Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Ніхто дабром не дасць збаўлення...
Ніхто дабром не дасць збаўлення... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Электронная книга - «Ніхто дабром не дасць збаўлення...». Краткое содержание книги:

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 93
Перейти на страницу:

Рэпрэсіўны апарат савецкай улады ў Расіі абапіраўся пераважна на крымінальных дэгенератаў, падонкаў, подлых зладзюжкаў, вычварэнцаў, незалежна ад таго, з якіх сфер яны паходзілі. Прафесійныя злодзеі, сапраўдныя блатныя, паставіліся да савецкай улады недаверліва, нават варожа. Яны гінулі ў кіпцюрах ЧК, але іх нельга было зламаць. Яны лічылі за лепшае памерці, чымся стаць стукачамі, здраднікамі, правакатарамі або катамі. Калі камуністы зразумелі, што іхны флірт з блатнымі не ўдаўся, то пачалі вынішчаць усіх рэцыдывістаў. Праз гэта злодзеі яшчэ глыбей зашыліся ў падполле і нават на дробную работу пачалі хадзіць са зброяй. А на ўсе дэкрэты і пастановы ЧК яны адказалі «Яблычкам».

Эх, яблычак, куды ты коцішся? Бо як трапіш у ЧэКа, не вароцішся!
Эх, яблычак, што ж у цябе чуваць? Чэкісты ў лес вядуць, ды не грыбы збіраць.

Гэта была перасцярога для блатных: апісанне таго, што іх чакае ў выпадку арышту. Сотні куплетаў «Яблычка» адначасова высмейвалі бальшавікоў:

Што я бачу, што я чую, Ленін з даху лямантуе: «Трэба нашаму народу Даць гаўняк, а не свабоду!»
Сядзіць Троцкі на паркане Пад сярпом і молатам: «Дайце рускім перцу й солі, Каб не здохлі з голаду».

Гэтак з’едліва і саркастычна крытыкавалі злодзеі савецкі лад і выстаўлялі на смех бальшавіцкіх лідараў — Леніна ды Троцкага. «Яблычак» па-заліхвацку каціўся па ўсёй Расіі, і справіцца з ім не маглі ніякія забароны ды рэпрэсіі. Ён быў няўлоўны і бессмяротны. Калі яго вынішчалі ў адным месцы, ён з’яўляўся ў дзесяці іншых. «Яблычак» гучаў у турмах, яго напаўголасу спявалі ў казематах ЧК, у войску, на вёсцы і ў горадзе.

Назаўтра Старцаў, спаткаўшы Крывашэіна, расказаў яму, што ў «Еўропе» спыніўся дэлегат з цэнтра. Хоць Старцаў не паважаў хамаватага і беспрынцыповага выскачку, аднак палічыў патрэбным папярэдзіць яго пра гэта. Крывашэін быў яму патрэбны, бо як камендант горада мог дапамагчы абжыцца ў Менску і паспрыяць у нялёгкай місіі. У дадзены момант яму важна было знайсці прыстойную кватэру. Паколькі ў горадзе панаваў гармідар, толькі камендант быў у стане хутка і ўдала вырашыць гэтае пытанне. Хоць Старцаў не зносіў ніякай няшчырасці, да нахабнага і хітрага каменданта ён мусіў паддобрывацца, прыкідваючыся ўслужлівым і зычлівым.

— Аз якой мэтай прыехаў? — занепакоіўся Крывашэін.

— Не ведаю… Я не размаўляў… Мяркую, што ён мае нейкую сакрэтную місію.

Камендант задумаўся. На ягоным камуністычным сумленні было шмат грахоў рознай цяжкасці. Ён падзякаваў Старцаву і ўміг з ім развітаўся. Кватэрнае пытанне ён паабяцаў уладзіць асабіста, як толькі надарыцца вольны час. І неўзабаве стрымаў сваё слова.

Крывашэін у спешным парадку пазваніў у гатэль «Еўропа». Да тэлефона папрасіў дзяжурнага. Размова з ім яшчэ больш яго ўстурбавала. З яе вынікала, што дэлегат з цэнтра жыве інкогніта, цікавіцца гарадскімі парадкамі і мясцовымі ўладамі, паводзіць сябе вельмі загадкава і фанабэрыста.

Камендант ужо не на жарты спалохаўся. «Пэўна, былі нейкія даносы! А хто мог зашасцярыць? Можа, старшыня гарвыканкама Родзін?.. Не любіць мяне, мярзотнік!»

Раптам у ягонай галаве нарадзілася думка, ад якой ён аж падскочыў у крэсле. Ён успомніў, што акурат заўтра спаўняецца другая гадавіна лютаўскай рэвалюцыі. Камендант пастанавіў выкарыстаць нагоду, каб запрасіць да сябе на вячэру дэлегата ЦК Азію. Размова з ім дала б Крывашэіну магчымасць, як ён спадзяваўся, ацаніць сур’ёзнасць сітуацыі.

Неўзабаве пад парадны ўваход гатэля «Еўропа» пад’ехаў шыкоўны аўтамабіль гарадскога каменданта. Зайшоўшы папярэдне ў дзяжурку, Крывашэін праверыў асабістыя звесткі дэлегата. Запомніў ягонае імя і імя па бацьку: Іван Андрэевіч.

Прозвішча Азія напаўняла асаблівай трывогаю. Яно падавалася Крывашэіну маскай, што хавае небяспечную таямніцу. Камендант моцна захваляваўся. Пад нейкай выдуманай прычынай выслаў з пакоя дзяжурнага. Выняў з унутранай кішэні цынкавую плоскую пляшачку з разведзеным вадою спіртам. Двума глыткамі асушыў палову ёмістасці. Потым запаліў цыгарэту, каб перабіць пах алкаголю. Выйшаў у хол.

— Таварыш Азія ў сябе? — запытаў у дзяжурнага.

— Так.

— Які пакой?

— Трыццаць чатыры.

Крывашэін пругкім крокам патупаў уверх па сходах. Спыніўся каля дзвярэй Філіпавага пакоя. Хвілю пастаяўшы, пастукаў. Знутры раздалося гучнае:

— Запаўзай!

Адчыніў дзверы і пабачыў перад сабой высокага і самавітага элеганта ў паліто і капелюшы, з тэчкай у руцэ, бо Філіп акурат хацеў выйсці па справах. Фасоніста апрануты мужчына ўважліва, нібы нават крыху іранічна, глядзеў у вочы каменданту, у якога ажно халадок прабег па спіне. Аднак алкаголь дадаў яму адвагі. Салодка ўсміхаючыся, ён перарваў маўчанне:

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)