Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 199
Перейти на страницу:

Ня гледзячы на тое, што Слуцкае паўстаньне было задушана з двох бакоў, гэта ё — маскоўскімі і варшаўскімі імпэрыялістамі — яно застаецца пуцяводнай зоркай у гісторыі беларускага вызвабадзіцельна-адраджэнчага і дзяржаўна-незалежнага руху. <…>

Ніхай жыве вольная, незалежная і непадзельная Беларусь!

Урад Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка 1922 году».

Вясна крочыла і па вуліцах Менска, і таксама — з вершамі і з непакорай.

22 сакавіка на ўрачыстым паседжанні ў гонар Янкі Купалы ва універсітэце ў будынку медыцынскага факультэта (былой габрэйскай рэальнай вучэльні) на Магазіннай вуліцы[42] ў халоднай зале, дзе лунала прадчуванне ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР, прамаўлялі напачатку рэктар Уладзімір Пічэта, Аляксандр Вазнясенскі. Далі слова Купалу, і ён — у заношанай бекешы няпэўнага колера з жаўтавата-шэрым каўняром — ціха, амаль без жэстыкуляцыі пачаў чытаць свой верш-споведзь «Перад будучыняй»:

Стаім мы перад будучыняй нашай І ўсё варожым, сочым ейны ход… Ці ўскрэсьнем мы з душой, упаўшай, зьвяўшай, Каб выйсьці ў сьвет, як нейкі здольны род…

Напісаў гэты верш Купала 24 студзеня, адразу, як даведаўся пра арышты віленскіх беларусаў — і як у пастцы ўяўлялася яму краіна і народ: і тут, і там чаўрэлі надзеі…

Заціснуты, задушаны, як мышы Пад жорсткім венікам, з усіх бакоў, Шукаем, як сьляпыя, не згубіўшы Таго свайго, што наша ад вякоў.
…Цябе чакаем, будучыні нейкай, Што прыйдзеш, недзе ўсіх нас павядзеш, І гінем марна пад чужой апекай, Адбіўшыся ад родных вехаў, меж.

І зноў, як і два гады таму, бачыў Купала ў сваім краі хцівых паганцаў, бачыў за сваім сталом «блізкіх» і «далёкіх» чужынцаў:

А хтось далёкі ці хтось, можа, блізкі Засеў за наш бяседны, сытны стол І кідае, як з ласкі, нам агрызкі, А мы к зямлі з падзякай гнёмся ўпол.
Аграбленыя з гонару й кашулі, З свайго прыпыну выгнаныя вон, Мы дзякуем, што торбы апранулі На нас ды з нашых нітак-валакон…

А тых, хто не схацеў чапляць на шыю торбу, ламалі і ў Вільні, і ў Менску…

Цішка Гартны ўсё ж дамогся ў Агітпропе выхаду новага літаратурнага часопіса «Адраджэньне». Летам 1922 года ён і з'явіўся — але яшчэ ў друкарні загадалі павыразаць з яго некаторыя старонкі: верш Купалы «Перад будучыняй» і рэцэнзію Лёсіка. А затым зліквідавалі і ўвесь тыраж.

Праз тыдзень пасля гэтага на Захараўскай — цяпер ужо Савецкай — Купала нечакана сустрэў Гартнага, спыніў і не прывітаўшыся агаломшыў:

― Ну то з якім полымем цябе наноў чакаць?!

― Ты, Янка, не наскоквай… — Гартны выглядаў стомленым. — Гэта з Масквы прыйшоў ліст аб тым, што «Адраджэнне» — назоў буржуазны і антырэвалюцыйны. Я ж дамогся быў назваць так!.. Дзень у Агітпропе праседзеў!

Купала змуліў вусны — і не стрымаўся:

― Ды ты хоць у іхняй жопе сядзі, а не ў Агітпропе! Помніш, як у Смаленску скакаў перад абвяшчэннем Бэсэсэрыі? Ты ж на гэтае адраджэнне яшчэ тады яму выкапаў! Сагналі з паўсотні салдат-беларусаў, камісарамі — ад латышоў да палякаў — разбавілі: і БССР абвесцілі! Хто з Беларусі вас тады пасылаў?! А тым, хто пярэчыць пачынаў, рот закрывалі!

― Каму закрывалі? — узняў Гартны чорныя бровы.

― Забыў, як сам да Палуты Бадуновай, якая пратэставала… пра ўжо створаную Беларускую Народную Рэспубліку гаварыла, ледзь не біцца лез?! Вось і маем, што маем… — Купала памаўчаў, матнуў рукой і, крыху адышоўшы, дадаў: — А ты служы. Служы панам верна, яны ў адказ перднуць…

Вясной па Меншчыне пракацілася хваля новых арыштаў сярод інтэлігенцыі. Зняволілі — за пашырэнне беларускага руху — каля трыццаці чалавек, некаторых засудзілі на цяжкія работы, некаторых трымалі ў сутарэннях ГПУ — «Госполитуправления», якое стала прадаўжальніцай спраў ЧК. Без суда расстралялі Ганну Бруевіч, Петухоўскага, іншых, прозвішчы якіх — як і целы — схаваў нябыт…

Вайна на Беларусі не перапынялася. Рэспубліка-буфер спешна ўмацоўвалася бальшавікамі: уздоўж ракі Случ на адлегласці пяць вёрстаў ад поймы ўстанавілі драцяныя загароды; Слуцак — «памежны» горад — умацавалі дзвюма лініямі акопаў, акопы вырылі таксама і каля вёсак Ісерна, Нежаўка, ад новага моста перад вёскай Цароўка лінія акопаў ішла да шасэйнай станцыі Сенніца, адтуль — да Сёмкава Гарадка. На «польскай» мяжы на ўскрайку Філіпавіч (дваццаць вёрстаў на захад ад Слуцка) збудавалі каменныя дзоты. Акопы і драцяныя загародкі рабілі і вакол Менска: іх першая лінія ішла ўздоўж граніцы — у трох вярстах ад станцыі Радашковічы, другая — праз Сёмкаў Гарадок і Ракаў, трэцяя — на вярсту ад Менска; ад Дзвіны і далей па граніцы — па лініі Арэхаўка - Ілля - Радашковічы — таксама пралеглі акопы; пад інструктажам нямецкіх спецыялістаў умацоўваліся гарады Барысаў, Ігумен і Бабруйск; на Беразіне, Пцічы і Дняпры папраўлялі масты, уздоўж Беразіны вырылі акопы і ўзвялі драцяныя загароды…

вернуться

42

Цяпер вуліца Кірава.

1 ... 156 157 158 159 160 161 162 163 164 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)