Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Прошча». Краткое содержание книги:

Прошча, паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, - месца (крыніца, камень) надзеленае, згодна з уяўленнямі вернікаў, надзвычайнай сілай. Гэта, безумоўна, яшчэ адзін сімвал з дагэтуль невыяўленых сімвалаў хараства, чыім святлом адметнае новае слова паэта Уладзіміра Некляева. (з анатацыі, фрагмэнт)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 20
Перейти на страницу:

Уладзімір Някляеў

Прошча

© Камунікат.org

Прошча

Вершы

РАДОК
Намацваць рух радка, які у зачыне, Як шыць туман ці аблачыну ткаць...
I ўсё ж пачаць - хоць напачатку знаць, Што слоў, напісаных на аблачыне, Ніколі і нікому не чытаць.
ДЫМ
Як дым - зямное на зямлі; Як тым, што і да нас жылі, I будуць жыць пасля.
У спраты прыбярэ зямля Наш боль, што высахне асотам, Адчай, што згоркне палыном I зорным змелецца млыном.
I ўсё. I тое ж будзе потым, Як і раней, як перад тым: Адчай і боль з крывёй і потам, - як дым.
АГОНЬ
Спапяліўшы былое ў былым, Стаўшы ценямі, зданямі, снамі, Мы сабе ўспамінаемся самі, Як агню ўспамінаецца дым.
КАМЕНЬ
У камень увайсці - i ў камяні Агонь раскласці, сесці пры агні, Да дыму прываліўшыся спіной,- I жыць, як за каменнаю сцяной.
НАСЦЕЖ
Зрэшты, жыцце як жыцце. Варта было нарадзіцца. Падае светла лісцё. Ціха крыніца бруіцца.
Сінія градзіны сліў, Ветразь на чоўне рыбачым,- Хто не народжаны быў, Той аніколі не ўбачыць.
Радуйся! Зорныя дзверцы Насцеж - табе аднаму. Зрэшты, не страшна памерці. Незразумела, чаму.
БРЫТВА
Прыгнечанасць часу, разгубленасць часу і страх - Нібыта ў сяброўскіх, нібыта ў варожых вачах.
На ранку галюся. Баюся. Прад люстрам стаю - Разгубленасць мрою, прыгнечанасць трызню сваю.
Час тахкае ў скроні. Над бітваю дыбіцца бітва. Цяжэе ў далоні Вайсковая бацькава брытва.
Шалею ад болю. Не трэшчына ў часе - разлом. Кроў кліча на волю... Упоперак горла - лязом.
ЗВЕР
Помні ўсіх - i нікога не помні. Ідучы ў нікуды, Толькі ты, што праходзіш па полі, Засяваеш сляды.
Знай пра ўсё - і нічога не ведай. Ідучы наўздагад, Толькі ты, што праходзіш без следу, Не павернеш назад.
Пасярод мітусні і зняверу, Між бязладдзя ўсяго Ты адзін усміхаешся зверу За самога яго.
ВОЛЯ
Здабыў я ўрэшце волю на зямлі. Сябры былі. Каханыя былі. Іх стала меней. Адзіноты - болей... I гэта ўсё, бадай, што я займеў ад волі.
ЛЕБЕДЗЬ
У горадзе, што спрэс спавіты дротам, Сляпая, ад сцяны і да сцяны, Да адзіноты мкнецца адзінота I набывае голас драцяны.
Яна крычыць, як металічны лебедзь!.. Таварышу званю, кажу: "Як-небудзь Спаткаемся...". I кажа ён: "Звані",- З уласнай адзінотай дзень пры дні.
I пуста так - як вецер дзьме трубою... Сваю бяду рукамі развяду I сам сябе спытаю: "Што з табою?". Плячом пацепну. Трубку пакладу.
СТАН
Як прывіды, як сны пра сны, як здані Душу маю пакінулі жаданні.
Як пры пажары выбягаюць з дому, Яны з мяне - натоўпам! прэч! Нікому Казаць пра тое нельга - я кажу: Нібы жабрак абкрадзены, дрыжу Сярод руін на шэрым папялішчы, Дзе ў коміне сіроцкі вецер свішча I гоніць, круціць попел, сажу, дым...
З усімі так?.. Ці так са мной адным?..
"ЗІМОВЫЯ МРОІ"
Надпіс на карціне А.МАРАЧКІНА
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 20
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)