Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Заходнікі
Заходнікі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Заходнікі

Электронная книга - «Заходнікі». Краткое содержание книги:

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 101
Перейти на страницу:

— У якой бандзе? З кім? — як кажуць, адразу ўрэзаў у лоб абсаджанаму яго людзьмі Адаму Грыгарцэвічу.

Той аж вырачыў ад нечаканасці вочы, няўцямна зірнуў на бацькоў.

— Што вы, таварышок, гаворыце? — першая апамяталася гаспадыня, зайшла і стала збоку. Калі яна, жанчына, мае голас, апярэджвае мужа, дык гэта значыць, што тут, у сям'і, няма звыклага для заходнікаў дамастроеўскага ладу. — Ні ў якай ён бандзе. Дома. На гаспадарцы. Хацеў па вярбоўцы ў Мінск ехаць, але мы не пусцілі.

— Бандытам памагаеце? — напаў ужо на яе, не ў прыклад сваім мужчынам дробную, несамавітую.

— Нікога мы не ведаем, нікому ліхому не памагаем, — смела адказала тая. — Даём тоесёе старцам, жабракам альбо людзям здалёку, што ў сельсавеце мальдуюцца, удзень па вёсках ходзяць, але…

— Вось што, малады чалавек, грамадзянін Адам Францавіч Грыгарцэвіч, — Кураглядаў не даслухаў залішне, на яго думку, бойкую кабеціну, пабарабаніў пальцамі па стале. — Табе выпадае вялікі гонар — служба ў нашай доблеснай Чырвонай ці, як цяпер называюць па-новаму, Савецкай Арміі. Так што збірайся, паедзеш у раён.

Гаспадыня пляснула рукамі, а гаспадар ад такой рап-тоўнай навіны асеў паблізу на столак; Адам неяк задум-ліва і пільна ўталопіўся яму ў вочы.

— А божачка! — выдыхнула жанчына.

— Ціха! Ніякага шуму-гаму! — загадаў Кураглядаў. — Вашага сына забіраюць не ў турму, а клічуць, паўтараю, у доблесную, пераможную Чырвоную Армію, дзе ён пазбавіцца ад буржуазных, месніцкіх поглядаў, перавыхаваецца і стане сапраўдным савецкім чалавекам.

— Калі яму трэба заявіцца? — акрыяў, ціха запытаў гаспадар.

— Паслязаўтра. Але ехаць трэба сёння. Праз паўгадзіны.

— Чаго гэтак спяшацца? — пачаў заклікаць да развагі стары Грыгарцэвіч. — Дазвольце, як і трэба, людзей паклікаць, пасядзець за сталом, добрае слова сказаць хлопцу на дарогу. А то не толькі на дарогу — на ўсё жыце…

— Мы дазволім, пакінем на гэтыя дні дома, а ён — у лес? — пакпіў Кураглядаў. — А нас, — кіўнуў на сваіх калег, — за гэта ў Сібір?

— Нікуды ён не пабяжыць, — запэўніў гаспадар. — Калі трэба, дык няхай служыць. Як дзед служыў у рускім войску, а я — у польскім.

— Калі гаварыць дыялектычна, то ты, гаспадар, разважаеш цвяроза, — памякчэў Кураглядаў. — Але, на жаль, паверыць на слова не магу. — I далей. Адкрыта, у лоб: — Я вам не давяраю. Можаце падмануць, падвесці пад манастыр.

— А вы паверце. Вось паглядзіце: усё будзе так, як я кажу.

— Не!

— Але ж рана-позна трэба давяраць і верыць. Бо як жа жыць нібы са змеямі? З недаверам вы будзеце асцерагацца не толькі нас, але і нашага ценю…

— А вы, заходнікі? — перапыніў яго Кураглядаў. — Давяраеце мне?

— Мы — другое… — уздыхнуў Грыгарцэвіч. — Вы для нас новы чалавек. Нам трэба да вас болей прыгледзецца. Як раней мы прыглядаліся да войта…

— Параўнаў! — хмыкнуў Кураглядаў. — Што войт, а што старшыня сельсавета! Войт — чужак, калі не пан, дык панскі служака, а я… Я — свой. Толькі вы… Вы не толькі ў партызаны не пайшлі, але… — Махнуў рукой. — Ат, што гаварыць! Супраць Савецкай улады вы! Некалі, калі пераменіцеся, можа, і паверым. Цяпер — не.

— У чым ці за што мы такія грэшныя?

— Вы сапсаваныя даўняй польскай нянавісцю да Расіі! Вас пранізаў класавы, сацыяльны страх перад рэвалюцыяй! Вы не хочаце сацыялістычнага ладу жыцця, калгасаў! Вы — прыватнікі, аднаасобнікі з ног да галавы! Вы… Адным словам, вас трэба доўга яшчэ перавыхоўваць, каб вы сталі нармальныя савецкія людзі.

— Я не хацеў бы гаварыць, але вы змушаеце… — Напружыўся, пачырванеў стары.

— Давай-давай! — натхніў Кураглядаў. — Мне нават цікава пагаварыць, як кажуць, па душы. Хоць бы ў такой, кажучы дыялектычна, экстрэмальнай сітуацыі!

— Можа, таварыш Кураглядаў, не нам, а найперш вам трэба паказаць: якраз вы — нармальныя людзі…

— Што ты маеш на ўвазе? — насупіўся Кураглядаў.

— Калі настойваеце, дык скажу, — з адчаю ўзгарэўся стары Грыгарцэвіч. — За палякамі гаварылі і пісалі ў газэтах, што вы, бальшавікі, гаворыце адно, а робіце зусім другое: адабралі ў людзей зямлю, садзіце, б'яце самых працавітых, разумных і талковых… Я сваімі вачыма чытаў адну кніжку, дзе чалавек расказваў, як на вашых Салаўках сядзеў… Гэта ж пекла там для невінаватых людзей было…

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)