Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Чамяры і чамяроўцы
Чамяры і чамяроўцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чамяры і чамяроўцы

Электронная книга - «Чамяры і чамяроўцы». Краткое содержание книги:

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 32
Перейти на страницу:

У 1944 годзе Андрэю Пракапчуку было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР. Да апошніх дзён свайго жыцця (памёр у 1970 годзе) наш зямляк працягваў навуковыя пошукі. Усе свае веды, жыццё і працу акадэмік аддаваў ахове здароўя чалавека.

Шчыра сябраваў Андрэй Пракапчук з многімі беларускімі пісьменнікамі, але найбольш з Янкам Купалам. Аднойчы доктару патэлефанавалі ў мінскую клініку і паведамілі, што тэрмінова патрэбна яго кансультацыя: захварэў Янка Купала, ёсць падазрэнне на дэрматыт, бо трэці дзень паэт скардзіцца на тое, што ў яго баліць скура на твары, пячэ, ён не можа да яе дакрануцца. І тэмпература падскочыла — 38,9.

Некалькі дзён Андрэй Пракапчук літаральна не адыходзіў ад паэта, і, нарэшце, лячэнне дало свае вынікі: Янка Купала выздаравеў, павесялеў. Ад сэрца ў доктара адлягло. З таго часу Андрэй Якаўлевіч даволі часта бываў у доме Песняра, бо там заўсёды было людна, там збіралася літаратурная моладзь, гарачая, цікавая і разумная. І з Якубам Коласам ён пазнаёміўся ў Купалы, у яго гасцінным доме, дзе такой шчырай і ветлівай гаспадыняй была цётка Уладзя, яго жонка.

Збярогся да сёняшніх дзён чацвёрты том збору твораў Янкі Купалы, выдадзены ў 1940 годзе. На ім дарчы надпіс: "Дарагому прафесару, акадэміку А. Я. Пракапчуку на добрую памяць. Шчыра адданы Янка Купала. 21.04.1940 г., г.Мінск.". [22]

У кастрычніку 1940 года Янка Купала і Андрэй Пракапчук наведалі Гродна. Гэта, відаць, была іх апошняя сумесная паездка па роднай Беларусі. У 1942 годзе Янкі Купалы не стала. Гартаючы старыя падшыўкі газеты “Савецкая Беларусь”, нечакана спыніўся на № 61 ад 2 ліпеня 1942 года. Стала неяк горка ад прачытаных радкоў: “Акадэмія навук Беларускай ССР страціла свайго старэйшага акадэміка, члена Прэзідыума Акадэміі, вялікага песняра беларускага народа, выдатнага беларускага асветніка Янку Купалу…”. А ўнізе подпісы — Якуб Колас, Кісялёў К.В., Пракапчук А.Я. і г.д. Так доктар са Слонімшчыны развітаўся са сваім дарагім сябрам Янкам Купалам.

Доктарам быў і родны брат Андрэя Пракапчука — Ілля Пракапчук (1905-1973). Нарадзіўся ён у Чамярах. Скончыў медыцынскі факультэт Другога Маскоўскага універсітэта і двухгадовыя курсы Чырвонай прафесуры. Працаваў ардынатарам клінікі нервовых хвароб медыцынскага факультэта Белдзяржуніверсітэта, асістэнтам кафедры нервовых хвароб Беларускага медыцынскага інстытута. Адначасова быў навуковым супрацоўнікам і вучоным сакратаром, пасля навуковым супрацоўнікам і намеснікам дырэктара Інстытута псіханеўралогіі АН БССР. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Калі пачалася вайна, наш зямляк быў прызначаны начальнікам ваеннага шпіталя, а потым — намеснікам начальніка ўпраўлення палявога эвакуацыйнага пункта савецкай арміі на Другім Беларускім фронце.

Пасля вайны Ілля Пракапчук працаваў галоўным урачом Мінскай другой гарадской клінічнай бальніцы. Ён загадваў кафедрай нервовых хвароб Мінскага медінстытута, вывучаў рэгулятарныя ўласцівасці гематаэнцэфалічнага бар’еру.

МІХАІЛ МІСКО
вернуться

22

Літаратурны музей Янкі Купалы. Ф.1, воп. 3, адз.зах. 8

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)