Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 163
Перейти на страницу:

–Я ведаю, табе зараз здаецца, што ўсё мінула, усё скончана.

Алесь ніколі не дазволіў бы такой размовы з бацькам. А дзеда не трэба было саромецца. Ад яго нічога не трэба было хаваць. Дзед ведаў: тут нічым не паможаш, і кожны павінен сам прайсці гэта, стаць мужчынам, сам знайсці выхад. Ён толькі чакаў, каб якраз у гэты момант – не раней і не пазней – даць параду. Крызіс – ён разумеў гэта – яшчэ не прыйшоў.

– А тым часам нічога не скончана.

– Яны хутка заручацца.

– Хутка, – стомленыя вочы дзеда глядзелі ў вочы хлопцу. – Заручыны – гэта не вяселле. І нават вяселле яшчэ не канец. Разумееш, на зямлі існуе адзіная непапраўнасць, адзіная незваротнасць. Гэта смерць. Пакуль яна не прыйшла – усё можа змяніцца тваёй воляй або капрызам лёсу.

– Але ж нашто так мучыцца тады?

У глыбокіх вачах нараджаліся хітрыя іскры.

– А ты што – зручнасці хацеў? Яна ж зненавідная сапраўднаму каханню, лёгкасць гэтая, зручнасць.

Усмешка, нібы не вытрымаўшы, з’яўлялася на вуснах.

– Авідзій не дурань быў, калі даваў параду.

– Якую?

– Заходзіць праз акно, нават калі нішто не перашкаджае заходзіць праз дзверы. Quod datum ex, – скандаваў ён, – facili longum male nutrit amorem – тое каханне, што лёгка дораць, не цягнецца доўга.

І, станісты, ганарыста-моцны, схіляўся да агню.

– Вось агонь. Часам ён бывае далёка. Але ўсё адно, ідучы па гурбах, радуйся, што бачыш яго. Няхай пакуль што далёка. З часам дойдзеш... І я табе кажу, чым болей змерзнеш, тым большае будзе шчасце працягнуць да яго рукі.

– А калі зусім замерзнеш?

– Глупства! Ідзі! Мужныя не гінуць...

Дзед ўсё разумеў. І рабілася лягчэй.

..Хмары, якія дзень і ноч цягнуліся над раўнінамі і ярамі, паступова з’ядалі снягі. На самых высокіх курганах з сонечнага боку сышоў снег, і ў праталінах звісалі пасмы сухой травы ды курэла вільготная зямля.

Чарнелі бакі курганоў. Бацькі дыхнулі цяплом з магіл.

Ад паўдня і да першай зоркі звінелі над зямлёй галасы: ля сціртаў і на курганах дзеўкі і хлопцы гукалі вясну. Стаялі тварамі на поўдзень і кідалі ў празрысты абшар страсныя воклічы.

У душу закрадалася дзіўная знямога і мука.

Алесь нібы ашалеў за гэтыя дні. З самай раніцы шукаючы палёгкі, часта не снедаючы, сядаў на каня і аб’язджаў многія і многія абшары. Ахрыплы ад ветру, з цяжкай ад сонца галавой, ён гайсаў ад пушчы да пушчы, пазбягаючы вёсак і вялікіх дарог, нібы ачмурэлы ад першай сапраўднай вясны ваўчок-пераярак, сам не ведаючы, куды яго цягне і што яму трэба.

Вакол было сонца, раставалі пад ім шэрыя наздраватыя сумёты, бялелі далечы. Дарогі нібы падымаліся вышэй палёў. І ў гэтым вялікім свеце толькі яму не было месца.

Першы жаўрук захлынаўся над снягамі, і яму было добра, бо гэта ён толькі што прынёс і падарыў нівам сонца.

Трывожна крычаць гракі, быццам дражняць чымсьці невядомым.

Вось на вітахмоўскай стайні гігоча жарабец. Дзікім, не такім, як заўсёды, гікам. Такое ржанне, што нездарма, відаць, паверыла дурная баба з казкі словам мужыка: “А гэта, любая, нашага пана чэрці дзяруць, то вось ён і раве дурным голасам”.

Коцікі вярбы. Коцікі, коцікі, коцікі вярбы. Зялёная на злом галінка вішні, якую, едучы верхам, можна трымаць у роце, заплюшчыўшы вочы, адчуваючы вільготны водар, свежую горыч і яшчэ штосьці невядомае.

І раптам амаль спуджана ўскінуць вейкі ад трубнага, гарластага клічу:

А ўжо, дзеў-кі, вя-асна ідзе!!!

Здалёк, з вёскі, нібы ў тон воклічу, адказвае хрыплы, дрымотны крык пеўня.

...Першая зорка ў вышыні. Празрыста-сіняе неба над густа-сіняй зямлёй. Але мяккая свежасць паветра не прыносіць спакою. Далячынь трывожыць, хвалюе, кліча. І, куды б ты ні павярнуў каня, насустрач табе з курганоў лятуць і лятуць трывожныя галасы:

Дай, Ма-рышка, клю-у-чы!

Зноў лёт каня. Але здалёк, з другога кургана адклікаецца другі голас:

Дай, Ула-дак, клю-у-чы!

Баліць галава, і не знікае знямога, і чаканне поўніць грудзі, і вецер свішча ў вушах, але скакаць няма куды.

Вось, з трэцяга кургана:

Ада-мкнуць зямлі-і-цу!

І яшчэ аднекуль, зусім здалёк:

Вы-пусціць траві-і-цу!

Куды ўцякаць, калі веснавымі вечарамі, прагнучы нязнанага, лямантуе з курганоў аб вялікім сонцы ўся родная зямля?

IV

Я пачаў гэтую кнігу два гады назад. За спіною былі дванаццаць год жыцця ёю, думак аб ёй, ненапісанай. Былі ўспаміны людзей, кнігі зачытаныя і кнігі, да якіх на працягу амаль стагоддзя не дакраналася нічыя рука, акрамя маёй. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў, якія, здавалася, сачыліся крывёй...

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)