Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163
Перейти на страницу:

– Ніхто не ведае матываў вашага прыезду сюды, – на той самай дрэннай французскай сказаў ён. – Вы ўмяшаліся ў бунт, вы сваім з’яўленнем настроілі гэтых людзей на атаку. I я зараз жа пашлю данясенне аб гэтым віцэ-губернатару, бо Беклемішаў хворы... Пашлю таму самаму вашаму Іс-леньеву, які крычаў на мяне за справу ў Півошчах.

Рысіныя вочы звузіліся, вусны трапяталі.

– Дарэмна будзеце старацца, – сказаў Алесь. – Данясенне ўжо адаслана. Я адправіў яго перад ад’ездам сюды і растлумачыў, чаму еду. Мяркую, хутка будзе адказ.

Мусатаў міжвольна хапануў ротам паветра.

– Вось так, – нявінна глядзеў на яго Алесь. – Кожны чалавек, кожны дваранін павінен усімі сіламі старацца спыніць мяцеж. I я растлумачыў гэта віцэ-губернатару на выпадак... гм... на ўсякі выпадак.

Буланцоў нічога не разумеў з размовы, але сышчыцкай здагадлівасцю ўцяміў адно: шэф атрымаў страшны ўдар. I яшчэ адзначыў сабе: шэф цяпер ніколі не даруе гэтаму чалавеку.

Алесь устаў.

– Ну вось, – сказаў ён. – А цяпер...

– Вядома, – сказаў Мусатаў. – Я спадзяюся, вы зразумелі, што гэта быў жарт?..

– Я і не сумняваўся ў гэтым. Хіба такія рэчы гаворацца не ў жарт паміж цывілізаванымі людзьмі? Вядома, жарт.

Капітан сядзеў бледны.

Алесевы вочы смяяліся.

– До, капітан. Я спадзяюся, вы адменіце гэты загад і знойдзеце сапраўдных злачынцаў? Бо калі кожны залп – гэта прыступка вашай кар’еры, я пакладу гэтаму мяжу.

I ўпершыню за ўсю размову ўзвысіў голас:

– I калі вы кранеце яшчэ аднаго з іх – вас павязуць адсюль пад рагожай у Магілёў ці пад лямцам у астрог. Зразумелі гэта вы, пан штуцэр, пан куля, пан свінец?!

Мусатаў сядзеў, гледзячы на дошкі стала.

– Добра, – сказаў ён урэшце. – Я адмяняю загад, Буланцоў... Пагоню за Корчакам.

Праз тры гадзіны прыбыў ад Ісленьева ледзь жывы ганец. Ён прывёз загад: “Тэрмінова адпусціць невінаватых, шукаць Корчака з бандай, на час разгляду справы князя Загорскага – пад хатні арышт”.

Алесь усміхнуўся: Ісленьеў думаў, каб яму, Загорскаму, не зрабілі пад гарачую руку шкоды. Стары клапаціўся аб ім. Вось дык стары! I гэта нічога, што загад віцэ-губернатара нібы ўзвысіў трошкі ва ўласных вачах жандарскага капітана, ворага, ад якога з часам нельга будзе чакаць літасці, калі яго толькі не заб’юць Корчак ці Чорны Война.

Хай сабе ўзвышаецца, хай думае, што калі хатні арышт, то апошняе слова астаецца за ім. Алесь ведае, для чаго так зрабіў Ісленьеў, і, значыцца, ён дасягнуў мэты, не даў праліцца крыві і ўратаваў невінаватых.

Лекар Яраслаўскага палка Зайцаў падышоў нават падзякаваць яго за перавязкі, сказаў, што зроблена гэта досыць добра. Алесь пакасіўся на капітана, сказаў, што яму прыемна пахвала адукаванага і спрактыкаванага чалавека, і запрасіў Зайцава бываць у сябе.

Стары пачырванеў. Пачырванеў і Мусатаў, толькі з другой прычыны. I не вытрымаў. Суправаджаючы Алеся да санак пад цікаўнымі і добразычлівымі позіркамі салдат, пачаў з удаванай спагадай ушчуваць яго.

– Тут чорт ведае што робіцца. Папячэнне патрэбна, а то ўсе вакол нясытымі вачыма глядзяць. Іудзеяў адных на краіну колькі – і ўсе яны нямецкія шпіёны. А тут яшчэ свае нігілісты, папоўскае ды мужыцкае насенне. Народ нацкоўваюць! Эх, пане Загорскі, такое становішча, а вы ў гэтыя глупствы па маладосці год лезеце. – I лагодна заглядае яму ў вочы: – Вам што выпадае? Вы ў першых расійскіх памешчыках па багаццю, – гудзеў жандар. – Хіба ў вас не воля? Ды вам у сто разоў лепшая воля, чым у іхніх халуйскіх фаланстэрах[81] .

“Нічога ў мяне няма, – думаў Алесь. – Нічога з таго, што мне трэба. А трэба мне ўсё. I перш за ўсё воля ўсім народам і маёй радзіме. Што ты ведаеш аб гэтым, брудная свіння? I разважанні твае толькі і можна назваць, што le délire du despotisme[82], як сказаў бы стары Ісленьеў. I сам ты быдла, лёкай душою”.

Ён сеў у сані і заплюшчыў вочы, каб не глядзець на вартавога салдата. 3 уздыхам і палёгкаю заплюшчыў вочы і выцягнуў ногі. Два салдаты паскакалі за ім, каб правесці за сяло.

За санямі бег на доўгім повадзе Урга. Ён не звык да такога – пырхаў і матляў галавою.

Расталы сакавіцкі снег, вароны, прыціснутая чаканнем вёска, рэзкія галасы салдат.

На хвіліну яму стала балюча. Ён успомніў словы Корчака і падумаў, што за пагарду продкаў да народа, за пагарду адукаваных да народа – каб не давялося плаціць дзецям, якія любяць гэты народ. Але тут жа падумаў, што пастараецца, каб Корчак, калі звядзе іх лёс, змяніў аб ім думку. Ён бачыў у гэтым мужыку вялікую чысціню нянавісці. Як патрэбныя ім людзі, якія ўмеюць ненавідзець! Харошы мужык! I як шкада, што нельга ўсяго раздаць, каб паверылі табе. Грошы патрэбны справе. Нічога, з Корчакам яны яшчэ сустрэнуцца. Ён, Алесь, зробіць ўсё, каб той быў таварышам яму. У іх адна справа.

вернуться

81

Фаланстэры – своеасаблівы камуны, апісаныя ва ўтапічных творах Фур’е.

вернуться

82

Трызненем дэспатызму (франц.).

1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)