Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
- Автор: Толкин Джон Рональд Руэл
- Год: 2008
- Язык: белорусский
- Год: unknown
- ISBN: 978-985-4921-24-3
- Переводчик: Дмитрий Могилевчан
- Жанр: Фэнтези
Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка». Краткое содержание книги:
Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
Перейти на страницу:
Спарудзіў Дарын царскі трон
У залі тысячы калён
Пад столяй зырка-залатой,
З падлогай срэбна-зараной,
Заклёнам моцы на дзьвярах.
А ў крышталёвых ліхтарах
Зазьзялі сонца прамяні
Ды зораў ясныя агні.
Там молат па кавадле біў,
Разец часаў, чакан граніў,
Шахцёр капаў, збраяр – сплятаў
Лускою цмока броняў сталь,
Апал, дыямант ды крышталь
З шаломаў зьзялі ды пасоў,
Цаўёў сякераў ды мячоў.
Тады шчэ стомы не спазнаў,
Тады шчэ танчыў і сьпяваў,
Вітаў сяброў падгорны род –
Магутны Дарынаў народ.
Цяпер сусьвет наш састарэў.
Кавальняў прысак пасівеў.
Пра сталі звонь і арфаў сьпеў
Забыў даўно падгорны цень.
Ды ў Люстары між сівых гор
Дасюль ляжыць карона зор,
Чакаючы, каб уладар –
Абуджаны найпершы цар –
Адбіты цьмянаю вадой
Яе пабачыў над сабой.
Перейти на страницу: