Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міг маладосці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міг маладосці

Электронная книга - «Міг маладосці». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.
1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178
Перейти на страницу:

— А ты напішы яму, мама, — ажывіўся Пецька, бліснуў вачыма.— Ты ж цёці Мані пісьмы пасылаеш, то i яму напішы.

— Не, сынок, пісаць мы яму не будзем, некалі я табе скажу — чаму, цяпер ты яшчэ не разбярэшся ў гэтым... — Юля яшчэ штосьці хацела сказаць, але змоўкла: ішла паштарка. Тая павіталася, дастала з сумкі i аддала газету, але сумкі за плячо яшчэ не закінула, выцягнула пачак пісем, разабрала ix; Юля чакала, што будзе матчына пенсія, як паштарка дастала ліст.

«Манька наша прыслала», — падумала Юля, узяла пісьмо, глянула на яго i — здзівілася: почырк, якім быў надпісаны адрас, здаўся ёй зусім незнаемым. Здаецца, яго яна ні разу не бачыла.

Відаць, ён быў чужы, незнаемы i паштарцы; яна стаяла, чакала, мусіць, што Юля скажа, ад каго ліст: заўсёды хацела ўсё ведаць. I яна знала, якім бацькам у вёсцы дзеці пішуць мала, a якім многа, ведала, якой дзяўчыне i колькі піша хлопец з арміі...

Але Юля не вельмі любіла хваліцца сваімі навінамі, расказваць пра сябе іншым, таму не разарвала канверт, а панесла яго ў хату.

Зацікаўленая сама, яна хуценька абарвала канверт, дастала ліст i пачала чытаць. Пецька стаяў ля стала i глядзеў на яе. I чым больш мяняўся яе твар, тым сын пільней глядзеў на яе.

Юля прабегла вачыма па пісьме, зноў пачала чытаць, удумваючыся, стараючыся разабраць кожнае слова; прачытаўшы, зразумела ўсё, жахнулася i схапілася ад страху, жалю за галаву, сціснула яе рукамі, зажмурыла вочы, чула, як моцна стукае кроў у скроні...

Нешта дапытваўся ў яе сын, тузаў за рукаў, але яна не магла пачуць малога: такое было нечаканае гора, што звалілася на яе...

— Мама, i гэта тата наш прыслаў?

— Тата, — не сваім, нейкім глухім голасам адказала яна.

— Баба, тата пісьмо прыслаў! — заскакаў Пецька, схапіў ліст i панёс бабулі.— А ты казала, што ён не напіша нам, не прывязе мне веласіпед.

Наталля ўзяла пісьмо, паднесла да вачэй, але не магла разабраць літар. Тады яна спаўзла з печы, дзе драмала нядаўна, дастала з шафы свае старыя, падрапаныя Пецькам, з ніткамі замест дужак, акуляры, пачапіла ix на нос, паднесла ліст да акна i пачала голасна чытаць. Прачытала, зняла акуляры i паглядзела на Юлю, але тая не падымала ад стала галавы. Цяжка было разабраць: яна плакала ці так, без слёз, бедавала. Наталля падышла, палажыла ля Юлі пісьмо, села паблізу i глядзела на нядаўна вясёлую, цяпер такую нярадасную дачку.

— Захварэў, з'язджаць надумаўся... Хай едзе, косіць сабакам сена, — сказала маці.

— Гэта не ён пісаў, — азвалася Юля, не падымаючы галавы.

— Дзе ж ён сам напіша, сорамна, сабаку, было. Вось i папрасіў некага.

— Што вы, мама, гаворыце: сам ён можа напісаць, але другіх не папросіць, я яго ведаю, — сказала Юля i падняла галаву, на шчоках яе былі слёзы.

— Ведаеш ці не ведаеш, дзіця, але ссушыў ён цябе.— Маці ўстала, чамусьці не магла глядзець у вочы Юлі.— I цяпер во чарнець па ім будзеш.

— Паеду я, мама.

— Дзеўка, ён хворы, можа, які, — абярнулася, холадна бліснула вачыма маці. Юля аж сцялася ад гэтага халоднага позірку.— Не ведаў ён цябе дагэтуль, з дзіцём у свет пусціў, столькі гора табе прынёс, забудзь i ты пра яго.

— Што вы, мама, гаворыце? Хіба вытрываю я? — вымавіла Юля, а сама падумала са страхам: «Божа, што я ўчора нарабіць магла...»

— З тваім характарам лепш не радзіцца, — сказала Наталля.— А другая паказала б яму. Ужо як за такім жыць, дык лепш ніякага не мець. Чалавек сам учора да цябе прыходзіў, ды добры чалавек...

— Паеду я, мама, — сказала Юля.— Не будзе мне шчасця, нішто не будзе міла...

— Едзь, — згодна сказала маці.— Хіба я цябе трымаю? Я век патурала табе. Каб меней патурала, стражэйшая крыху была, i ты шчаслівейшая была б.

...Юля прыбралася, апранула, што мела лепшае, падвяла бровы, пафарбавала вусны, пакруцілася ля люстэрка, паўглядалася на сябе з сумам i затоенай радасцю.

Ля грубкі стаяла i ўважліва глядзела на яе Наталля, дробненькая, сівая, з парэпанымі рукамі. Ёй, непрыгожай ад старасці ды i ў маладосці не надзеленай красою, сціналася, балела сэрца, што дачка яе такая яшчэ маладая, прыгожая, як адзелася чыста, дык i ў горадзе, здаецца, такой красы не знойдзеш. Але старая не сказала пра гэта дачцэ, паказвала, што злуецца, не хваліць, што тая надумалася рабіць па-свойму.

— Ну, будзьце здаровы! — Юля завязала хустку, яшчэ раз паглядзелася ў люстэрка.— Слухайся, сынок, бабулю.

— Вазьмі хлеба, каўбасы, з'ясі ў дарозе.

— Дзякуй, мама! — пасвятлела тварам Юля i пацалавала маці ў шчаку, — Добрая вы!

— Добрая! — змахнула фартухом слёзы маці.— Я ніколі, дзіця, табе ворагам не была. Едзь, калі надумалася.

1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 178
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)