Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Заходнікі
Заходнікі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Заходнікі

Электронная книга - «Заходнікі». Краткое содержание книги:

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 101
Перейти на страницу:

Як і ён, гэтак і ягоны любімец, жарэбчык Васька, здзекаваўся з Мішкі. Можа, і таму, што Мішка, здаецца, употай лупцаваў таго. Вось і цяпер рыжа-руды, на высо-кіх, з белымі надкапытнікамі нагах Васька не даваў ма-ларосламу Мішку накінуць хамут, штурхаў, а то таптаў ногі — раз за разам Мішка войкаў і падскокваў ад болю. Назіраючы за гэтым, Кураглядаў спачатку злаваўся, а потым усцешыўся і пачаў пасміхоўвацца.

Па праўдзе сказаць, несалідны з Мішкі возчык. Драбяза. Мала таго, што малога росту, дык яшчэ неадукаваны, грубаваты, з непаважанай у вёсцы сям'і. Але талкавейшыя на такую работу ісці не хочуць, трымаюцца за гаспадарку, а па-другое, яму трэба якраз гэты абі-бок і вяртун, які не любіць многіх у вёсцы і можа часамі быць яго добрым памочнікам.

За вёскай, калі Васька не цягнуў, а проста імчаў лёг-кую былую панскую брычку, Кураглядаў (а ён, адваліўшыся і паклаўшы локці на спінку задняга сядзення, раскашоўваўся на мяккім матрацы) ткнуў Мішку наском бота: спыніся. Калі той нацягнуў лейцы і стрымаў падбадзёранага ад бегу Ваську, запытаў:

— Якія маеш навіны?

Гэта значыла, што Мішка, як і раней, павінен быў дакласці, што адбылося ў вёсцы за суткі, хто што га-варыў, ці не абражаў часамі яго асабіста і сельсавет.

— Ніякіх важных навін няма, — паціснуў плячыма Мішка.

— Штосьці ты, друг, перастаў мне падабацца, — прамовіў Кураглядаў. — Няшчыры і не адданы Савецкай уладзе. Я ж табе не раз ужо казаў і яшчэ раз скажу: я павінен усё пра ўсіх ведаць… Не толькі ўсіхныя словы, учынкі, але і думкі.

— Далібог, нічога такога не пачуў, — зноў паціснуў плячыма Мішка.

— Лесавікі да каго-небудзь не зазіралі?

— Не бачыў і не чуў.

— Але ж яны ёсць, ходзяць вакол ды паблізу.

— Не ведаю.

— Што ты можаш сказаць пра Адама Грыгарцэвіча, што ў Амшарку жыве?

— А што?

— Адказвай, калі цябе старэйшыя пытаюць.

— Яны — лічы, шляхта, — сказаў Мішка. — Ганарлівыя. Нас, Супраневічаў, і цяпер за людзей не лічаць.

— Варожыя да Савецкай улады?

— Бывае, плятуць абы-што.

— Што? — атакаваў Кураглядаў.

— Ну, што вы…

— Не круціся! Расказвай нават пра самае непрыемнае. Кажу ж, я павінен пра ўсё ведаць.

— Кажуць, вы — Курашчуп…

— Што гэта значыць? Мянушка?

— Ага. Што вы — бабнік і п'яніца.

— З кім гэта, па-іхняму, я распуснічаю?

— Кажуць, напіваецеся з Клопікавым і Навуменкавым, а гуляеце з Валяй.

— Ты гэта сапраўды чуў ад злых языкоў ці сам, прайдоха, сачыняеш?

— Чуў! Далібог!

— А яшчэ што?

— Ну і ўсё.

— Не шмат інфармацыі. Сапраўды, нічога сур'ёзнага. Адны вясковыя плёткі.

— Што чуў, тое чуў. Усе, здаецца, пры мне асцерагаюцца гаварыць, як вы кажаце, пра сур'ёзнае.

— Баяцца? — ухмыльнуўся Кураглядаў. — Лічаць за начальніка?

— Бачаць жа: я пры вас…

— Мала, друг, чуеш і бачыш. Асабліва — небяспечнае для мяне і для ўлады, — сказаў Кураглядаў. — Я ж душой адчуваю: не любяць тут мяне. А значыць — і таго, каго я прадстаўляю… Так?

Мішка паціснуў плячыма.

— Так, — упэўніў яго і сябе Кураглядаў. — Прыкідваюцца святымі авечкамі і прымаюць, кормяць лесавікоў. Былі б рады, каб тыя звялі не толькі нас, савецкіх кіраўнікоў, але і нашу ўладу. А ты… Своечасова не перасцерагаеш замыслы і падкопы. Значыць, пакрываеш, заадно з варожым элементам.

— Не.

— «Не, не!» — перакрывіў Кураглядаў. — Не забывай, друг: калі ты такі мярзотнік, то на першага цябе справу аформлю, у Сібір затуру!

Як бачыў, апошнія словы цяжка ўпалі на Мішку. Не дурны, сэрцам адчуў: не жартуюць з ім. Гэта раней, за панамі, не лёгка было чалавека арыштаваць і судзіць, надта палітычнага (бывала, за яго заступаўся, абараняў не толькі СССР, але і ўвесь свет), а цяпер прыедуць, схо-пяць, запратораць чорт ведае куды, і ніхто тут не пікне, за мяжой голасу не падасць.

— Канечне, не ўсе любяць вас, — пайшоў насустрач Мішка.

— Ну, а хто тут найбольш ненавідзіць мяне? Давай імя, імя па бацьку і прозвішча!

— Здаецца, стрыечны брат таго Адама, пра якога вы пыталі… — падаткнуў Мішка, маючы асабістую злосць на таго (яшчэ да вайны той балюча адлупцаваў яго за ўкрадзеную капу сена).

— Хто гэта?

— Сцяпан. Каваль наш.

— Чаго гэта ён? — нібы здзівіўся Кураглядаў. — Ён жа ў вайну знаўся з намі, партызанамі. Зброю правіў, звесткі важныя пра немцаў і паліцаяў даваў. Ад самога Чарнышова адпаведную ахоўную даведку мае.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)