Загасцінец
- Автор: Бічэль-Загнетава Данута
- Год: 1985
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Загасцінец». Краткое содержание книги:
Загасцінец — хутар каля сасонніку праз гоні ад вёскі Біскупцы. Тут прайшло дзяцінства Дануты Бічэль-Загнетавай, таму i хочацда ёй сюды вяртацда — да маці, да прыроды, да памяці. Гасцінец — шлях, які злучае мінулае i будучае, вядзе да людзей, да чалавецтва.
Перейти на страницу:
Зноўку наросхрыст рыпучыя дзверы!
Разбагацела душою ад страт.
Вецер у чыстым полі — мой Эрык.
Бераг пясчаны ля Немана — брат.
Гора?
З карэннем слязы яго вырву.
Гаўя-дачушка ў Нёман вядзе.
Ямка ў сярэдзіне цёмнага віру,
бы ва ўзвей-ветрыка на барадзе.
Ветрык-узвей дае прахалоду
целу, якое стамляецца ў сне.
Цётухны сталі гісторыяй роду.
Краю гісторыя — цётухна мне.
Глыбу жыцця на далоні падыме,
Нёман пачне боль на хвалях драбніць.
Паспавядаюся толькі радзіме.
Будзем з ёй Хмаркі-кароўкі даіць.
Будзем плысці з ёй за песнямі чаек,
з бельмаў нябёс выціраючы мут...
Потым я знікну крыкам адчаю
i здзірванею грудочкам вось тут.
Перейти на страницу: