Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая драматургия » «Приласкать и уничтожить!»
«Приласкать и уничтожить!» - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

«Приласкать и уничтожить!»

Электронная книга - ««Приласкать и уничтожить!»». Краткое содержание книги:

Трагедыя «Приласкать и уничтожить!» ўяўляе сабой дакументальную рэстаўрацыю падзей, звязаных з Усебеларускім з’ездам 1917 года і стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 37
Перейти на страницу:

Людвіка. Адзінагалосна!

Апладысменты ў зале.

Гарун. I прадапошняе. Пастанова сённяшняга пасяджэння Рады Усебеларускага з’езда (зачытвае): «Абмеркаваўшы пытанне аб становішчы Першага Усебеларускага з’езда і Рады з’езда, Рада на закрытым сваім пасяджэнні 18-га снежня 1917 года пастанаўляе: 1) Лічыць Першы Усебеларускі з’езд прымусова разагнаным. 2) Раду з’езда прызнаць выканаўчым органам з’езда, на абавязку якой ляжыць правядзенне ў жыццё ўсіх рашэнняў і пастаноў з’езда. 3) Папоўніць Раду з’езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых групаў, што дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з’езду ў Раду, і прадаставіць права адвода, адклікання і кааптацыі. 4) Абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў, Маскоўская Выканаўчая камісія, Вялікая беларуская рада, Часовае краёвае бюро і да іх падобныя арганізацыі неадкладна спыняюць сваё існаванне і перадаюць усе свае справы… Радзе Усебеларускага з’езда. 5) Цэнтральная вайсковая рада існуе як орган, падначалены Радзе з’езда. 6) 2-гі Усебеларускі з’езд склікаецца ў самы кароткі тэрмін. 7) У мэтах павышэння аўтарытэтнасці Рады і пераемнасці працы прэзідыумам Рады павінен быць прэзідыум з’езда, папоўнены адным сябрам старшыні і двума сакратарамі».

Бурныя, доўгія апладысменты ў зале.

Хто за рэзалюцыю… (Паўза.) Хто супраць?.. (Паўза.) Хто ўстрымаўся?..

Людвіка. Адзінагалосна!..

Доўгія апладысменты, воклічы: «Жыве Беларусь!»

Лёсік (да Гаруна). Прашу колькі слоў на развітанне…

Гарун ківае галавою ў знак згоды.

Сябры! Таварышы! Аднадумцы!

Падзеі адбываюцца з галавакружачай шпаркасцю. Расея, апанаваная руйнуючым агнём анархіі, апынулася ў становішчы новай рэвалюцыі, а калі дакладна — у бальшавіцкім перавароце і новым змаганні. Разлад расце, разбухае і шырыцца. Разгойданыя хвалі грамадскага руйнавання захлынулі сабою ўсё людское жыццё. Ясна, што з цэнтра ратунак не прыйдзе. Многія арганізаваныя народы Расеі ўжо парвалі зносіны з цэнтрам, як наша суседка Украіна, і горача ўзяліся за грамадзянскае адбудаванне кожны паасобку. Народы адхіснуліся ад таго, што робіцца ў Петраградзе. Беларусь пакуль не здолела парваць з заразным і безнадзейна хворым бальшавіцкім арганізмам. Прыступіць да захавання свайго краю ад гібелі яшчэ не значыць аддзяліцца, і беларускаму грамадству давядзецца скінуць старыя забабоны і нябаўна, ад сёння пачаць працу па адбудаванні свайго краю коштам уласных сіл і заходаў на чале з вамі, шаноўныя сябры Рады Усебеларускага з’езду. Гэтага вымагае ад нас доля Айчыны, патрэба ўласнага захавання і страх перад тым горам, слязьмі і грамадскім заняпадам, што чакаюць нас у будучыні, калі ў свой час не ўжыць патрэбных захадаў.

Бальшавізму ўдалося забраць уладу ў свае рукі. Ён спакусіў цёмныя несвядомыя масы моцнымі абяцанкамі зямлі і міру. Многа нарабіў шкоды, а яшчэ большая небяспека чакае нас наперадзе. Хто можа быць упэўненым, што не з’явіцца ў гэты цяжкі час які-небудзь новы Напалеон і не пастараецца завесці парадак на свой густ і разуменне?

Анархічная бальшавіцкая зараза, нахлынуўшая на нас з цэнтра, ахапіла нашу Бацькаўшчыну ад краю да краю. Час падымацца настаў, гадзіна дванастая прабіла…

Беларусь! Беларусь! Агнём імя тваё мне гарыць, З песні ласкаю маткі нясецца, Ясным сонцам у размове стаіць I грымотай у гнеў раздаецца. Бачу скутую постаць тваю, Як абраз усялюдскай пакуты… Табе песні складаю, вяршую, пяю — К табе сэрцам навекі прыкуты.

Зала грыміць апладысментамі, воклічамі. Лёсік ідзе да Гаруна, да рампы падыходзіць усхваляваная Людвіка.

Людвіка (чытае па памяці шчыра, пранікнёна, узнёсла). Янка Купала. «Бацькаўшчына».

Сотні лет, непрыяцелем-братам прыбітая, Зарастаючы зеллем чужым, як лазой сенажаць, Ты ляжала, няпамяці пылам пакрытая, А народ твой быў змушан маўчаць і табой пагарджаць.
I круцілі цябе, як каму падабалася, Кожны строіў, наводзіў цябе на свой строй, на свой лад; Ажно часам жальба, як кляцьба, разлягалася, Ды нячутай ляцела, уміраючы, ў грудзі назад.
Спаў народ, і ты спала, і ворагі верылі, Што ніхто не разбудзіць цябе, што заснула навек. I дзялілі цябе, ўсімі мерамі мерылі, Што памерла ўжо ты, — не адзін так казаў чалавек.
Час ішоў. К жыццю новаму клікі пачуліся; Ўсе народы паўсталі на бітву за права сваё. Ты — як спала — ўскрэсла, твае дзеці прачнуліся. Твой народ, ты сама ўсталі новае строіць жыццё.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)