Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 180
Перейти на страницу:

Сын яе гуляе на падворку. Вясёленькі. Распрамянёны. Жвавы і ап'янелы ад забавы. Яна займаецца вышываннем, але кожнай драбніцай свайго цела адчувае малога, ведае, дзе ён, што з ім, і радуецца.

З'явіцца аднекуль той звер ды кіне:

— Ну і зух расце — праз пару гадоў на вайну пачну з сабой яго браць!

А хлопчык вечарам і захварэе. Бо ў яго таткі былі надта шкодныя вочы. Ух і шкодныя — бы ў знахаркі Расоліхі! Каб такі позірк мела баба, яе даўно на кастрагу спалілі б.

Не раз і не два цвярдзіла — не хвалі малога. Не выклікай бяды, бо ліха не спіць. А той — сваё.

Стане сына карміць. Зноў свой паскудны язык усуне, і малое неўзабаве ўсё і вырыгае.

Бытта шкадаваў ды зайздросціў — не раз заўважала. Але ж шкадаваў і зайздросціў каму? Роднаму сыну.

Хіба ж гэта бацька?

Адным словам, яшчэ тады ўбачыла, які гэта чалавек, колькі бяды ад яго мела ды будзе яшчэ мець, але несла на сабе цяжкі крыж, бо выйсця іншага не бачыла.

Добра ведала, доля бабская — цярпець ды пільнаваць жаночай справы, у чым жанчыну ніхто не заменіць.

Вялікае яе шчасце, у маладыя гады жыла з Янам коратка. Але і за такі час яго раскусіла аж занадта.

Звычайныя людзі хвіліну ляніства мусяць добра зарабіць, а ён?.. Апінію магла выдаць дакладную: мог толькі піць, жэрці, транжырыць грошы ды выкідваць конікі — калі не быў на вайне.

Бы той сляпой курыцы часам трапіць зярнятка, так і гэта-му чалавеку лёс падараваў збаражскі выпадак. Болей дзесяці гадоў яму лесцілі, захапляліся яго бравадай і спрытам, кемлі-васцю і адвагай, вернасцю каралю ды шляхоцкаму гонару, а дзецям і ўнукам размалёўвалі неверагодныя ўчынкі на Падолі, якія зрабіў бясстрашны рыцар Ян Рудніцкі на хвалу сваёй Айчыне, на славу Кароне ды на карысць каталіцкай веры.

У адным месцы, маўляў, прыкідваўся жанчынай і гэтак пераадольваў варожыя парадкі.

Ляцеў па Небе, раздабыўшы сакаліныя крыллі.

То зноў, бы які крот, прабіваўся пад зямлёй.

А шаблі свае бытта вастрыць так умеў, што адным махам пяцярым янычарам галовы сцінаў, бы качаны капусты, таму ворагаў налаташыў цэлыя горы, крыві іхняй праліў — рэкі.

Султан бытта бы баяўся яго больш, чым усяго войска праціўніка, і падсылаў да караля пасланцоў з караванамі вярблюдаў, заладаванымі кітайскім шоўкам ды ўсходнімі прысмакамі, каб тавар выменяць на аднаго Рудніцкага.

Прапанаваў бытта бы за такога ваяра нават Бесарабію з Крымам у прыдачу.

Усяму верылі.

Дзесяць гадоў у шляхты ён быў кумірам баляў, сеймікаў ды размаітых мужчынскіх таварыстваў — вычаўпляў на рыцарскіх турнірах, паляваннях, звыклых папойках.

А былі ўсе гэта вартыя жалю выглупы[40]. Прынамсі, ей, кабеце, якая прайшла агні і воды на Чорным ды Міжземным з сапраўднымі рыцарамі — упартымі і шляхотнымі, не менш ваяўнічымі, але добрымі і сардэчнымі людзьмі, было б няёмка глядзець, як такі стараваты ягамосць перад п'янай кампаніяй сцінае шабляй агеньчыкі са свечак, на ляту — муху, рассякае яйка на галаве струхлелага ад смяротнага страху чалядніка альбо стрэламі з пісталета абрывае нітку ды ўганяе кулю ў кулю на сцяне.

Аднак шляхецкага песту жадалі бачыць за абедзеннымі сталамі ў князёў, ваявод, біскупаў, архірэяў, заморскіх купцоў, а не адная самая пышная прыгажуня, аслепленая яго славай, слалася яму пад ногі пластом.

Так усё тое выглядала.

Вось і выйшла, што ўсе, хто толькі мог і як мог, убівалі ў Янаву не надта разумную башку, бытта ён незвычайны, непаўторны і ўсё яму дазволена. Ён і паверыў.

На колькі ў башцэ таго паганца перавярнулася нават тое, што ў ёй было натуральным, паводле Кацярыны, сын не мог меркаваць сам, а яна апісвала Алесю толькі некаторыя татавы ўчынкі.

Яшчэ да яе прыезду з Рыма Рудніцкі напаў на дом беларускага шляхціца пад Саколкай — спадара Грынкевіча Самуіла. Уламаўся да Грынкевічаў з бандай п'яных гайдукоў, украў яго падчарыцу — маладзенькую Зосю — ды гэтаксама, бы калісьці Кацярыну, сілай абвянчаў на сабе — на гэты раз пад Беластокам, у касцёле Васількова.

Такое, вядома, не магло прайсці бяскарна.

Суд вынес самадуру пакаранне смерцю цераз адсячэнне галавы. Але ў нашай Рэчы Паспалітай законы што павуцінне: верабей праз іх праб'ецца і толькі пчала загіне.

Добра пра тое ведаючы, бандыт зараз жа адправіўся ў Варшаву да Яна Казіміра. А кароль з-за абыякавасці да парад-каў у сваёй дзяржаве, яшчэ і сам вялікі хабарнік, а так бязглуз-ды распуснік ды гуляка, што каралеўскаму двару і харчы даводзілася браць у доўг у варшаўскіх гандляроў, ва ўчынку шляхціца ўбачыў, вядома, штосьці нават сабе блізкае па духу — выдаў Рудніцкаму даравальны вердыкт. Толькі абавязаў буяна выстаяць у панцыры і з шабляй нагала імшу ў касцёле. Яшчэ папярэдзіў — сам будзе глядзець на такую сцэну ў час набажэнства ды пакажа сваёй Людвіцы Марыі — каралеве.

вернуться

40

Непрыстойныя выхадкі (мясцовае).

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)