Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 172 173 174 175 176 177 178 179 180 ... 198
Перейти на страницу:
2

Але людзі ёсць людзі, яны былі жывыя, а значыць, прадказальныя. Да таго ж у стасунках з людзьмі ў Трухановіча меўся ўжо сякі­такі вопыт: прыкідвайся «бяспомным», «кантужаным», і прывыкнуць і рана ці позна адчэпяцца.

Куды больш палохала яго сустрэча з нежывым — тое, што прыедзе ён у вёску, хай змененую, хай васьмідзесяцігадовай даўнасці, але сваю, родную; і якою ж паўстане яна перад ім? Быў у іх у шпіталі адзін, якому рабілі аперацыю на вочы, дык ён не так чакаў дня зняцця з вачэй павязкі, колькі страшыўся гэтага. Яшчэ б — пакуль ёсць спадзеў, датуль ёсць жыццё. А раптам крах? Раптам замест такога цуду, як нанова вернуты зрок — цемра поўная, цемра вечная, і няма больш чакання, няма жыцця… Штосьці падобнае, хоць і не так глыбока, канечне, адчуваў Трухановіч, уяўляючы свой прыезд сюды і агляд вёскі. Як ні соладка было марыць­думаць пра вырыванне са шпітальнай няволі, як ні жадалася перамен, але боязь знятай з вачэй павязкі прысутнічала, астуджала душу. Гэта ж колькі будзе новага ўсяго! Кожную хвіліну — новае ўражанне, і кожнае — як міні­стрэс! Ён і без таго сам з сябе дзівіўся, як удаецца яму столькі часу ўтрымлівацца на мяжы явы і вар’яцтва, на такой тонкай павуцінцы балансаваць паміж імі.

Ён баяўся ўбачыць якіясь блізкія, з маленства знаёмыя малюнкі, першароднасці іх баяўся, іншага іхняга ракурсу — і ўсё гэта трэба будзе ўсвядоміць, змірыцца з ім і жыць сярод яго, пастаянна робячы скідку на фізічны час, трымаючы на розуме зменлівасць яго, ды яшчэ і ў такім перакручаным варыянце! Прыблізна тое самае, як бы, жывучы, не старэць, а маладзець, не расці з гадамі, а драбнець, памяншацца, дабіраючыся ў рэшце рэшт да моманту зачацця…

І вось прайшлі тры дні. І аказалася, што не ў далёкае сваё мінулае ён увайшоў, ці, больш дакладана, на скрыпучым возе ўехаў, а ў чужое і новае. Была не сустрэча, а знаёмства. Не гаспадаром ён тут быў, а госцем. Паўтарыўся варыянт з дарогаю. Замест шчымліва­салодкай вастрыні ўражанняў была звычайная цікавасць, больш таго — нават лёгкае расчараванне, калі не сказаць, раздражненне, бо ўвесь час хацелася ўмешвацца і перастаўляць усё тут на свой лад, так, як у яго дзяцінстве было.

Ён чыкільгікаў сваёй новай­старой вуліцай, не пазнаючы амаль нічога і, вядома ж, нікога — нікога з людзей, гэтых лапцюжна­сярмяжных, этнаграфічна­каларытных дзяцей лясоў і балот, што шумным гуртам нібыта высыпалі зараз са старонак кніг і з экранаў і паразбрыліся па дварах, пад чаратовыя дахі сваіх маленькіх, смешных, дэкаратыўных хатак… Некаторыя, абапёршыся на плот, віталіся з ім, а той­сёй яшчэ і да шапкі цягнуўся. Ды толькі што яму было да іх? Калі яшчэ не нарадзіўся нават той, хто яго народзіць?

Ён падоўгу ўглядаўся ў павароты вуліц, хаты, дрэвы, платы, студні… І толькі тады яму пачынала здавацца, што ўсё ж нешта ён пазнае. Студня была амаль такая, як і ў ягоным будучым часе, з дубовым развілістым крукам­«жураўлём», і стаяла на тым самым месцы — на перапутцы дарог у цэнтры вёскі… Маладая ліпа побач — ну, гэтая дажыве да яго часу… Непадалёку крыж, атрыбут кожнай палескай вёскі — таксама стары знаёмец, абвязаны вышыванымі ручнікамі, у загародак з усіх чатырох бакоў узяты… Зараснікі юных акацый, каля якіх, ці пад якімі праз дзесяцігоддзі пабудуецца школа, дзе ён будзе набірацца розуму…

Вуліца была амаль такая ж — жоўтым вераснёвым сонцам залітая, з курамі ў цёплым пяску, рабая ад плямаў святла і ценю; праўда, была яна нізкая, як лагчына, і ўвесну і ўвосень забірала з падворкаў дажджавую і талую ваду, ператваралася ў цэлы ручай, які ўліваўся ва ўжо сапраўдную рэчку. А ягоная вуліца — пазнейшая, насыпная і асфальтаваная, была ледзь не да вокнаў хат — такую вось радасць зрабілі людзям пасля Чарнобыля, і калі ў першым выпадку вада сцякала на вуліцу, дык у другім — у двары, мала таго — сама тая, на скорую руку насыпаная, вуліца падчас добрага дажджу прасядала, распаўзалася, як аладка, дарожны баласт навальваўся на платы, ламаў іх…

Здавалася, нават хаты некаторыя можна пазнаць было… Хаця не — падман зроку, ілюзія паўтору. Якраз­такі хаты ўсе былі чужыя. І стаялі ў іншым парадку, чым у яго часе. Гэтыя як бы ад чужога вока хаваліся, да зямлі прыпадалі, падалей ад вуліцы ўцякалі… Дык і не дзіва: пажары, войны, пярэбары… Не раз, не два ўсё тут мянялася, перабудоўвалася, калі тыя ж хаты па звёнах разбіраліся, на іншае месца пераносіліся… Потым, з часам, патроху багацеючы, гаспадары будаваліся ўжо бліжэй да вуліцы, каб чужаку бачны быў дастатак, а старая хацінка так і заставалася — пад сцёбку, пад хлеўчык, трухлець і дагніваць на далёкім задворку, і часта толькі пагорак, зарослы маліннікам, бур’янам ды ваўчкамі, абазначаў след яе…

1 ... 172 173 174 175 176 177 178 179 180 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)