншчына зь вядром на галаве, Вы каво удумалі пугаць ім? Мы віць вам за эпатаж ня плацім, Жэншчына зь вядром на галаве.
Вам ано ідзёт, я і ня спору, Галаўной убор страйніт вас так! Нет, ня каждаму прыдзёцца ўпору Этат моды вычурный пусьцяк!
Мне нялоўка і аднаўрэменна больна, Што ў вядрэ вы, а другіе без, Што прычоскі локаны нявольна Прыдавіл вядра пусцяшный вес.
Ваш партрэт ў сьціхах увекавечу, Прама ў строчках эціх сахраню. Прадзь валос, вядро і эту ўстрэчу, І сьлязу пячальна ураню.

Сярэдзіна
Я, как братка Дунін-Марцінкевіч, Тарашкевіч ваш мне не указ. Ўместа правілаў забытай мовы Мне майго народа вескі глас.
Напішу, ў аўтобусе как слышу, Как па ціліфону гавару. Пусць грамаціка таўпы мне пішчай — Я затое словам не саўру.
Так крычаць у магазіне цёткі, Вечарам ругаюцца дзядзькі, Шчэ с утра паддаўшы добра водкі І надзеўшы гразныя парткі.
Гаварат: «Вакс популі — вакс дэі»! Па сакрэту пракрычу я вам: З боку на бак круцяцца, шалея, Багдановіч, Пушкін, Мандэльштам!
Правы бок
Місьцер Макл-кадл-дадл П’ець ў гасьціннай чай «Ахмад» І кладзець у чашку сахар Трыццаць восем раз падрад.
— Місьцер Маклкадлдадл, Ў галаве у вас — салата! Вы ня бачыце, нібыта, Ў вашым кубачку — ГАРБАТА!
— Гдзе гарбата?! Там гарбата?! Што гарбата?! — стогнець сэр, — Я сьпіну трымаю прама, Я ж англійскі афіцэр!
— Місьцер, мне за вас няёмка, Вы — дурное кенгуру! Шчас нальлю на плеш вам кавы, Вушы цукарам натру!

Красны дзень календара

«Первая Мінская пціцэфабрыка

Паздраўляет усех

         са сьветлым празьнікам

                                  Пасхі».

А?! Какаво?! Палучыць паздраўленне                       ад пціцэфабрыкі! Я савецкія пацерала навыкі, А вот, на! Палучы           паздраўленне па радзіва!
Яйкі пакрасіла? Не? Ну і дура! Усе ж красяць краснай лукавай шалухой, Парань з выбрытай, дзед —          па возрасце лысаю галавой. Пасха на первава мая, святая!
Красная пасха, пракцічаскі           з лозунгамі, трудавая! Картошку сеяць не магі, мама. Ў дзень труда грэх трудзіцца,           пасядзім дома. Пціцэфабрыке первай спасіба скажам За яйца, за патрасаюшчых курыц,
~ 18 ~ Предыдущая страница var width = window.innerWidth || document.documentElement.clientWidth || document.body.clientWidth; if (width > 768) { (function(w, d, n, s, t) { w[n] = w[n] || []; w[n].push(function() { Ya.Context.AdvManager.render({ blockId: "R-A-430869-4", renderTo: "yandex_rtb_R-A-430869-4", async: true }); }); t = d.getElementsByTagName("script")[0]; s = d.createElement("script"); s.type = "text/javascript"; s.src = "//an.yandex.ru/system/context.js"; s.async = true; t.parentNode.insertBefore(s, t); })(this, this.document, "yandexContextAsyncCallbacks"); } var width = window.innerWidth || document.documentElement.clientWidth || document.body.clientWidth; if (width
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)