Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163
Перейти на страницу:

I, наліваючыся крывёй, Корчак крыкнуў:

– Ён з намі, хлопцы! Хлопцы, ён з’явіуся! Рушай!

Крык п’яніў. Узняліся ўгору доўбні і вілы, косы і доўгія сякеры вязыніцкіх. Поршні пачалі таптаць снег.

Коннік ужо знікаў, правальваючыся ў яр, але цяпер мужыкам у ім не было патрэбы.

Разяўленыя рыкам раты, вусы, расхінутыя на грудзях сарочкі, белыя світкі, бляск сталі, агонь паходняў, крык – усё злілося ў адно, у лаву, якая кацілася на салдат.

Паківач вырваўся ад салдат, кінуўся да Марты, падымаючы яе. Потым узняў угору рукі:

– Хлопцы! Бі іх!

Лава набліжалася да схопленых і салдат з неверагоднай імклівай хуткасцю.

Якраз у гэты момант ірвануў паветра бязладны рэдкі залп. Паківач хіснуўся і, нібы пераламаўшыся, упаў дагары ў снег. Упаў яшчэ нехта, яшчэ, яшчэ.

Але было позна. Раты, доўбні, вострыя джалы кос, рэдкія хлапякі мужычых стрэлаў, світкі, сталь, хадакі, жоўтыя, як мёд і лён, распатланыя валасы – уся страшная лава насунулася, змяла, пагнала салдацкі ланцуг.

Яна была жахлівая. I не хапала ўжо часу перазарадзіць стрэльбы, і аставалася толькі адно: ратавацца, скакаць цераз агарожу, бегчы цвінтаром, хаваючыся за царкоўныя муры, адчуваць спіною гарачае дыханне натоўпу і храбусценне кос, калі яны улазілі ў жывую плоць, кідаць стрэльбы, бегчы да рачулкі, правальвацца на сінім лёдзе, плысці, знікаць у пушчы.

Алесь стаяў на апусцелым полі бою. Ён азіраўся: ага... унь чалавечы твар у дзвярах... і яшчэ... і яшчэ адзін.

– Хадзіце сюды, – уладна сказаў ён.

Божкаючы, наблізіўся стары:

– Божа! Божа! Што гэта цяпер будзе?

– Нічога не будзе. Кліч людзей. Якая тут самая чыстая хата?

– Не ведаю, – схітрыў дзед.

– Баішся? – сумна сказаў Алесь. – Нічога. Ану, хадзіце сюды.

Падышло яшчэ некалькі чалавек гарыпяціцкіх.

– Вось што, – сказаў Алесь. – Нікому нічога не будзе. Толькі дапамажыце мне. Падбярыце ўсіх па-раненых: і салдат на могілках, і мужыкоў на вуліцы. Нясіце іх у тую хату... Не хітруй, дзед, твая хата.

Толькі тут ён зразумеў, якім глупствам было скакаць сюды. Ён так нічога і не прыдумаў за дарогу. Спадзяваўся, што на месцы ўсё вырашыцца.

Вырашылася, на жаль, без яго. Разумней за ўсё было б яму кінуць гэтую вёску і непазнаным паехаць назад. Людзі не затрымаюцца тут, ён ведаў. Але Загорскі напісаў Ісленьеву. Ён ведаў, што недзе тут Кагуты, што зараз ён, Алесь, астаецца адзінай абаронай гэтых людзей ад раз’юшанай салдатні, бо пры ім пасаромеюцца катаваць і не пакінуць усяго без судовага разбору. I яшчэ: параненыя стагналі вакол на снезе, і гэта было жахліва, і тут ніхто, акрамя знахарак, не мог ім дапамагчы.

– Зносьце, зносьце, – падганяў Алесь.

Трэба было спяшацца. Раз’юшаныя пагоняй людзі маглі вярнуцца і – хто ведае – маглі паспрабаваць сарваць свой гнеў на недабітых. Сумна, калі заб’юць і цябе, але хто дапаможа параненым. А ён усё ж слухаў лекцыі і на медыцынскім факультэце.

Завядзі каня куды ў гумно, – сказаў старому Алесь. – Калі выйду жывы – я табе за яго адплачу.

........................................

Калі ўзброеныя людзі, усхваляваныя і пачырванелыя, зноў затапілі вуліцы, параненых там ужо не было.

Корчак, дрыжучы ноздрамі ад узрушэння, хадзіў усюды і пытаў толькі адно: “Дзе Паківач?” Нехта паказаў яму на хату, у якую знеслі людзей.

У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле.

Загорскі з закасанымі рукавамі і акрываўленымі вышэй запясцяў рукамі накладаў гіпакратаву шапку на галаву аднаго з гарыпяціцкіх. Той жаласна стагнаў, і яму з усіх кутоў адказвалі па-дзіцячы слабыя ці басавітыя стогны.

– Хлопцы, дабіце, хлопцы, дабіце мяне, – амаль плакаў з перапуду і болю малады бялявы салдацік у куце.

– Маўчы,– са злосцю кінуў яму Алесь. – Рана ў руку, то рассіропіўся, ваяка. Праз тыдзень жэрці той рукою сам будзеш.

Грубасць зрабіла сваё. Салдацік перастаў маліць і толькі калаціўся.

– А ты цярпі, цярпі, – казаў Алесь гарыпяціцкаму. – Прынамсі, цяпер ведаеш, як порах пахне.

Ён адчуў на сабе нечы позірк, узняў галаву і сустрэўся з дрымучымі вачыма Корчака.

– Гэта ты скакаў? – сказаў Корчак.

– Я. А што, не ў часе? – Алесевы вочы глядзелі спакойна.

– Навошта?

– Хацеў неяк спыніць усё гэта.

– Навошта?

Алесь усміхнуўся.

– Час не той. Маніфеста ў царквах няма. Можаш паверыць мне. Таму я і вызваліў сваіх не так, як ён. Корчакавы вочы сачылі за Алесем пільна і гнеўна.

– 3 часам ты гэта зразумееш, Корчак, – сказаў Алесь.

Лютая іронія была ў складцы Корчакавых вуснаў:

– I не баішся, што заб’ём?

1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)