Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 180
Перейти на страницу:

Натоўп заўсёды ў захапленні ад таго, хто бярэ верх, і цешыцца над няшчасцем чыім нават больш, чым радаваўся б, калі б перад ім уваскрос новы святы.

Але я вам не бязродная вядзьмарка-прасталюдзінка. Са мной так не выйдзе. Пачакайце, мяне ж вы запомніце, я вам абяцаю! Пастараюся, каб мяне запамяталі!

Сукенку пашыю з чорнага аксаміту. Да самых пятак зраблю яе і прычаплю каўнерык з белых карункаў. На рукі нацягну вышываныя перламі чорныя пальчаткі. Але пальцы, каб было відаць фамільныя кольцы, паабразаю. Вакол шыі ў пяць віткоў наматаю каралавых пацерак — не ўкраінскіх, а — кітайскіх. На грудзі сабе пачаплю вялізную брошку з крупнымі брыльянтамі ды што не лепшымі сапфірамі з куфэрка Садык-бея!

Вакол вогніска загадаю пакласці ўсе свае дываны — па іх буду крочыць. Бы каралева, ад самага замка аж на пляц хопіць мне, каб іх выкласці,— Яўхім трымае іх у надзейным месцы.

Ад папяровага каўпака, напэўна, адкуплюся.

За добры пачастунак пакінуць мне і валасы. Быць таго не можа, каб не пайшлі на гэта. Як паабяцаю залатыя дукаты — растапнеюць адразу. Тады на галаву прыкалю самую лепшую дыядэму, падарунак Стэфана,— мажліва, яе насіла яшчэ жонка егіпецкага фараона дзве тысячы гадоў таму ці болей. Старажытная дыядэма мае знізу дзірачкі, бо на яе чаплялі фату, але я ім — не ўсходняя кабета, твару закрываць і не думаю!

Павязку на вочы загадаю зрабіць з пунцовага аксаміту і расшыць золатам!

I дроў сама пашлю купіць — сухой сасны. Каб разгарэліся як след, са смалістым пахам гарэлі. А над усё, каб яшчэ далі гарачы жар і добра ўсё выпалілі — каб нават усе дываны вакол майго аўтадафэ злізала!

Цяпер вядзіце мяне і на вогнішча. Яшчэ не імгляцца вочы, не застыла мая кроў у жылах, і галаву трымаціму горда, а крокі буду ставіць роўна!

Як заззяю ўсімі шляхотнымі агеньчыкамі — на галаве, на шыі, пальцах, у вушах — вы ж паслепнеце ад зайздрасці і паралюш усіх вас хопіць!

Акамянее, бы ў рот вады набраўшы, і чэрнь. Апамятаў-шыся, дзікі і басаногі натоўп рынецца на злом галавы грэбацца ў попеле. Пачне вугалькі перабіраць старанна ды — надарэмна, бо ўсе мае кляйноты парай і дымам у Неба зыдуць!

Эх і грызціся стануць у бяссільнай злосці, бы тыя сабакі, якія костку ўнюхалі, а яна ім не дасталася. Во так вам і трэба! Бо спаліць вы мяне можаце. I пасячы цела на кавалкі. Але ж ніколі не падпарадкуеце маю душу, амін!

Чорны аксаміт ды ўсё астатняе дабудзе праз Фрасанюкову панамар. Яму ўсё дакладна расталкую, няхай толькі з'явіцца. На непрадбачаныя выдаткі маю яшчэ, дзякуй богу, столькі, што і не адная князёўна можа мне пазайздросціць — хіба дарам прайшла я праз Рым, Крым ды медныя трубы? Няшчасную ахвяру злавілі!

Я вам не з галадраных манашак, каторыя з салявых мяш-коў шыюць сабе гаматныя рызы ды ўсю зіму босыя па снезе лазяць. Сын мой, мажліва, з імператарамі ды каралямі ў адной карэце ездзіць, за адным сталом абедае, і сама я не хто-небудзь, а — беларуская спадарыня і шляхцянка з той Літвы, якая добраахвотна супольнічае з Каронай, мае свой сцяг і знак, ды і я гонар свой маю!

Вось так, сынок, я тады разважыла сама з сабой, і на душы адразу зрабілася лёгка-лёгка. Ад страху — ні следу.

Яўхім з'явіўся ў наступны дзень. Пад старасць рабіўся вельмі цяжкі — ледзьве на кані мог уседзець,— але на галаву быў яшчэ моцны і на пад'ём скоры. Панамар надта насмяшыў. Калі расталкавала, што мне купіць і дзе ў кляштары трымаю замураваны скарб, чалавек узрадаваўся, бы той вярблюд, якому ў спякотны дзень паказалі ў пустыні калодзеж з вадой.

Пастаралася сябе супакоіць — не абрабуе. Пачцівец радуецца, што ў патроні не ўсё страчанае».

Зноў уратаваная

«Дзякуючы Усявышняму і Прачыстай Дзеве Марыі, сынку, ахвяры маёй і на гэты раз не спатрэбілася.

Шляхотных вояў гайдукі, на маё шчасце, засталі яшчэ ў бацькоўскіх дварах — абодва акурат і чакалі тае піліпаўкі. Верныя сябры кінулі адразу ўсе пільныя справы ды зараз жа паскакалі на ўсю конскую моц у горад над Белкай.

Яшчэ нават у той самы дзень былі на месцы.

Пад урачыстай прысягай на Святое пісанне рыцары пацвердзілі, што дакладна гэтак ад маршчын лечацца і мадзярскія баранесы — адданыя рымскай царкве багамолкі, а яны каталічкі большыя за самога рымскага папу.

Яшчэ рыцары паказалі — тыя высакародныя дамы гэткім спосабам ратуюць нават сваіх нявестак-парадзіх ад бясплод-насці. Кроў падліваюць у страву. Робяць гэта на людзях, усе бачаць, аднак шаноўных баранес і верных каталічак у вядзьмарстве за гэткія чыны абвінавачваць ніхто і не думае. Ды і ад служанкі пасля гэтага з адрабінай крыві душу ж ніхто не адбірае,— дзеўкі толькі здаравейшыя потым робяцца!

1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)