Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 163
Перейти на страницу:

Браты паглядзелі адзін на аднаго: а ці няма пасткі.

А нашто такое? спытаў Іван. Гэта што, каб кожны момант скасаваць арэнду?

Не, сказаў Алесь. Арэнда скасоўваецца толькі ў адным, загадзя абмеркаваным пункце... прабачце, пры парушэнні яго.

Якая ўмова? змрочна спытаў Іван.

Прадукцыя бровара не ідзе на патрэбу наваколля.

Ды мы ж і думалі... прабасіў Іван.

Але Тодар перапыніў яго:

Чакай, Іване. Чаму?

Па Алесевым твары ні аб чым нельга было здагадацца.

Па-першае, таму, што спірытусавы гандаль, скажам з Рыгай, значна больш выгадны для

вас, сказаў ён. Адразу ёсць магчымасць паставіць справу на шырокую нагу... Вы забяспечыце вашу сваячку значна лепей.

А калі мы не згодзімся? спытаў Іван.

Пашукайце ў другім месцы, непарушна сказаў Алесь. Толькі ад Магілёва і ледзь не да Гомеля самая ўрадлівая на ўсё Прыдняпроўе зямля. І адпаведна самая дарагая. Я ж, са свайго боку, абяцаю вам, што даб’юся таннай арэнды.

Таркайла Іван глядзеў на яго дапытліва:

Няхай Рыга. Мы і самі так думалі. Выгадней. Але...

Ды нашто гэта табе? спытаў Іван. Ля хлопцавага рота падсохлі жарсткаватыя мускулы.

Я не хачу, каб ваш бровар нішчыў набытак нашых людзей, урэшце сказаў ён. Не хачу, каб ён узбагачаў адных карчмароў.

Ну, сказаў Іван.

Самі ведаеце, як нават дробны чыноўнік пасля працы ідзе за пяць вёрст ад горада, каб выпіць у карчме ля прыватнага бровара чарку ды вярнуцца абедаць. Бо гарэлка таннейшая. То што казаць пра селяніна.

Здзіўленыя ходам ягонай думкі, яны глядзелі на яго ўсё яшчэ непаразумела і насцярожана.

Слухай, князь, урэшце сказаў Іван. Я табе ўсё яшчэ не веру. Не магу паверыць. І ведаеш чаму?

Ну?

Мне ўсё здаецца: пастку ты нам нейкую ладзіш. Бо якая ж табе тады выгада зямлю нам даваць у арэнду?

Выгада? спытаў Алесь. А вось і выгада. Каму на гэты бровар бліжэй за ўсіх будзе ісці? Маім. Гэта прамысловасць. Занятак для рук і хлеб. І яшчэ... купленыя лішкі хлеба... І потым, жом[11] вы, пэўна, у Рыгу не павезяце, на чужое лукамор’е. Да мяне ж прыйдзеце, да нашых жа мужыкоў... Значыць гэта сытае быдла. Значыць, гэта гной і мужыцкі ўраджай сам-шэсць... Мяркую, досыць?

Ты, князь, часам у шахматы не гуляеш? спытаў Іван.

Нават не люблю.

А дарэмна.

Іван доўга думаў. Потым ляснуў далонню па стале.

Згода! сказаў ён. Перадавай пану Юрыю... Адно не ведаю, да якога часу ты такі будзеш.

Маўчалі.

Ану крупнічку! сказаў Іван. Піце, княжа. Продкі пілі сто год жылі. Востры, салодкі без саладжавасці гэтай, празрысты. Слёзы божыя!

Выпілі.

Тады паглядзі, князь. Паглядзі на сірату, якую ашчаслівіш, цвёрды хлеб дасі.

Ён выйшаў, гукнуў нешта Пятру, вярнуўся, сеў і наліў чаркі.

Крупнік сапраўды быў дзівосны. Алесь піў вельмі мала, але адчуваў, які ён духавіты і сапраўды мяккі.

А вось і яна, сказаў Іван. Дачка траюраднага брата.

Перад Алесем стаяла дзяўчына. І адразу ўсе ягоныя ўяўленні разбурыліся. Тонкая і гнуткая ў таліі, шырокая ў клубах, высокая ў невялікіх грудзях. Ногі нібы непарушна неслі тулава, і ганарыста была закінута невялічкая галоўка.

Алесь ўзняў вочы і ўбачыў даўгаватую шыю, востры грэбень залацістых валасоў, а пад імі, пад невысокім лобам, доўгія вочы зеленаватага колеру. Халаднаватыя, занадта спакойныя і празрыстыя вочы. А носік быў трохі прыўзняты і востранькі.

Вы клікалі мяне? голас таксама халаднаваты, як струменьчык.

Але. Пазнаёмцеся, буркнуў Іван.

Зрабіла рэверанс, і малахітавая сукенка нібы заструменілася.

Сабіна, сказаў Тодар, князь паабяцаў, што мы атрымаем у арэнду тую пустэчу.

Я вам удзячна, князь. Мне прыемна, што вы тут.

Таркайлы глядзелі на яе з гонарам. Алесь з нейкім невыразным, змяшаным пачуццём захаплення і холаду.

Я рад, што здолею зрабіць дзеля вас гэтую дробязь.

Саступаючы ёй дарогу за крэсла, ён трапіў у пляму снежнага святла з адзінага некаляровага акна. Загарэліся іскрыстыя каштанавыя валасы. Сабіна села ў крэсла і ўзняла на Алеся вочы. Усё такія самыя, халодныя і занадта спакойныя вочы. Вейкі раптам, зусім непрыкметна, здрыгануліся: убачыла. Пухлаватыя вусны варухнуліся трохі наперад.

Я хацеў бы яшчэ сягоння вечарам пагаварыць з бацькам, сказаў Алесь.

Але я сапраўды рада, што вы тут, з дзіцячай, трохі капрызнай ноткай у голасе сказала яна.

Алесь убачыў вочы. Цяпер у іх жыла цікаўнасць. Дзяўчына вывучала яго ці не занадта пільна.

Я таксама. І цешуся тым, што цяпер, стаўшы зусім блізкімі суседзямі, мы будзем бачыцца.

вернуться

11

Выжымкі бульбы або бурака.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)