Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міг маладосці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міг маладосці

Электронная книга - «Міг маладосці». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.
1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 178
Перейти на страницу:

— Чаго ты маўчыш там? — азвалася з печы Наталля.— Скажы адно чалавеку — прымеш у гаспадары ці не? Я толькі скажу, што трэба думаць, як жыць, — гаварыла старая, папраўляючы сабе пасцель, — гэта ж не жыццё, што самой, бабе, у лес ездзіць, рэзаць, калоць дровы трэба, дзіця бязбацькавічам гадуецца.

— Ціха вы, мама, — сказала Юля.

— Я ў цябе нічога не разумею, параіць не магу, — пакрыўдзілася маці.

— Скажыце што, Юльяна Іванаўна...— папрасіў настаўнік.

— Няма мне вам што сказаць, — панурыла галаву Юля.— -Задумалі вы сур'ёзнае, сур'ёзнае хочаце, a ў мяне сын. Глядзець вы яго будзеце, але бацькам не станеце.

Уладзімір Сямёнавіч разгубіўся, сядзеў i не ведаў, што сказаць.

— Я не папракаю вас, але баюся...

— Я разумею вас, Юльяна Іванаўна. Вы — маці, а я бацькам некалі быў, я разумею вашу трывогу. Толькі цяжка вам адным...

— Ды неяк жа жыць будзем, — прамовіла Юля.— Што самі зробім, што людзі памогуць.

Яно так, — згадзіўся Уладзімір Сямёнавіч.— Прабачце. Я не думаў вас пакрыўдзіць, я хацеў, каб было як лепей i вам i мне.

— Не трэба, — сказала Юля, i ёй стала шкада пажылога чалавека, хоць не магла нічым хоць бы крыху памагчы яму.

— Ну, я пайду, — збянтэжана сказаў Уладзімір Сямёнавіч.

— Хачу да мамы! — тоненька азваўся з печы Пецька.

— Ляжы ты, смала! — загаварыла да ўнука старая. Малы заплакаў. У Юлі сцялася сэрца — здаецца, перавярнулася ўсё ўнутры.

— Прабачце, Уладзімір Сямёнавіч, — сказала настаўніку, — не магу я...

— Не апраўдвайцеся, я разумею ўсё, — папрасіў той.

— Не злуйцеся.

— Я не злуюся на вас, Юльяна Іванаўна, — сказаў настаўнік i пачаў апранацца.— Як не любіш, то ўсё не міла. Можа, i праўда, не трэба нам неразважлівага кроку рабіць. Але я вам жадаю шчасця i вялікага кахання, вы варты яго, — Уладзімір Сямёнавіч узяў бяссільную руку Юлі, пацалаваў i хутка выйшаў з хаты.

— Ах ты, блазнюк! — закрычала раптам на ўнука Наталля.

— Хадзі сюды, сынок, — паклікала Юля.

Пецька саскочыў з печы i перабег да маці.

— Ну, дзеўка мая, лепшага табе ўжо не дасць бог, — сказала Наталля.— Пашкадаваў ён цябе яшчэ, пасылаў добрага чалавека, з дзіцём браў — сама адмовілася. Відаць, век будзеш гараваць з дзіцём, удавою. Не веру я, каб твой вярнуўся.

— Але ж не магу я за нялюбага ісці, — сказала Юля.— Ды i яго жыццё будзе якое...

— Глядзі сама, дзеўка. Я ж хачу толькі, каб табе добра было, — прамовіла маці.— Ды i дзіця не многа ўбачыць, калі будзе на стрэхі глядзець.

— Дасць бог, нешта ўбачыць, — сказала Юля.

13

Днём ярка выбліснула вясновае сонца, парадавала першым прыпёкам — мігам сагнала са стрэх апошні снег, пацяклі мутныя ручайкі. Сцены ўжо награваліся, сохлі, у зацішку, на прызбах, грэліся куры, спрабавалі капацца ў пяску, што таксама прасыхаў, бялеў i пыліўся.

Юля дастала з кубельца цяжкі кумпяк, за зіму прасолены, размяклы ад расолу, ачысціла яго, абхінула марляю, вынесла i навесіла на цвіку пад страхою. Убіла яшчэ колькі цвікоў i развесіла на ix каўбасы, паляндвіцу. Сёння, бачыла яна, каторыя прывозілі з лесу ядловец, падграбалі трэскі, ладзілі старыя курыльні — збіраліся вэндзіць.

Юля хацела падсушыць мяса i таксама прадыміць яго. Яна вельмі любіла вяндліну з хлебам ды ca шчаўем, падпячы з яечкам, любіла гэты пах дыму, ядлоўцу; лічыў за лепшыя прысмакі вяндліну i Пецька.

Ён увесь час круціўся ля яе, выносіў сала з кубла, абчышчаў, стаяў на панадворку i не падпускаў вераб'ёў.

— Мама, дзядзя больш не прыйдзе да нас? — нешта ўздумалася пасля яму запытацца.

— Не, сынок, не прыйдзе, — адказал Юля.— Не трэба ён нам.

— I тата не прыедзе?

— А тата прыедзе i не забудзецца прывезці табе веласіпедзік, — немаведама чаму маніла сыну Юля, якая i сама не вельмі верыла, што Генадзь можа вярнуцца да яе.

— А дзе наш тата? — спытаў Пецька, — Баба гаварыла, што ён ніколі не прыедзе да нас.

— Няпраўда, сынок, прыедзе.

— Баба наша маніць?

— Не, сынок, — сказала Юля, — баба наша добрая, яна не маніць. Яна не ведае таты, таму i думае, што ён не прыедзе.

— А тата наш добры?

— Добры, сынок, — сказала Юля.— Толькі з дрэннымі людзьмі вадзіўся, не ведаў часамі, што робіць. Ды i ён цябе не ведае: каб бачыў, што ты такі высокі, прыгожы, то даўно прыехаў бы.

1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 178
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)