Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 199
Перейти на страницу:

А ў сакавіку 1922 года з кавалерыйскай дывізіі Катоўскага дэзерціравалі шэсцьсот чалавек. Паўстанцкая група забрала на станцыі Талочына са складоў прадукты. 8 красавіка з'явілася ў Барысаве, адкуль накіравалася да Бабруйска, знянацку захапіла горад і забрала са складоў інтэндатуры зброю і правіянт. 12 красавіка мяцежныя кавалерысты ўвайшлі ў Слуцак.

Праз дзень, нібыта апамятаваўшыся, бальшавікі выслалі ім наўздагон два браневікі, з якімі каля вёскі Беляны паўстанцы распачалі бой — і адступілі. Браневікі пайшлі следам — і загразлі ў балоце каля ракі Лакнея. 26 красавіка кавалерысты зрабілі напад на двор Пагост, забілі камуніста-ўпраўляючага, пастралялі жывёлу, а коней забралі з сабой. Ноччу была чутна страляніна каля Старобіна. Баі пачаліся і пад Петрыкавам. З Мазыра супраць паўстанцаў выступіў 52-і стралковы полк і 27 красавіка ўступіў у бой непадалёк ад вёскі Дунцы…

На чацвёртыя ўгодкі БНР з бальшавіцкай Масквы даслаў у Вільню верш «Малітва ўцекача» дваццацідвухгадовы Уладзімер Дубоўка — мужнае апісанне сваёй панішчанай радзімы, на якой ладзяць «зьлёт груганы», сірвенту-гімн[43], замову-літанію — каб хутчэй надышоў той час, «калі рука акуецца стальлю» («Малітву ўцекача» ўпершыню надрукаваў «Беларускі Звон») Аляхновіча:

Ты дэкляруеш мне долю і волю? Мне на чужой старане трэ' палацы? Ты мне гаворыш, што зьлёт груганоў зьнішчыў мой край, сьмерць гняздо там зьвіла?.. Бедны ён? Пушчы? Балоты? Каменьні? Стогнець народ пад пятой Жыцьця — ката? — Годзе! Чакаю я толькі той дзень, стальлю калі акуецца рука! Вецер! Мой вольны браточак ты, вецер! Крыльля мне!.. Крыльля свае ты пазычыш!? — Я паляту, паляту… Хай жыве край сасонак, кляноў і лазы!.. Дам тым вадзіцы, што бьюцца за шчасьце, тых пракляну, што нам Юдамі сталі… Прыйдзе наш час, веру — прыйдзе наш час! Вецер! Мой любы! — Чакаюць там нас… Масква. 23 - ІІІ - 22

2 красавіка 1922 года ў Маскве беларуская суполка ладзіла вечарыну памяці Алеся Гаруна. Уладзімер Дубоўка прачытаў на ёй свой верш, прысвечаны паэту і грамадзніну:

Ад крывіцкіх балотаў да тундраў Сыбіру, Ад аковаў душы да цяжкіх ланцугоў, ― Ты пяяў несупынна, званіў сваёй лірай, Заклікаў нас на родныя гоні, дамоў…

А Маскоўскі савет народных дэпутатаў абвясціў з 13 сакавіка агульную вайсковую мабілізацыю. Як напісала бальшавіцкая «Правда», Саветы ў выпадку благіх вынікаў міжнароднай Генуэзскай канферэнцыі вымушаны будуць ці згінуць пад націскам сусветнага капітала, ці скарыстаць рэвалюцыю ў адносінах да сваіх суседзяў…

Скамарохаўцы

Першы партызанскі прыстанак, першы «зялёны» штаб.

На невялікай палянцы з паўмесяца таму наспех выкапалі зямлянку, — балазе вясна на Горадзеншчыну прыйшла рана, і мароз яшчэ напрыканцы лютага адступіў. Пад навесам з хваёвых галін — сплецены з крушынніка стол. У лагчыне, каля нястомнай крыніцы — «кухня» (вогнішча, чорны кацёл на грабавых патырчаках). А вакол — на дзесяткі вёрстаў — пагудасты бацька-лес.

Калі Васіля Муху праводзілі да гэтага месца на сустрэчу з атаманам Скамарохам, няўрымсты алешыны і бярозы ўжо густа зеляніліся лісцем, адно цяжка прачыналіся да жыцця парэпаныя часам дубы, — і былому матросу ўявілася раптам, што ён плыве па бясконцым зялёным моры…

Муха чакаў сустрэчы з барадатым дзецюком у доўгім кабаце, з нажом-пікай за поясам, а да яго выйшаў чыста выгалены мужчына ў вайсковым фрэнчы, з новай похвай на дзязе (з расшпіленага вечка блішчэў рэвальвер).

— Дзень добры! — прывітаўся і, усміхнуўшыся, назваўся: — Атаман Скамарох… А вы, знаць, пасланец Муха?

Гэта і быў той легендарны «бацька», які за месяц аб'яднаў усіх паўстанцаў Горадзеншчыны. У былым — правінцыйны артыст (адсюль і псеўданім — Скамарох). Паведамленні пра ягоную дзейнасць усё часцей даходзілі да Коўны, а 30 сакавіка 1922 года вестку ад Скамароха атрымалі і ў Варшаве. На першай старонцы паслання было выведзена:

вернуться

43

Сірвента ― песня на ваяцкі лад у старажытнасці.

1 ... 157 158 159 160 161 162 163 164 165 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)