Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца… - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гляну я ў аконца…

Электронная книга - «Гляну я ў аконца…». Краткое содержание книги:

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.
Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 75
Перейти на страницу:

Колькі разоў супольнікі ездзілі на «гастролі» ў малыя мястэчкі паблізу Менска, калі там праходзілі вялікія кірмашы. Неверагодна, але за некалькі гадзін на рынку яны рабілі ад 30 да 60 крадзяжоў. Але гэтыя выезды з горада былі рэдкасцю. Часцей працавалі ў Менску на рынках, вакзалах, біржы, у крамах, ведамствах, банках, тэатрах. Там, дзе надаралася магчымасць заўважыць, што фраер мае гатоўку і куды ён яе хавае.

З Сарокай Ясь пасябраваў. Яму падабаліся імпэт і фантазія дзяўчыны. Акрамя таго, ён паважаў ейны характар. Каханкаў у Тоські не было. Яна была самастойная, смелая і ўпэўненая ў сабе, як мужчына. Хлопцы называлі яе Сарокай, бо яна любіла строіцца. Тоська заўжды была элегантная, чыстая і вясёлая. Разам з тым яна была вельмі вынаходлівая. Акрамя даліны, Тося займалася «шапенфельдам»[28]. У гэтую працу яна ўцягнула і Яся. «На шоп» яны хадзілі ўтраіх: Ясь, Сарока і Сабіна, сяброўка Тосі, прафесійная шапенфельдэрка.

Сабіне было каля сарака гадоў. Яна была худая, высокая і, у адрозненне ад Тоські, вельмі сур’ёзная, амаль панурая. Родам яна была з Беластока. «На шоп» Сабіна хадзіла па ўсёй Расіі. Дасканала ведала Маскву, Пецярбург, Кіеў, Харкаў, Адэсу, Варшаву, Львоў. Ездзіла на гастролі за мяжу. Была ў Вене, Берліне, Парыжы. Адматала некалькі тэрмінаў у розных дзяржавах. Ведала польскую, рускую, нямецкую, французскую і габрэйскі жаргон. Гэта была зладзейская арыстакратка старой гвардыі. Па сваёй спецыяльнасці яна адпрацавала 20 гадоў. Кар’еру Сабіна пачала з таго, што стала каханкай славутага ў Расіі аферыста, калегі Шпэера, асобы амаль легендарнай. Калі Шпэер трапіўся і «Клуб Чырвовых Валетаў» быў ліквідаваны, каханак Сабіны стаў працаваць у міжнародных цягніках і модных санаторыях. Яна звычайна выступала ў ролі ягонай жонкі. Жылі яны, як правіла, на фальшывых дакументах. Пасля рэвалюцыі 1917 года каханак Сабіны адразу з’ехаў у Маскву і не вярнуўся. Дагэтуль пра яго не было ніякіх вестак. Сабіна засталася адна. Спачатку яна жыла тым, што прадавала каштоўныя рэчы. Пасля пачала хадзіць «на шоп».

Цяперашнія часы і праца для Сабіны былі дэградацыяй. Яна, якая працавала раней у міжнародных цягніках, у гатэлях класу люкс або ў ювелірных салонах першай катэгорыі, цяпер хадзіла на звычайны «шоп», крадучы з крамаў штукі тканіны, панчохі, галантарэю, нават пантофлі і галёшы.

Згадваючы добрыя часы, Сабіна апавядала Ясю, як зарабляла дзясяткі тысяч у найлепшых ювелірных крамах еўрапейскіх сталіц. Яна сцвярджала, што яе вынаходніцтвам была штучная рука, усаджаная ў рукаў і падвешаная на перавязі, якая замяняла сапраўдную (левую) руку, схаваную пад пакрыццём. Можна было амаль без рызыкі браць з прылаўка каштоўнасці або замяняць іх таннымі імітацыямі.

Жанчынам лягчэй хадзіць «на шоп», чым мужчынам. Іх сукенкі даюць магчымасць схаваць нават вялікія рэчы. Звычайна пад спадніцай у іх торба, завязаная, як фартух, або стужкі ці кручкі — у. залежнасці ад віду тавару і ўпадабанняў шапенфельдэраў. Такія сховы ёсць і ў палітонах. Акрамя таго, на шопе карыстаюцца парасончыкам, кошыкам, валізачкай, торбачкай.

Звычайнай іх тактыкай было наведванне крамаў утраіх. Яны прыкідваліся сям’ёй: Сабіна — маці, Ясь і Тоська — дзеці. Яны заўжды былі добра апранутыя, і гэта, выклікаючы давер, спрашчала працу. «Сямейнікі» намагаліся прыйсці ў краму ў найбольш загружаны час. Сабіна з веданнем справы патрабавала дарагіх матэрыялаў на сукенкі, бялізну ці палітоны. Тося капрызіла, выбіраючы ўзоры. Гэта — зацёмнае, тое — засветлае, гэта не да твару. Ясь сваімі парадамі павялічваў хаос… Прылавак завальвалі горамі тканіны. Урэшце куплялі нейкую драбязу або нічога не куплялі, абяцаючы завітаць пазней пасля кансультацыі ў краўчыхі або просячы прывезці такія гатункі, якіх у краме не было.

Пасля такога візіту з крамы заўжды таямнічым чынам знікала пэўная колькасць тавару… Гэтаксама кралі галантарэю, футры, гатовае адзенне, а часам і спажывецкія тавары.

Аднойчы Сароцы прыйшло ў галаву купляць у буйным гарадскім кааператыве вялікія партыі тавару за дробныя грошы. Яна заўважыла, што прадавачка выдае тавар пасля таго, як кліент паказвае квіток з касы са штампам «аплачана». Таму яны арганізаваліся наступным чынам: Ясь ішоў у кааператыў сам і купляў розную драбязу: цыгарэты, запалкі, шкло для лямпы… Пасля аплачваў у касе патрэбную суму і атрымліваў касавы квіток са штэмпелем «аплачана» і сумай, упісанай на квітку алоўкам. Ясь аплачваў, але тавар не забіраў. Такім чынам у яго заставалася некалькі квіткоў. Тады ён ішоў да Сарокі. Гумкай выціралі суму, праз некаторы час, звычайна ўвечары, яны разам ішлі ў кааператыў. Тоська купляла сардзіны, віны, сыры, сухафрукты, шакалад, гарбату і г. д. Калі ўсё было выбрана, прадавачка выпісвала рахунак і аддавала яго Тосьцы, а сама прымалася пакаваць тавар. Тоська аддавала квіток Ясю:

вернуться

28

Шапенфельд, шоп — крадзеж у краме падчас куплі.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 75
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)