Прошча
- Автор: Некляев Владимир Прокофьевич
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Прошча». Краткое содержание книги:
Прошча, паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, - месца (крыніца, камень) надзеленае, згодна з уяўленнямі вернікаў, надзвычайнай сілай. Гэта, безумоўна, яшчэ адзін сімвал з дагэтуль невыяўленых сімвалаў хараства, чыім святлом адметнае новае слова паэта Уладзіміра Некляева. (з анатацыі, фрагмэнт)
Перейти на страницу:
Павялі на магілы: "Тут брат.
Тут сястра. Ці за гэта не плацяць?
Дзе ты быў?!"
А ён зноў, як вар'ят:
- Не давайце пра гэта мне плакаць!
"Хоць падробныя слёзы сатры,
Хоць адну
па сястры ці па браце,
А пасля хоць жыві, хоць памры,
Дзе ты быў?!"
А ён зноў:
- Не давайце...
Адракліся яго. Ён прадаў,
Што было на падворку і ў хаце
I прапіў, і пайшоў, і прапаў,
I ніхто не жалобіўся ў страце.
Летам плакаў туман па сястры,
А зімою завея па браце,
Захлыналіся плачам вятры:
"Не дава... не дава... не давайце".
Перейти на страницу: